222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

1000 тон перавезенага ўраджаю ў механізатара-вадзіцеля КСУП «Гародзькаўскае» Дзяніса МАКЕЯ.
Па стане на 19 жніўня ў гаспадарках раёна ўбрана 15435 гектараў, ці 71% плошчаў зерневых культур. Намалочана 43364 тоны збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 28,1 цэнтнера з гектара.
Пералік прозвішчаў перадавікоў сёлетняй уборачнай кампаніі працягвае пашырацца. На мінулым тыдні прадстаўнікі райвыканкама і раённага камітэта работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагародзілі Падзякамі кіраўніка Валожыншчыны і падарункамі механізатара-вадзіцеля КСУП «Гародзькаўскае» Дзяніса Макея, камбайнерскі экіпаж КСУП «Валожынскае» ў складзе Івана Сабалеўскага і Сяргея Інфаровіча за намалочаныя (перавезеныя) 1000 тон ураджаю. На бягучым тыдні ўзнагароды плённай працай заслужылі пяршайскія камбайнеры Дзмітрый Гуд і Яўген Ражок, экіпаж Аляксандра Харужыка і Аляксандра Арлаўца, камбайнер Мікалай Жызнеўскі з КСУП «Валожынскае», а таксама вадзіцелі гэтай жа гаспадаркі Аляксандр Абрамчык і Павел Шамрук.

У ліку перадавікоў – камбайнеры з КСУП «Валожынскае» Іван САБАЛЕЎСКІ і Сяргей ІНФАРОВІЧ (у цэнтры). Павіншавалі іх старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вікенцій АДАМОВІЧ і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына ЖДАНЮК.
Варта адзначыць, што некалькі дзён таму раён наведаў старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода. Ён наведаў пяршайскія жытнёвыя палеткі і за высокія паказчыкі на жніве ўзнагародзіў камбайнераў Аляксандра Ліпеня і Уладзіміра Быкоўскага.
Сяргей САДОЎСКІ
Фота прадастаўлена
райкамам прафсаюза работнікаў АПК
Падрыхтоўка да школы… Гэты працэс хвалюе кожнага, хто мае дзяцей адпаведнага ўзросту. Канешне, цяперашнім сем’ям не даводзіцца сустракацца з дэфіцытам тых ці іншых тавараў і ў выніку ажыццяўляць пакупку без выбару. Аднак шырокі асартымент часта толькі дабаўляе хвалявання і занепакоенасці. Ды і цэны на кожную дробязь у наш час, так бы мовіць, кусаюцца. Як жа выйсці са складанага працэсу з мінімальнымі грашовымі і эмацыянальнымі стратамі? Такое пытанне мы штогод асвячаем на старонках нашай газеты. На гэты раз з уласным падыходам да збораў дзяцей у школу нас пазнаёміць сям’я БАЦЯН з Валожына.
Настаўнік фізікі і інфарматыкі СШ № 2 Вераніка Іванаўна, інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандр Сяргеевіч, васьмікласнік Іван і другакласніца Ганна жывуць у прыватным доме па вуліцы Светлай. У дружнай сям’і пануе імі самімі ўстаноўлены закон: радасці і турботы павінны дзяліцца на ўсіх. Таму і клопаты перад першым школьным днём – агульныя.
Дакладныя і скрупулёзныя дарослыя прывучылі да такой жа акуратнасці ва ўсіх справах, у тым ліку і ў планаванні, сваіх нашчадкаў. Яшчэ ў самым пачатку канікул пачынаецца павольная, але няўхільная работа над чымсьці накшталт каштарысу расходаў. Хоць Вераніка Іванаўна і прызнаецца, што з дзяцінства любіць як мага хутчэй вырашаць любую праблему, каб затым у спакойнай атмасферы працягваць камфортнае існаванне, усё ж прыродная ашчаднасць і гаспадарлівасць не дазваляюць маладой жанчыне дзейнічаць імпульсіўна. Перш чым будзе складзены адзіны спіс пакупак, Іван і Ганна працуюць над уласнымі запытамі. Разам з матуляй яны аналізуюць мінулагодні гардэроб, высвятляюць стан канцтавараў. Вераніка Іванаўна, якой падуладны і ніткі з іголкамі, і швейная машына, здольна даць другое жыццё старой рэчы і давесці да належнага выгляду новую. Таму далёка не ўсе прадметы адзення набываюцца кожны год, а абновы сядзяць на юнаку і дзяўчынцы ідэальна. Тата ж заўсёды гатовы даць параду, не шкадучы сіл разам з жонкай і дзецьмі шукаць патрэбную рэч у час паездак па магазінах, ну і, вядома ж, фінансаваць школьны шопінг.
У гэтай сям’і турботы, звязаныя з падрыхтоўкай да школы, – ужо ўчарашні дзень. Апошнія тыдні лета актыўныя, дружныя дарослыя і дзеці вырашылі прысвяціць хатнім справам, адпачынку на прыродзе і экскурсійным паездкам.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
У памяшканні паліклінікі ў каб. 211 (2-і паверх) працуе псіхолаг, які ажыццяўляе прыём пацыентаў згодна з папярэднім запісам у рэгістратуры.
Спецыяліст праводзіць дыягностыку пацыентаў: для праходжання медыка-рэабілітацыйнай і вадзіцельскай камісій, адносна выбару прафесіі, па методыцы Векслера (дзіцячы і дарослы варыянты). Маецца магчымасць атрымаць індывідуальныя кансультацыі па наступных праблемах: здароўе, прафесійная арыентацыя, псіхасексуальнае развіццё і рэпрадукцыйнае здароўе, псіхічнае здароўе і інш.
Па жаданні пацыента захоўваецца канфідэнцыяльнасць (ананімнасць) падчас кансультацыі.
Адміністрацыя
Валожынскай ЦРБ
Сёлетні год для ўрача агульнай практыкі, загадчыцы Вішнеўскай амбулаторыі Аліны КРУЦЬКО адметны на прыемныя моманты і падзеі – як у прафесійным плане, так і ў асабістым жыцці. Зусім нядаўна яна адзначыла прыгожы юбілей, а да Дня медыцынскага работніка за ўзорныя адносіны да працы, выдатнае выкананне сваіх абавязкаў па медыцынскім забеспячэнні насельніцтва, за клопат аб захаванні і аднаўленні здароўя грамадзян краіны была ўзнагароджана знакам “Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь”.
Аліна Уладзіміраўна – таленавіты і граматны ўрач. Пра такіх кажуць, што лечыць словам. І гэта сапраўды так. Размаўляючы з ёй, трапляеш у нейкі незвычайны стан, зусім не характэрны для нашага скарацечнага часу: яе ціхі, лагодны голас заварожвае, і на душы становіцца спакойна. Яна заўсёды такая – простая, адкрытая, шчырая, добразычлівая: і з пацыентамі, і з навакольнымі людзьмі. Умее суцешыць і падтрымаць, даць надзею на папраўку. Не страціла гэтых каштоўных і, не пабаюся сказаць, рэдкіх зараз чалавечых якасцей і за трыццаць шэсць гадоў лячэння на Валожыншчыне.
– Аліна Уладзіміраўна, па-першае, хачу запытацца, якія ўражанні адчувалі, калі даведаліся, што прызнаны ўладальнікам знака вышэйшай медыцынскай адзнакі працы? Што асабіста для Вас азначае гэта ўзнагарода?
– Агарнула яшчэ большае пачуццё адказнасці перад калегамі, пацыентамі, ну і, безумоўна ж, гонару за сваю прафесію і работу.
– Цяпер звернемся да вытокаў: як выбралі прафесію? Ці ёсць у Вашай сям’і яшчэ медыкі?
– Я вырасла ў простай вясковай сям’і на Вілейшчыне. Бацькі – звычайныя сяляне, у радні медыкаў ніколі не было. У дзяцінстве часта хварэла ангінай і з-за гэтага ляжала ў бальніцы. Бачыла, як працуюць урачы, як яны стараюцца, колькі сіл прыкладаюць, каб вылечыць нас, дзяцей, як часам насамрэч змагаюцца за жыццё маленькага чалавека. І мне здавалася, што больш гуманнай прафесіі няма. Да таго ж маці майго аднакласніка працавала ў мясцовай участковай бальніцы – я прыглядалася да яе, як яна паводзіць сябе, як адносіцца да людзей, што звяртаюцца за дапамогай, і з кожным днём яшчэ больш упэўнівалася ў правільнасці свайго выбару.
– Паступленне ў ВНУ. Як вучыліся: што было звычайным і простым, а што давалася складана?
– Школу скончыла з залатым медалём. Тады круглыя выдатнікі мелі вельмі значны бонус пры паступленні: замест чатырох іспытаў здаваць трэба было адзін і абавязкова атрымаць па ім “выдатна”. Асноўным прадметам у медінстытуце была фізіка і, нягледзячы на тое, што вучылася ў беларускамоўнай школе, а экзамен па прадмеце здавала на рускай, запаветнай пяцёркі дасягнула. Інакш не магло быць – сіндром выдатніцы абавязваў пацвярджаць атрыманыя веды. А яны тады ў школе даваліся моцныя і трывалыя без усялякіх рэпетытараў.
Самай складанай на першым курсе стала вышэйшая матэматыка. Вучылася цяжка, але цікава, асабліва калі пачалося вывучэнне прадметаў па спецыяльнасці.
– Тэорыя і практыка: наколькі розныя гэта паняцці? Раскажыце пра свайго самага “складанага” першага маленькага пацыента, за жыццё якога давялося пазмагацца?
– Практыкі, канешне, не хапала ў пачатку працоўнага шляху. Узгадваю свайго першага цяжкага маленькага хворага. Гэта быў двухтыднёвы хлопчык, у якога, па словах маці, назіралася нерытмічнае дыханне на працягу некалькіх гадзін. Немаўля пасля агляду і з падазрэннем на пнеўманію тэрмінова накіравала ў райбальніцу, дзе ён патрапіў у аддзяленне рэанімацыі. Там своечасова назначылі інтэнсіўную тэрапію, і ён паправіўся.
– Якія яны, маленькія пацыенты? Чым, на Вашу думку, адрозніваюцца ад дарослых людзей з хваробамі?
– Яны пазітыўна заражаюць сваёй станоўчай энергетыкай. Дарослыя пацыенты могуць данесці больш інфармацыі пра сябе, а стан маленькіх хворых трэба адчуць інтуітыўна.
– Ведаю, што інтэрнатуру Вы праходзілі ў Маладзечанскай бальніцы, а працоўны шлях на Валожыншчыне пачыналі ўрачом-педыятрам Вішнеўскай амбулаторыі. Як патрапілі ў наш раён і чаму тут засталіся?
– У 1985 годзе пасля інтэрнатуры размеркавалася ў Маладзечанскі раён у Бярэзінскую пасялковую бальніцу, дзе працавала нядоўга, бо выйшла замуж і пайшла ў адпачынак па доглядзе за дзіцем. З мужам пазнаёмілася ў студэнцкія гады – ён вучыўся ў інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі па мэтавым накіраванні. Пасля заканчэння вучобы прыехаў працаваць на радзіму – у вёску Вішнева. З дэкрэтнага адпачынку выйшла на работу ў Валожынскую дзіцячую кансультацыю, працавала педыятрам на сельскім прыёме. Калі вызвалілася месца ўрача-педыятра ў Вішнеўскай участковай бальніцы, перавялася туды.
– Чаму навучыліся, працуючы ў Вішнеўскай амбулаторыі?
– У тыя гады бальніцу ўзначальвала Людміла Уладзіміраўна Рубан – урач вышэйшай катэгорыі, выдатнік аховы здароўя раёна. У калектыве працаваў і будучы загадчык гэтай медыцынскай установы Станіслаў Уладзіміравіч Лужынскі. Гэта былі прафесіяналы сваёй справы, якія цалкам аддаваліся рабоце: да іх можна было звярнуцца за парадай у любы час сутак – і ўдзень, і ўначы. У іх я пераймала вопыт і вучылася ўсяму: рабоце не толькі з маленькімі пацыентамі, але і з дарослымі, бо так патрабавала спецыфіка сельскага ўрача. Вельмі каштоўныя веды ў лячэнні дзяцей перадала колішні раённы педыятр, урач ад Бога Валянціна Фамінічна Шавярда.
– Дзесяць гадоў Вы аддалі нялёгкай і вельмі адказнай пасадзе раённага педыятра. Што асноўнае ў штодзённай рабоце галоўнага дзіцячага доктара раёна?
– На пасаду пагадзілася, калі на павышэнне пайшоў Дзмітрый Мікалаевіч Лазар. Гэта быў 2008 год. Дзяцей на маім участку станавілася ўсё менш, і трэба было рабіць выбар: ці ісці ў агульную практыку, ці працягваць работу па сваёй спецыяльнасці. Асноўнае ў рабоце раённага педыятра – трымаць кантроль над работай усіх падраздзяленняў у педыятрыі: радзільнага, дзіцячага аддзяленняў, дзіцячых кансультацый раёна, усіх дашкольных і школьных устаноў, узаемадзеянне з установамі адукацыі, міліцыяй, сельвыканкамамі і іншымі структурамі.
З цеплынёй узгадваю цудоўных педыятраў: Ірыну Вікенцьеўну Вінаградаву, Святлану Віктараўну Куляшову, Ніну Анатольеўну Аўдзей, Ірыну Юр’еўну Станкевіч. Удзячна за сумесную працу і высокі прафесіяналізм педыятрам Івянецкай дзіцячай кансультацыі Галіне Сцяпанаўне Яшкінай і Ракаўскай участковай бальніцы – Святлане Леанідаўне Гардзей.
– На сёння Вы зноў вярнуліся на Вішнеўшчыну, але ўжо ў якасці загадчыка Вішнеўскай амбулаторыі агульнай практыкі. Да таго ж у сувязі з адсутнасцю спецыяліста ўдвая павялічылася і нагрузка: зараз даводзіцца абслугоўваць і Багданаўскую зону.
– Цяпер працую ўрачом агульнай практыкі. Пачынала ў Багданаўскай амбулаторыі, чатыры гады таму перайшла ў Вішнеўскую, а зараз сумяшчаю работу ў абедзвюх амбулаторыях. У зоне абслугоўвання 8872 чалавекі, з іх – 300 дзяцей, у тым ліку да аднаго года – 10. Правай рукой у Вішнеўскай амбулаторыі з’яўляецца медсястра агульнай практыкі Ядвіга Іосіфаўна Клінцэвіч з амаль што 40-гадовым вопытам работы. У Багданаве дапамагае памочнік урача Вольга Тадэвушаўна Шынгер, працоўны стаж якой больш за 30 гадоў.
– Як увогуле працуецца ў наш час урачу на вёсцы? Ці адрозніваюцца гарадскія пацыенты ад вясковых?
– Сельскія пацыенты ніяк не адрозніваюцца ад гарадскіх – яны аднолькава маюць патрэбу ў аказанні медыцынскай дапамогі.
– Вашу сям’ю не абышла сучасная каварная хвароба. Перахварэўшы на COVID-19, да якой высновы прыйшлі?
– Каранавірус – новае, невядомае дагэтуль чалавецтву захворванне. У штодзённай рабоце карысталася адпаведнымі інструкцыямі, загадамі, нарматыўнымі дакументамі. Падыходы да лячэння мяняліся – часам назначэнні давала па сітуацыі, а калі – інстынктыўна. У маёй зоне перахварэла шмат людзей: у першую хвалю на выпадкі выязджала раённая спецыялізаваная брыгада, а вось у другую – свая кантактная група. Працаваць даводзілася вельмі многа: і на выклікі ездзіць, і па 60-70 мазкоў у дзень браць.
Лічу, што ўсё залежыць ад стану імунітэта чалавека, бо паследкі каранавіруса не вывучаны. Сутыкаючыся ўжо з посткавідным сіндромам, асабліва адзначаецца яго ўздзеянне на сардэчна-сасудзістую сістэму, псіхіку, ды і ўвогуле на ўвесь арганізм чалавека – “б’е” ён па самых слабых месцах. Небяспеку ўяўляюць бессімптомныя хворыя: яны не ведаюць, што захварэлі, і, маючы блізкія кантакты з людзьмі, распаўсюджваюць вірус. Таму як спецыяліст-практык самым асноўным у барацьбе з ім лічу прышчэпку, якая пазбаўляе ад цяжкага цячэння хваробы. Хоць на сённяшні дзень пасля яе некаторыя і захворваюць на пнеўманію, але пераносяць яе ў лёгкай форме. Таксама варта захоўваць масачны рэжым, які засцерагае дыхальныя шляхі ад заражэння, і прытрымлівацца 1,5-метровай дыстанцыі ў месцах масавага знаходжання людзей.
– На Ваш погляд, што асноўнае ў прафесіі ўрача?
– Гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу, пастаянна павышаць узровень сваіх ведаў.
– Ці бывалі такія выпадкі, калі рукі апускаліся і Вы не ведалі, што рабіць і як дапамагчы хвораму? Як тады знаходзілі выйсце?
– У выбары прафесіі я ні разу не расчаравалася: на мой погляд, быць урачом – гэта прызванне. Надараліся выпадкі, калі насамрэч не ведала, як дапамагчы хвораму. Тады звярталася да кіраўніцтва, а далей разам вырашалі, што і як рабіць.
– Якія парады дасць урач з амаль саракагадовым стажам жыхарам Валожыншчыны: ад чаго, на Вашу думку, залежыць здароўе і як яго зберагчы?
– Мысліць пазітыўна, рабіць дабро, старацца пазбавіцца ад шкодных звычак, працаваць над сабой, прыносіць карысць навакольным.
– Чым, акрамя асноўнай работы, напоўнены Вашы будні? Што прыносіць задавальненне?
– Я жыву ў сельскай мясцовасці, таму, акрамя асноўнай дзейнасці, хапае спраў на прысядзібным участку. Люблю займацца кветкамі – гэта і ёсць маё захапленне, якое дае зарад станоўчых эмоцый і прыносіць асалоду.
Гутарыла Алена ЗАЛЕСКАЯ
На территории Минской области и Воложинского района в период с 1 по 10 сентября 2021 года будет проходить акция «Единый день безопасности».
Главной целью акции является развитие в обществе культуры безопасности жизнедеятельности для снижения гибели людей от внешних причин, поэтому главной задачей является проведение образовательно-воспитательной работы, пропаганда безопасных условий жизнедеятельности.
В рамках единого дня безопасности состоятся профилактические мероприятия по предупреждению чрезвычайных ситуаций, правонарушений и преступлений, а также обучение поведению в условиях пожаров, аварий, оказанию первой медицинской помощи.
В целях выполнения государственной программы «Комфортное жилье и благоприятная среда» на 2021-2025 годы, на территории Воложинского района в период с августа по сентябрь 2021 года объявлен «Месячник по сбору (заготовке) вторичного сырья».
РУП «Воложинский жилкоммунхоз» принимает заявки от населения и юридических лиц на прием макулатуры, полиэтилена, ПЭТ-бутылок, стеклобоя, нерабочей крупногабаритной бытовой техники.
Заявки принимаются по телефону: 801772 57 6 29.
В целях выполнения государственной программы «Комфортное жилье и благоприятная среда» на 2021-2025 годы, на территории Воложинского района в период с августа по сентябрь 2021 года объявлен «Месячник по сбору (заготовке) вторичного сырья».
РУП «Воложинский жилкоммунхоз» принимает заявки от населения и юридических лиц на прием макулатуры, полиэтилена, ПЭТ-бутылок, стеклобоя, нерабочей крупногабаритной бытовой техники.
Заявки принимаются по телефону: 801772 57 6 29.
Профилактика детского дорожно-транспортного травматизма перед началом учебного года.
А также с 25 августа по 5 сентября госавтоинспекция проводит специальное комплексное мероприятие «ВНИМАНИЕ – ДЕТИ!»
Согласно п.166.9 Правил дорожного движения в период проведения такого мероприятия на всех механических транспортных средствах при движении в светлое время суток должен быть включён ближний свет фар или дневные ходовые огни (при их наличии).
Соблюдайте несложные Правила безопасности:
— Всегда следите за вашими детьми, никогда не оставляйте их без присмотра, даже если они играют во дворе, и, особенно, около оставленных или движущихся транспортных средств.
— Если Вы выезжаете из дома на автомобиле усадите своего ребенка в автокресло или бустер. Обязательно убедитесь, что ваш ребёнок крепко и надёжно пристёгнут ремнем безопасности.
— Ни в коем случае не разрешайте детям возрастом до 14 лет выезжать на велосипеде на дороги общего пользования, и даже с 14-летними проведите инструктаж.
— Обязательно купите своему ребенку специальные световозвращающие повязки, подвески, значки, кулончики, наклейки и прикрепите их на одежду.
— Будьте примером своему ребенку – не нарушайте Правила дорожного движения!
ОГАИ Воложинского РОВД
Объект планируемой деятельности
«Строительство открытой площадки для откорма молодняка мясных пород на 7 000 голов вблизи дер. Новоселки Воложинского района Минской области».
Заказчик планируемой деятельности
Унитраное предприятие «МинскОблГаз», почтовый адрес: 220015, Республика Беларусь, г. Минск, ул. Гурского, 9, тел./факс, 8(017)357-79-71, E-mail: info@mx.mog.by, ref@mx.mog.by
Обоснование необходимости планируемой деятельности
Оценка воздействия на окружающую среду по объекту «Строительство открытой площадки для откорма молодняка мясных пород на 7 000 голов вблизи дер. Новоселки Воложинского района Минской области» проведена для выявления неблагоприятного воздействия данного объекта на окружающую среду, здоровье и условия проживания человека, а также для определения возможности применения альтернативных вариантов проектных решений.
Объектом исследований является земельный участок, расположенный в вблизи (юго-западнее) д. Новоселки, д. Чертовичи (севернее), д. Журавцы (юго- восточнее) Воложинского района, Минской области.
Исходными данными для выполнения работы являлись материалы натурного экспедиционного обследования прилегающих территорий, планы земельной и геодезической службы Воложинского района.
Описание планируемой деятельности
Проектом, в соответствии с заданием на проектирование, предусматривается строительство комплекса по откорму молодняка КРС молочных пород возрастом от 0 дней до 24 месяцев. При поступлении телят их размещение предусматривается в отдельном здании и содержание до возраста 120 дней, после чего их переводят на открытые площадки для откорма.
Место размещения планируемой деятельности
Вблизи дер. Новоселки Воложинского района Минской области.
Сроки реализации планируемой деятельности
Реализация проекта – 2023 - 2025гг.
Сроки проведения общественных обсуждений и направления замечаний и предложений по отчёту об ОВОС
С 17.08.2021 г. по 17.09.2021 г.
С проектом «Расширение устойчивого энергопользования» можно ознакомиться:
- в электронном виде – на официальном интернет-сайте Воложинского районного исполнительного комитета http://www.volozhin.gov.by
- на бумажном носителе:
1) Воложинский районный исполнительный комитет по адресу: Воложинский районный исполнительный комитет по адресу: 222357 г. Воложин пл. Свободы, 2, тел. (+3751772) 55-6-72, факс (+3751772) 55-6-72, сайт: http://www.volozhin.gov.by/ru/ Контактное лицо - заведующий сектором архитектуры и строительства Воложинского районного исполнительного комитета – Бондарь Елизавета Вадимовна, тел. (+3751772) 55-6-72, факс (+3751772) 55-6-72, e-mail: arhit.otdel@volozhin.gov.by.
Замечания и предложения по объекту планируемой деятельности можно направлять:
- в форме электронного обращения на сайт Воложинского районного исполнительного комитета http://www.volozhin.gov.by
- в адрес:
1) Воложинский районный исполнительный комитет по адресу: 222357 г.Воложин пл. Свободы, 2, тел. (+3751772) 55-6-72, факс (+3751772) 55-6-72, сайт: http://www.volozhin.gov.by Контактное лицо – заведующий сектором архитектуры и строительства Воложинского районного исполнительного комитета – Бондарь Елизавета Вадимовна, тел. (+3751772) 55-6-72, факс (+3751772) 55-6-72, e-mail: arhit.otdel@volozhin.gov.by.
2) Замечания и предложения участников общественного обсуждения, поступившие в письменной или электронной форме, регистрируются и направляются организатором общественного обсуждения в 5-дневный срок в адрес архитектурно градостроительного совета комитета по архитектуре и строительству Минского областного исполнительного комитета.
Местный исполнительный и распорядительный орган, ответственный за принятие решения в отношении хозяйственной деятельности:
Воложинский районный исполнительный комитет, почтовый адрес: 222357 г. Воложин пл. Свободы, 2, тел. (+3751772) 55-6-72, факс (+3751772) 55672, сайт: http://www.volozhin.gov.by/ru/ e-mail: rik@volozhin.gov.by
Заявление о необходимости проведения общественных слушаний (собрания) можно направить в Воложинский районный исполнительный комитет, почтовый адрес: 222357 г.Воложин пл. Свободы, 2, тел. (+3751772) 55-6-72, факс (+3751772) 55672 (с 17.08.2021 г. по 17.09.2021 г.).
Место и дата опубликования уведомления:
- в печатных СМИ - газета «Працоуная слава» от 17 августа 2021 года.
- в электронном виде – на сайте Воложинского районного исполнительного комитета в разделе «Общественные обсуждения» http://www.volozhin.gov.by/ru/