Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Пятница, 05 ноября 2021 09:44

Безопасная старость

С начала года в домах одиноко проживающих престарелых граждан произошло 512 пожаров, на которых погибло 90 человек. К сожалению, в силу многих причин случается так, что люди пенсионного возраста остаются совсем одни. Не для всех примеры в сводках МЧС с гибелью пенсионеров становятся предупреждением о возможной опасности в домах престарелых родителей. А ведь со временем тот когда-то красивый и уютный родительский дом может обветшать, фундамент просесть, электропроводка износиться, а главная спасительница от холодов – печь потребовать ремонта. Проживая в такой пожароопасной среде пожилые люди подвержены серьезным испытаниям и трудностям, с которыми справиться самостоятельно им не под силу, а промедление и упущенное время значительно сокращают шансы на спасение. И возможно, не каждый в состоянии разглядеть огромную проблему – помощь и внимание со стороны детей и близких одиноко проживающим пенсионерам просто необходима.

Работники пропаганды МЧС постоянно ищут новые креативные формы работы с населением, чтобы граждане осознали важность соблюдения правил безопасности, ведь именно так закладывается фундамент культуры безопасности жизнедеятельности. «Мы не сможем испечь пирожки вместо Вашей бабушки!» - билборды с таким слоганом появятся этой осенью на главных улицах областных и районных центров, а также столицы. Это социальная инициатива МЧС, призванная мотивировать население помочь своим престарелым родителям и родственникам привести дом в пожаробезопасное состояние: заменить проводку, отремонтировать печь, навести порядок на дворовой территории. О том, что данная категория людей нуждается в заботе и помощи подскажут не только билборды. Тематические аудио- и видеоролики также нестандартным образом напомнят взрослому поколению о том, что мы в неоплаченном долгу перед родителями. И в наших силах сделать их жизнь лучше, в трудную минуту подставить свое плечо, поддержать, а самое главное – своевременно позаботиться о безопасности, предупредить возможную чрезвычайную ситуацию. Ведь никто не в силах заменить близкого и родного человека.

Пятница, 05 ноября 2021 09:43

Осенняя ярмарка

Пятница, 05 ноября 2021 09:42

Осенняя ярмарка

Пятница, 05 ноября 2021 09:32

В гости к сказке

Сказка в  жизни детей  имеет огромное  значение.  Она  пробуждает все доброе, что есть в душе ребёнка, формирует нравственные ценности, любовь к чтению, учит правильному общению. Мы, взрослые, должны стимулировать и поддерживать у детей интерес к чтению сказок и их осмыслению. Эту цель реализует  выставка «В гости к сказке», которая открыта в Воложинском краеведческом музее.  На ней представлены композиции из произведений известных мировых авторов – сказочников. Все персонажи изготовлены мастером из города Молодечно Светланой Кузьмичёвой.

Выставка вызвала большой интерес у ребят. На осенних каникулах её посетили  учащиеся Яршевичского и Богдановского УПК детский сад – средняя школа. Дети  вспомнили свои любимые сказки, поучаствовали в викторине «Знатоки сказок», совершили путешествия по страницам сказок Г. Х. Андерсена, Ш. Перо, А.Н. Толстого, Е. Чарушина, С.Я. Маршака, К.И. Чуковского, Джанни Родари и др.  

Пятница, 05 ноября 2021 09:30

В гости к сказке

Сказка в  жизни детей  имеет огромное  значение.  Она  пробуждает все доброе, что есть в душе ребёнка, формирует нравственные ценности, любовь к чтению, учит правильному общению. Мы, взрослые, должны стимулировать и поддерживать у детей интерес к чтению сказок и их осмыслению. Эту цель реализует  выставка «В гости к сказке», которая открыта в Воложинском краеведческом музее.  На ней представлены композиции из произведений известных мировых авторов – сказочников. Все персонажи изготовлены мастером из города Молодечно Светланой Кузьмичёвой.

Выставка вызвала большой интерес у ребят. На осенних каникулах её посетили  учащиеся Яршевичского и Богдановского УПК детский сад – средняя школа. Дети  вспомнили свои любимые сказки, поучаствовали в викторине «Знатоки сказок», совершили путешествия по страницам сказок Г. Х. Андерсена, Ш. Перо, А.Н. Толстого, Е. Чарушина, С.Я. Маршака, К.И. Чуковского, Джанни Родари и др.  

Четверг, 04 ноября 2021 17:52

Афіша Кастрычнік

Четверг, 04 ноября 2021 17:48

Афіша Кастрычнік

Четверг, 04 ноября 2021 17:12

Акция «Хрустальный возраст»

Как уберечь наших пожилых близких от большой беды – падений, переломов, обездвиженности? Как помочь им обустроить свою жизнь так, чтобы свести риск падений и травм к минимуму? На эти и другие вопросы могут дать ответ специалисты и волонтеры ГУ «Воложинский территориальный центр социального обслуживания населения».

На базе нашего центра на данный момент реализуется гуманитарный проект «Комплексный подход к проблеме снижения факторов риска падений в отношении пожилых людей». С целью привлечь внимание горожан к этому серьезному социальному вызову, наши волонтеры «серебряного возраста» и специалисты, прошедшие обучение, провели в одном из самых людных мест города акцию «Хрустальный возраст».

Общеизвестно, что пожилые люди больше других подвержены риску падений, последствия которых, порой, бывают необратимы.

Организаторы акции рассказывали пожилым людям о том, как предотвратить падения и что делать, если пожилой человек все-таки упал. Демонстрировали средства профилактики и реабилитации,  объясняли, как ими пользоваться, раздавали буклеты, памятки и календари с информацией. Для нашего города такие акции пока в новинку, но мы надеемся, что (не без нашей помощи) они станут яркой, доступной, но обычной формой информирования населения о той или иной социальной проблеме.

Четверг, 04 ноября 2021 07:55

Хто ў лес, а хто – у райтоп

З наступленнем першых халадоў для жыхароў уласных дамоў паўстае пытанне нарыхтоўкі дроў да ацяпляльнага сезона. Калі хто паклапоціцца, як у той прымаўцы, пра санкі летам, таму і турбавацца не варта, як перажыць зіму. Але так робяць не ўсе.

У рэдакцыю пачалі паступаць званкі з пытаннямі, чаму сёлета набыццё дроў стала сапраўднай праблемай. Адны скардзяцца на вялікую чаргу, другія – на дастаўку, трэція жадаюць ільгот пры выпісцы дроў. Мы вырашылі высветліць сітуацыю і атрымаць адказы з першых вуснаў.

Вось што расказалі ў спецыялізаванай палівазабеспячальнай арганізацыі – Валожынскім філіяле дзяржаўнага прадпрыемства “Мінаблпаліва”:

– Такога ажыятажу на дровы, як сёлета, не назіралася ніколі за апошнія два дзесяцігоддзі. Звяртацца пачалі нават тыя, хто ніколі не карыстаўся нашымі паслугамі – самі нарыхтоўвалі, пакрысе забеспячэннем займаліся і прыватнікі. І гэта пры тым, што з кожным годам змяншаецца колькасць карыстальнікаў натуральнага паліва. Яно і зразумела, у большасць дамоў прыйшоў газ, а цяпер набірае абароты электраацяпленне. У сувязі з пандэміяй некаторыя мінчане перабраліся на пастаяннае месцажыхарства ў вёскі, дзе часова зарэгістраваліся. Як гарадскія жыхары, яны, безумоўна, толькі з надыходам ацяпляльнага сезона ўспомнілі пра тое, што нечым трэба паліць печку.

Раней мы людзей шукалі, каб каму завезці дровы ці брыкет, бо дбайныя гаспадары клапаціліся аб гэтым з вясны. За год столькі не пастаўлялі брыкету, колькі зараз ужо рэалізавалі. Напрыклад, летась насельніцтву паставілі 3100 кубічных метраў дроў, якія былі завезены больш чым у 600 домаўладанняў. За дзесяць месяцаў гэтага года – ужо амаль 4 тысячы кубічных метраў, хаця наперадзе яшчэ два месяцы – а гэта дадаткова пад тысячу кубічных метраў.

Як і ў мінулыя гады, заключылі з лясгасам дагавор на выдзяленне дзялянак на высечку 2 тысяч кубаметраў драўніны – такога аб’ёму заўсёды хапала, каб забяспечыць усіх жадаючых. Сёлета гэтыя 2 тысячы даўно пастаўлены і нават заключаны дагавор на 3 тысячы кубаметраў дадаткова. Але ж за адзін дзень спілаваць, парэзаць, нагрузіць, прывезці, пасячы і даставіць немагчыма. Таму і ўтварылася вялікая чарга. Напрыклад, на сёння праблем з торфабрыкетам няма – гэтага віду паліва хапае ў поўным аб’ёме. Што датычыцца дроў, на пачатак верасня на чарзе было больш за пяцьсот чалавек. Зараз гэта лічба складае 260 чалавек.

Каб зняць напружанне, апошні месяц працуем без выхадных – і ў суботу, і ў нядзелю. Норма пастаўкі на адно домаўладанне колатых дроў – 4,9 кубічнага метра, цана – каля 150 рублёў без дастаўкі, брыкет па норме – 3,5 тоны (без дроў), цана – 122 рублі без дастаўкі, ці можна ўзяць 3 тоны брыкету плюс 1,2 кубічнага метра дроў, цана без дастаўкі – 142 рублі. Іх маюць права заказваць тыя, у каго няма газавага ацяплення.

Кіраўніцтва філіяла просіць прабачэння ў людзей за напружанае становішча з забеспячэннем дровамі і звяртаецца з прапановай да ўласнікаў клапаціцца пра паліва ўжо са студзеня. Тады і чэргаў не будзе, і ўсе будуць задаволены.

У Валожынскім лясгасе распрацаваны цэлы алгарытм нарыхтоўкі дроў. У прыватнасці, у сувязі са зваротамі грамадзян праводзяцца сустрэчы ляснічых з насельніцтвам у сельвыканкамах, дзеля чаго быў распрацаваны графік (надрукаваны ў газеце у № 82 за 22 кастрычніка 2021 года). Таксама дырэктар Уладзімір Бацян правядзе дадатковыя сустрэчы ў будынку лясгаса (г. Валожын, вул. Садовая, 3) 10 і 17 лістапада з 9 да 10 гадзін.

Для тых, хто жадае набыць дровы на зіму, на сёння ў лясгасе існуюць розныя спосабы забеспячэння: саманарыхтоўка дроў; набыццё дроў з лесасекі; набыццё дроў з прамежкавага склада; набыццё дроў з дастаўкай. Больш падрабязна спынімся пра кожным спосабе забеспячэння.

Саманарыхтоўка дроў

Падыходзіць тым, у каго ёсць бензапіла для нарыхтоўкі, транспарт для дастаўкі і вольны час. Дзеянні: звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва з пісьмовай заявай, дзе пры наяўнасці ў лесе ўчасткаў высыхання, захламленасці, ветрападу, вам выпішуць ордар аб прадастаўленні ўчастка ляснога фонду для лесакарыстання, у якім будзе ўказаны дазволены аб’ём нарыхтоўкі драўніны ў разрэзе драўляных парод, якія можна высякаць, спосаб ачысткі месца высякання ад пасечаных рэшткаў, тэрміны нарыхтоўкі і вывазкі драўніны.

Далей патрабуецца самаму нарыхтаваць дровы, скласці ў кучы для абмервання так, як указана ў ордары, і выклікаць прадстаўніка лясніцтва для засведчання месца нарыхтоўкі і абмервання нарыхтоўваемых дроў. Пасля таго, як участак прыняў прадстаўнік лясніцтва, у ордары робіцца запіс “фактычна нарыхтавана і дазволена да вывазкі кубічных метраў у разрэзе драўляных парод”. Цана залежыць ад пароды і размяшчэння названага ўчастка для нарыхтоўкі. Прыблізна 80 капеек за 5 кубічных метраў дроў (адзін трактарны прычэп). Аднак такі спосаб патрабуе ад нарыхтоўшчыка навыкаў работы з бензапілой, наяўнасць транспарту і неабходнасці самаму нарыхтоўваць, грузіць, вывозіць дровы, складваць пасечаныя астаткі і здаваць закончаную рубкай дзялянку лясніцтву.

Набыццё дроў з лесасекі

Рэкамендавана тым, у каго ёсць транспарт, які можа заехаць на дзялянку. Дзеянні: звярнуцца ў лясніцтва, выпісаць таварна-транспартную накладную і ў дзень выпіскі на дзялянцы сабраць акучаныя дровы, самім пагрузіць і вывезці на сваім ці арандаваным транспарце. Цана залежыць ад пароды – прыблізна 10 рублёў за 1 квадратны метр драўніны (адзін трактарны прычэп – каля 50 рублёў).

Набыццё дроў з прамежкавага склада

Рэкамендуецца тым, у каго таксама ёсць свой ці арандаваны транспарт, але адрозніваецца ад папярэдняга спосабу тым, што дровы будуць страляваны ў адну кучу на ўскрайку дзялянкі ці каля лясной дарогі (пагрузачнай пляцоўцы). Дзеянні: звярнуцца ў лясніцтва, выпісаць таварна-транспартную накладную і ў дзень выпіскі на ўскрайку дзялянкі ці каля лясной дарогі (пагрузачнай пляцоўкі) самаму загрузіць і вывезці дровы на сваім ці арандаваным транспарце. Цана залежыць ад пароды – прыблізна 19 рублёў за 1 квадратны метр драўніны (адзін трактарны прычэп – каля 100 рублёў).

Набыццё дроў з дастаўкай на двор пакупніка

Рэкамендуецца тым, у каго няма транспарту, але неабходна чакаць сваёй чаргі. Лясгас аказвае такую паслугу пры наяўнасці незанятай тэхнікі па папярэднім запісе. Дзеянні: пазваніць у бліжэйшае лясніцтва і заказаць дровы. Вас запішуць на чаргу і пры наяўнасці незанятага транспарту прывязуць дровы на двор. Цана залежыць ад пароды і складае прыблізна 28 рублёў за 1 квадратны метр дроў (адзін вялікі (7 кубічных метраў) трактарны прычэп – каля 200 рублёў). Чарга на дастаўку дроў восенню намнога большая, чым вясной і летам. Таму пры гэтым спосабе лепш паклапаціцца пра дровы ў вясенне-летні перыяд.

Наш кар.

Кацярына НАДУЛІНА-ЗГІРСКАЯ,валанцёр групы “Дапаможам медыкам Валожыншчыны”:

 – Ужо амаль два гады свет змагаецца з COVID-19. У першую хвалю, калі з-за невядомасці і навізны ўсё здавалася насамрэч намнога страшней, чым зараз, бо ні медыкі, ні людзі не ведалі, як змагацца з вірусам, калі ў аптэках быў дэфіцыт масак і антысептыкаў, а пульсаксіметраў, якімі вымяраюць сатурацыю, не хапала нават у бальніцах, мы з сябрамі сталі валанцёрамі і, як маглі, дапамагалі нашай паліклініцы і інфекцыйнаму шпіталю, што быў адкрыты на базе радзільнага аддзялення.

Ці быў у нас тады страх захварэць? Мы настолькі смела ўзяліся за справу, што проста не думалі пра гэта – было страшна толькі прынесці вірус сваім блізкім, таму што я была ўпэўнена, калі і перахварэю, то зусім бессімптомна, а пасля як-небудзь прыйду здаваць тэст на антыцелы і здзіўлюся таму, што яны ёсць.

Ішоў час. Зараз у любым магазіне можна набыць маскі і антысептыкі, урачы за гэтыя два гады выратавалі тысячы жыццяў людзей, пачалі з’яўляцца новыя штамы каранавіруса – кожны раз усё больш складаныя і складаныя. Сёлета летам нам прапанавалі прайсці абследаванне ў паліклініцы па праграме “Адзнака папуляцыйнага імунітэту да COVID-19” у Рэспубліцы Беларусь. Калі гаварыць прасцей – здалі кроў з вены і затым выявілі, ці ёсць у нас антыцелы, перахварэлі мы ці не. Праз нейкі час на пошту прыйшло пісьмо з вынікам даследавання: і, сапраўды, вельмі здзівілася, калі высветлілася, што за паўтара года (на той момант) не захварэла. Пасля падумала: а чаму здзіўляцца? Я ж заўсёды ў грамадскім месцы нашу маску і захоўваю дыстанцыю, стараюся менш мець зносіны з людзьмі і не наведваць масавыя месцы.

Яшчэ ў пачатку года ў нашай краіне пачалі вакцынаваць ад “кароны”, але былі некаторыя супрацьпаказанні, па якіх не змагла гэта зрабіць. Уся мая сям’я і сябры прышчапіліся адразу ж, калі з’явілася такая магчымасць. Для сябе вызначыла – зраблю прышчэпку ў 2022 годзе. Мне заставалася толькі спадзявацца на сваю адказнасць. Але, на жаль, не заўсёды ўсё залежыць ад нас. Калі, напрыклад, ты стаіш у магазіне, а ззаду ў чарзе жанчына без маскі ледзьве не лезе табе на шыю, хоць, здаецца, не засталося ніводнай гандлёвай кропкі ці грамадскага месца, дзе не было б напісана пра захаванне дыстанцыі і нашэнне масак. Калі мужчына на касе сварыцца з прадаўцом толькі таму, што тая папрасіла яго надзець маску. Калі падлеткі надзяваюць маску на вочы, на валасы, але зусім не па прызначэнні, і стаяць смяюцца – бо для іх гэта смешна.

Зусім не смешна – гэта страшна. Страшна тое, што людзі да канца не разумеюць, з якой праблемай сутыкнуўся ўвесь свет зараз. Успамінаецца адзін выпадак, калі была ў магазіне, і туды зайшла бабуля. Прадавец запыталася ў яе: “Бабуля, а дзе ж Ваша масачка?” На што тая адказала: “Ой, памру і добра, што мне тут засталося?!” Я не вытрымала і сказала: “А калі хтосьці памрэ з-за Вас?” І яна замоўкла. Сапраўды, носячы маску, мы ратуем не сябе, а кагосьці ад сябе, і, каб усе да гэтага адносіліся больш сур’ёзна, магчыма, сітуацыя па захворванні была б іншай.

Кастрычнік  2021 года. Нічога не прадвяшчала бяды. Менавіта ў гэту хвалю ў мяне чамусьці з’явіўся страх, якога дагэтуль не адчувала, але старалася па максімуме нікуды не хадзіць, а калі і патрэбна было – то вельмі хутка. Проста бачыла, што ўжо пачалі хварэць нават маленькія дзеці – і хварэць досыць цяжка, што вірус не шкадуе і нованароджаных, і цяжарных, і маладых, хто раней не быў у зоне рызыкі. Баялася недарэмна, таму што ўсё-такі захварэла. Запытаецеся, чаму? Гэта пытанне пакуль застаецца без адказу. Сапраўды, нават уявіць не магу, дзе і як заразілася. Усё пачалося як звычайная прастуда, таму на сто працэнтаў была ўпэўнена, што гэта менавіта яна: які кавід – я ж захоўвала ўсе меры перасцярогі. Адразу быў насмарк, але настолькі моцны, што некалькі дзён дыхала ротам. Праз два дні дадалася моцная ламата ў целе і слабасць – адчуванне, як у цябе вельмі высокая тэмпература, а па факце яна 36,5 градуса. Ужо на той момант закралася думка: штосьці тут не так, а на наступны дзень знік нюх. У мяне ўзялі пцр-тэст, але, чакаючы выніку, усё ведала і без яго. Праз пяць дзён увогуле не разумела, што адбываецца і дзе знаходжуся, а самае галоўнае, што непакоіла: калі ж стане лягчэй? Калі прыйшоў станоўчы вынік, а гэта быў шосты дзень хваробы, вечарам ні з таго, ні з сяго ўзнялася тэмпература, з’явіўся кашаль, які ўзмацняўся настолькі, што яго чулі суседзі за сцяной. Гэта значыць, аб папраўцы гаворкі не ішло – а наадварот.

На наступны дзень прыехала кантактная група, зрабіла рэнтген, і высветлілася, што пачынаецца пнеўманія. Давялося класціся ў бальніцу, бо стан толькі пагаршаўся. Узялі аналізы, назначылі лячэнне, і толькі на 10-я суткі крыху пасвятлела ў вачах. Хачу вельмі падзякаваць нашым паважаным урачам: яны настолькі турбуюцца, клапоцяцца і робяць усё магчымае для кожнага хворага, што хочацца нізка пакланіцца ім у ногі – за самаахвярнасць, за чуласць, спагаду, неабыякавасць, разуменне і падтрымку.

Ужо прайшлі тры тыдні з моманту, калі захварэла. Пакуль не ведаю, колькі спатрэбіцца часу, каб аднавіцца пасля віруса – ён настолькі непрадказальны: сёння быццам бы ўсё добра, а заўтра рэзка становіцца дрэнна. У бальніцы бачыла людзей пасля рэанімацыі: ведаеце, страшна пазіраць на тое, як дарослыя людзі не могуць самастойна рабіць элементарныя справы без дапамогі. Некалькі дзён пасля бальніцы проста прыходзіла ў сябе, праўда разумела, што лёгка “адкруцілася”, ніхто не мог прадказаць, што магло б здарыцца надалей.

Каранавірус не шкадуе нікога. Не магу заклікаць, магу толькі выказаць сваё меркаванне, і яно можа разыходзіцца з вашым. Першае, аб чым падумала пасля бальніцы: як толькі дазволіць самаадчуванне – адразу ж вакцынуюся. Хтосьці “за” вакцынацыю, хтосьці – “супраць”, але, толькі стварыўшы калектыўны імунітэт, мы зможам перамагчы каранавірус, а не ён нас. Пра прышчэпкі гавораць шмат, і многія гавораць не зусім праўдзівую інфармацыю. Калі вы сумняваецеся – пракансультуйцеся са спецыялістамі-медыкамі, няхай яны – тыя, хто непасрэдна з гэтым працуе і ў гэтым разбіраецца, – адкажуць вам на ўсе пытанні. Не слухайце суседку, якая прачытала незразумелы артыкул у інтэрнэце і пасля дае параду: варта прышчэплівацца ці не. З размоў са сваімі знаёмымі магу сказаць, што тыя, хто прышчапіўся і захварэў, сапраўды перахварэлі намнога лягчэй і хутчэй паправіліся.

Хачу пажадаць усім моцнага здароўя. Беражыце сябе, адносцеся да каранавіруса вельмі сур’ёзна: насіце маскі ў грамадскіх месцах, захоўвайце дыстанцыю. Нельга думаць, што вас ён не кране. Паверце майму вопыту – перахварэць нават у лёгкай форме – цяжка. Толькі тады, калі кожны пачне ўсведамляць сваю адказнасць перад іншымі людзьмі, разумець, што ад яго паводзін залежыць жыццё іншага чалавека, мы зможам штосьці змяніць. Калі адчуваеце сябе дрэнна, заставайцеся дома, не распаўсюджвайце вірус далей. Давайце зробім жыццё нашых урачоў, якія цэлыя суткі зараз змагаюцца за нашы жыцці, хоць крышачку лягчэйшым. Вялікі дзякуй ім за работу!

Вельмі спадзяюся, што гэта хутка скончыцца, і мы зажывём, як і раней. Усё залежыць толькі ад нас саміх.

Страница 546 из 786

Инвестиционные предложения

Задайте вопрос