Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

22 сакавіка ў мемарыяльным комплексе “Хатынь” прайшло памятнае мерапрыемства, прымеркаванае да 78-й гадавіны Хатынскай трагедыі.

У ім прынялі ўдзел парламентарыі, члены ўрада, прадстаўнікі Узброеных Сіл, кіраўніцтва Мінаблвыканкама, работнікі розных арганізацый, звычайныя людзі і школьнікі. Яны ўшанавалі памяць бязвінных ахвяр хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да манумента.

Дэлегацыю Валожынскага раёна ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Уладзіміравіч ШАКУН. У яе ўвайшлі актывісты прафсаюзнага руху, раённых арганізацыі РГА “Белая Русь”, Беларускага саюза жанчын, Камуністычнай партыі Беларусі, “БРСМ”.

22 сакавіка 1943 года Хатынь была сцёрта з твару зямлі. У гэты дзень зажыва згарэлі 149 чалавек, у тым ліку – 75 дзяцей, а таксама спалены 26 дамоў з гаспадарчымі пабудовамі. Гітлераўскія карнікі сагналі мясцовых жыхароў у хлеў, якія стаяў на ўскрайку вёскі, і падпалілі. Тых, хто спрабаваў вырвацца з вогненнага пекла, расстрэльвалі з кулямётаў і аўтаматаў.

Цудам засталіся жывыя двое дзяцей – сямігадовы Віктар Жалабковіч і дванаццацігадовы Антон Бараноўскі. Іх, абгарэлых і параненых, падабралі і выгадавалі жыхары суседніх вёсак. Пасля вайны яны выхоўваліся ў дзіцячым доме г. п. Плешчаніцы.

Адзіны дарослы сведка хатынскай трагедыі 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Камінскі апрытомнеў позна ноччу, калі фашысты ўжо пакінулі мясцовасць. Сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго сына – хлопчык быў смяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі. Гэты трагічны момант пакладзены ў аснову скульптуры “Непакораны чалавек”.

На месцы спаленай вёскі 5 ліпеня 1969 года адкрылі вядомы ўсяму свету мемарыяльны комплекс “Хатынь”, які стаў сімвалам ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў гады Вялікай айчыннай вайны. Хатынь не адна: яе лёс паўтарылі больш за 9 тысяч вёсак.

…У той дзень з самай раніцы ў Хатыні гучала жалобная малітва: бясконцыя патокі людзей рухаліся да вечнага агню. Той жа вуліцай, якая памятае страшныя падзеі ваенных гадоў, прайшоў і прэм’ер-міністр Беларусі Раман Аляксандравіч ГАЛОЎЧАНКА. Ён адзначыў: “З дзяцінства мы памятаем фразу: “Попел Хатыні стукае ў нашы сэрцы”. Але ў яе ёсць і працяг, сугучнае выказванне гісторыка Карамзіна: “У халоднага попела памёршых няма іншага заступніка, акрамя нашага сумлення”. І сёння мы па-новаму асэнсоўваем гэтыя словы. Калі гаварыць пра сумленне, аб тым, што рухае кожным чалавекам у яго ўчынках, пра маральны выбар, то мы зараз ведаем намнога больш пра Хатынь, чым калі былі школьнікамі, студэнтамі. Адкрыліся архівы, дзякуючы чаму выявіліся новыя старонкі ў гісторыі гэтай трагедыі беларускага народа. І адзін з урокаў, які мы можам вынесці: у зла няма нацыянальнасці”.

23 сакавіка Анатолій Мікалаевіч КУЛАК адзначае 70-годдзе. Усё працоўнае жыццё ён аддаў роднай Валожынскай зямлі. З усмешкай зазначае: «Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся». Ён лічыць, што багаццем любой мясцовасці з’яўляюцца людзі – незалежна ад пасады і роду заняткаў у кожнага ёсць чаму павучыцца. «Колішнія сяляне былі вельмі разумнымі людзьмі, – расказвае мой герой. – Яны мелі вялікі мужыцкі розум, пачуццё адзінства, узаемавыручкі і падтрымкі, уменне трапна пажартаваць і небалюча, па-разумнаму падчапіць. А яшчэ – усё рабіць разам». Вось гэта РАЗАМ і стала галоўным пастулатам у штодзённай рабоце А. М. Кулака.

Яго маленькая радзіма – вёска Савяцевічы, што ў чатырох кіламетрах ад райцэнтра. Маленства і дзяцінства было падобнае да большасці жыцця вясковай дзетвары таго часу. Бацькі працавалі ў калгасе імя Леніна: бацька – брыгадзірам, пасля – загадчыкам фермы, маці хадзіла ў паляводчую брыгаду, затым перайшла ў бухгалтэрыю. Яны любілі першынца і даравалі многія свавольствы.

Анатоль рос жвавым, дапытлівым хлопчыкам, праяўляў надзвычайную кемлівасць і вынаходлівасць, чым дастаўляў нямала клопатаў – яму заўсёды хацелася свабоды. У гады чатыры задумаў самастойна пакатацца на калгасным кане, які быў у распараджэнні бацькі. Пралічыў усё да дробязей: калі бацька прыходзіў палуднаваць, то заўсёды на паўгадзіны клаўся адпачыць, бо ўставаў вельмі рана. План удаўся на славу, і вось ледзьве бачны ў возе кіроўца сцябае жывёлу лейцамі. Той панёсся галопам, і да бяды заставаўся адзін крок. Але моцнае бразганне драўляных колаў па брусчатай дарозе пачула бацькава сястра, якая жыла напрыканцы вёскі і выбегла ратаваць пляменніка. Нягледзячы на 15-гадовы ўзрост, яна не разгубілася і не спалохалася: ухапіла каня за аброць, і той стаў як укопаны.

Колькі было такіх «цудаў» – не падлічыць. Але адзін сур’ёзны выпадак цалкам змяніў яго ўнутраны стан і характар. Так здарылася, што ў вёсцы сяброў-аднагодкаў у Анатоля не было: то старэйшыя, то меншыя на некалькі гадоў. Ён любіў прыроду і жывёлу. На выгане ж пасвілася кабыла з жарабём. Незвычайным чынам маленькія чалавек і жывёла знайшлі агульную мову – цэлымі днямі насіліся на полі адзін за адным. І настолькі хлопчыку было добра і весела, што ён ужо з самай раніцы спяшаўся да свайго «дружбака». Аднойчы падчас такой беганіны жарабё выскачыла на дарогу і загінула пад коламі машыны. Анатоль палічыў сябе вінаватым і тры месяцы аплакваў цяжкую для юнай душы страту. Пасля гэтага свавольствы і гарэзлівасць назаўсёды змяніліся на недзіцячую разважлівасць і сур’ёзнасць.

Скончыўшы два класы Шчалканаўскай васьмігадовай школы, жыццё падкінула свае выпрабаванні. Спачатку моцна захварэў бацька, а за ім – і маці. У 10 гадоў давялося даглядаць малодшую сястру, спраўляцца па вялікай гаспадарцы, вучыцца ўсё рабіць самому. Бацькі не стала праз тры гады, і ў сувязі з цяжкай хваробай маці іх з сястрой накіравалі вучыцца ў Валожынскую школу-інтэрнат.

Анатолій Мікалаевіч успамінае: «Гэта была велізарная машына патрыятычнага і маральнага выхавання дзяцей са строгімі правіламі і парадкамі. Жылі па-ваеннаму – распарадак дня распісаны па хвілінах. У адным пакоі месціліся больш за 20 хлапчукоў. Настаўнікі замянілі бацькоў, і сёння педагогаў з вялікай літары на чале з дырэктарам Майсеем Давідавічам Віткіным успамінаю з цеплынёй і ўдзячнасцю. Яны заклалі ў нас цвёрды стрыжань, навучылі любіць Радзіму, шмат працаваць, заўсёды імкнуцца наперад.

Дзесяць класаў скончыў з чатырма чацвёркамі і рашыў паступаць у медыцынскі інстытут, дзеля чаго паглыблена займаўся з настаўніцай па хіміі. Падаваць дакументы ў сталіцу паехаў разам з сябрам, але той накіраваўся ў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Моцнае пачуццё калектывізму адыграла сваю ролю – па дарозе перадумаў і вырашыў таксама ж стаць інжынерам-механікам. Вось такі круты паварот лёсу».

Да заканчэння школы А. М. Кулак быў самастойным, дарослым не па гадах чалавекам. Вялікую ролю ў станаўленні як асобы адыграла сям’я роднага брата бацькі – Фёдара Фёдаравіча Кулака, галоўнага агранома калгаса, і Лідзіі Сямёнаўны Журкевіч, настаўніцы СШ № 2 райцэнтра. Ён часта прыходзіў да іх, калі вучыўся ў школе-інтэрнаце. Выхаваннем у большай ступені займалася Лідзія Сямёнаўна. Цудоўны педагог і інтэлектуал вучыла падлетка гарадской культуры, інтэлігентнасці, нават самой паходцы. Казала: «Постаць прамей, галаву вышэй, плечы шырэй!» Гэтыя словы, нягледзячы на цяжар пражытых гадоў, да сённяшняга дня дапамагаюць трымаць форму.

Працоўную біяграфію пачаў з пасады галоўнага інжынера калгаса імя Суворава, дзе старшынствавалі Віктар Лявонцьевіч Дарожка разам з намеснікам Канстанцінам Андрэевічам Рудовічам. Мікалай Анатольевіч адзначае: «Патрапіў у вельмі згуртаваны калектыў. Усе – і кіраўніцтва, і простыя работнікі – былі настолькі адказныя і старанныя, больш такога адзінства памкненняў не сустракаў: разумелі і давяралі мне «зялёнаму», вучылі самастойнасці, зносінам з людзьмі. Праз чатыры гады ў гаспадарку прыехала праверка Рэспубліканскага народнага кантролю. На выніковай нарадзе за станоўчую работу начальнік райсельгасхарчу Іван Данілавіч Лебедзеў заахвоціў пуцёўкай на Выставу народнага дасягнення ў Маскву, а пасля прапанаваў пасаду галоўнага інжынера ў сельгасупраўленні. Вось так з 1977 года пачалася мая работа ў будынку райвыканкама – 30 гадоў давялося папрацаваць на ўсіх чатырох паверхах.

Прынцыповы, граматны, разумны І. Д. Лебедзеў навучыў мяне быць кіраўніком. Таксама ўдзячны другому, а затым першаму сакратару райкама партыі Аляксандру Хрыстафоравічу Чаеўскаму, які вельмі шмат зрабіў для развіцця раёна. Па характары настойлівы, нават «уедлівы», ён заўсёды дамагаўся свайго. Пры ім былі асфальтаваны дарогі на Івянец, Гародзькі, Вішнева і Маладзечна. Укаранёны метад «народнай будоўлі» на ўзвядзенні санаторыя-прафілакторыя «Налібоцкая пушча», адкрыліся новыя гандлёвыя кропкі. Ён застаўляў працаваць праз «не хачу», але дзеля дабрабыту людзей.

Ужо адпрацаваўшы больш за 20 гадоў на розных пасадах упраўлення райсельгасхарчу, у 1995 годзе кіраўнік раёна Валянцін Іванавіч Малішэўскі настаяў на маім назначэнні намеснікам па сацыяльнай сферы. Давялося асвойваць зусім іншую, невядомую і далёкую ад сельскай гаспадаркі галіну. Мне так хацелася хоць чым-небудзь парадаваць сваіх землякоў, каб ім стала хоць трошкі лягчэй жыць, каб яны адпачылі душой. І вось у 1997 годзе па прыкладзе горада-пабраціма Зарайска Маскоўскай вобласці Расіі ўпершыню ў гісторыі Валожына мы правялі на гарадскім стадыёне каля воінскай часці Свята горада. Неацэнную дапамогу ў гэтым аказала наша народная артыстка Ядвіга Паплаўская. Пашчасціла мець зносіны з народнымі артыстамі Расіі Васілём Ланавым і Алегам Газманавым, якія адкрылі святло для больш глыбокага пазнання культуры. Цесныя стасункі наладзіліся і з Савецкім раёнам сталіцы, кіраўніцтва якога заўсёды ішло насустрач. Увогуле, я ўдзячны ўсім культработнікам раёна, у якіх вучыўся і лавіў кожнае іх слова. Шмат ідэй паддаваў ідэолаг Алег Аляксандравіч Бобрык, прафесіяналам у сваёй справе была дырэктар РЦК Аліна Генрыхаўна Барадака.

Вялікую падтрымку ў вырашэнні многіх пытанняў аказваў і старшыня райвыканкама Іван Станіслававіч Маркевіч. Разам нам удалося правесці грандыёзную рэканструкцыю кінатэатра «Юнацтва», у прамым сэнсе «паваяваць» за стары будынак універмага, каб там размясцілася раённая бібліятэка. Заўсёды карысныя, разумныя парады даваў намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтве Уладзімір Леанідавіч Уэльскі – я і зараз з ім часта раюся.

Я заўсёды адчуваў падтрымку сваёй сям’і: якімі б моцнымі мы не былі, надзейны тыл – гэта аснова поспеху мужчыны-кіраўніка, за што вельмі ўдзячны любімай жонцы Тамары Уладзіміраўне. І калі надаралася магчымасць пабыць з ёй і дочкамі – у такія хвіліны быў самым шчаслівым у свеце. Землякам жадаю: любіце і цаніце сваю сям’ю, жывіце без крыўды, спяшайцеся зразумець адзін аднаго і дапамагчы. А кіраўніцтву раёна – вялікіх поспехаў і рабіць усё, каб народ стаў жыць лепш, мог не толькі працаваць, але і павесяліцца».

…Самым важным для чалавека А. М. Кулак лічыць знайсці сваё месца ў жыцці – сваё вялікае «Я». І яму гэта ўдалося на сто працэнтаў! Хочацца пажадаць юбіляру моцнага здароўя, ніколі не здавацца, заставацца ў страі яшчэ доўгія гады.

22 03 2021 61

Начальнік раённай метэастанцыі Сяргей ТРУС

Напярэдадні прафесійнага свята мы наведаліся ў раённую метэастанцыю. Спецыялісты ўстановы, якія літаральна нясуць адказнасць за ўзаемадзеянне з “нябеснай канцылярыяй”, падзяліліся асобнымі нюансамі сваёй работы.

Каб вынікова працаваць у гэтай службе, як казаў герой аднаго фільма, дваццаць гадоў вучыцца трэба. Сапраўды, якую б адукацыю ні меў чалавек, асвоіць эксклюзіўныя навыкі складана і зусім немагчыма без стажыроўкі пад кіраўніцтвам вопытных работнікаў.

Сёння ў арганізацыі працуюць 6 чалавек. Начальнік – выпускнік Санкт-Пецярбургскага гідраметэаралагічнага ўніверсітэта Сяргей Аляксандравіч Трус, інжынер-метэаролаг Галіна Вітальеўна Венславовіч, тэхнікі-метэаролагі Валянціна Андрэеўна Родзевіч, Данута Уладзіміраўна Шакун, Ірына Вікенцьеўна Рагачэвіч, Аляксандр Вацлававіч Венславовіч. Функцыі каманды па-сапраўднаму спецыфічныя. З дапамогай складаных прыбораў фінскай і беларускай вытворчасці яны бесперапынна вядуць нагляданні за ўмовамі надвор’я, прыроднымі з’явамі, замяраюць тэмпературу глебы, вышыню снежнага покрыва і г. д.

Акрамя прадастаўлення інфармацыі ў Белгідрамет, установе даводзіцца супрацоўнічаць з рознымі службамі, якім, каб годна выканаць свае абавязкі, патрэбны звесткі адносна надвор’я (РАУС, следчы камітэт, прадстаўніцтвы Белдзярстраху, сельгасарганізацыі і інш.) За мінулы год спецыялістамі выдадзены больш за паўтары сотні даведак з інфармацыяй, што знаходзіцца ў іх кампетэнцыі. Невялікі калектыў абслугоўвае Валожынскі, Маладзечанскі раёны і сельгасарганізацыі Дзяржыншчыны.

Пяць гадоў таму матэрыяльная база станцыі была поўнасцю адноўлена, што паўплывала на якасць яе дзейнасці. Але, як адзначаюць самі метэаролагі, нягледзячы на значную аўтаматызацыю, іх работа ніколі не будзе поўнасцю даверана машыне. Без візуальных нагляданняў, умення рабіць з іх высновы, складання сінаптычных карт немагчыма выдаць дакладны прагноз, а без яго ў сучасным свеце – нікуды.

У калектыве цудоўныя прафесійныя традыцыі. Тут помняць усіх, хто развіваў службу ў розныя гады. Падчас нашай сустрэчы Сяргей Аляксандравіч Трус адзначыў, што цяжка пераацаніць уклад у станаўленне метэаралагічнай работы на Валожыншчыне першага кіраўніка ўстановы – Аляксандры Пятроўны Ісінай, а таксама сямейнай пары Івана Іванавіча і Веры Сямёнаўны Анушэўскіх (абое ўзначальвалі калектыў і аддалі яму па 40 гадоў жыцця), Надзеі Мікалаеўны Моніч, Станіславы Іванаўны Гарасюк, Ядвігі Канстанцінаўны Бітэль (кожная з жанчын адпрацавала больш чым па 20 гадоў) і многіх іншых супрацоўнікаў.

Як ні ўзнёсла гучыць, а ўсё ж гэтыя людзі ўмеюць счытваць інфармацыю з неба. Наглядаючы за аблокамі, снежным покрывам, інеем, абледзяненнем громам, маланкай і дажджом, яны бачаць і чуюць нешта большае, чым іншыя. Менавіта іх намаганні даюць магчымасць будаваць планы на заўтра, паслязаўтра, ды і на больш значныя тэрміны як цэлым арганізацыям, так і любому з нас.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Выставка экзотических пресмыкающихся «Джунгли за окном» в Воложинском краеведческом музее пользуется большим  спросом среди жителей города и района. Самыми любопытными посетителями являются дети. Учащиеся ГУО «Богдановский учебно-педагогический комплекс детский сад – средняя школа» уже во второй раз посетили необычную выставку. 

Понедельник, 22 марта 2021 15:11

Секреты красивой улыбки

Понедельник, 22 марта 2021 15:10

Сальмонеллёз

Понедельник, 22 марта 2021 15:09

Предупреждение несчастных случаев

Понедельник, 22 марта 2021 15:08

Носите защитную маску

Понедельник, 22 марта 2021 15:07

ЖИВИ СВОБОДНО!

Понедельник, 22 марта 2021 15:05

Аутизм

Аутизм — состояние, характеризующееся преобладанием замкнутой внутренней жизни, активным отстранением от внешнего мира, бедностью выражения эмоций. Это пожизненное состояние.

 Три признака определяющие аутизм: 

  • нарушение социального взаимодействия;  
  • трудности при общении с другими людьми;
  • особенности поведения.

Дети-аутисты видят мир не так, как другие люди.

Их отличия ярко выражены.

Аутисты пользуются собственным языком и оперируют системой, которая работает на них.

Если есть знакомый ребенок с диагнозом аутизм, тогда вам важно выучить его язык,  чтобы правильно общаться с ним.

Постарайтесь: услышать, понять, поддержать и быть терпимее.

ГУ «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии»

Страница 704 из 783

Инвестиционные предложения

Задайте вопрос