Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Польскі педагог Я. А. Каменскі лічыў, што менавіта жывы свет з’яўляецца сапраўднай крыніцай ведаў, спосабам развіцця дзіцячага розуму, сродкам уздзеяння на органы пачуццяў. Менавіта экалагічная адукацыя і выхаванне дашкольнікаў закладае пачатковыя элементы экалагічнай культуры, вучыць іх думаць, адчуваць навакольны свет, успрымаць прыгажосць, якая існуе ў прыродзе.

Напярэданні Міжнароднага дня лясоў супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі запрасілі выхаванцаў дзіцячага садка №3 у займальна-пазнавальную экспедыцыю «Беражыце, дзеці, лес, поўны казак і цудаў».

Спачатку дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Казкі з лесу” і ўспомнілі казкі, героямі якіх з’яўляюцца лясныя жыхары: мядзведзь, ліса, вожык, заяц.

На наступнай кніжнай выставе былі прадстаўлены творы В.Біянкі, М. Прышвіна, Я. Чарушына, Н. Сладкова, У. Ягоўдзіка, В.Стомы. Менавіта творчасць гэтых пісьменнікаў выхоўвае пачуццё прыгажосці і беражлівыя адносіны да свету жывой прыроды.

Прыпынак “Лясны этыкет” даў магчымасць успомніць правілы паводзін у лесе і ў экстрымальных экалагічных сітуацыях.

Апошні прыпынак меў назву “Лясныя тайны”.

Дашкольнікі паказалі добрыя веды аб жывой прыродзе: жывёлах, птушках і насякомых, а таксама дрэвах і раслінах. У падарунак дзеці атрымлівалі прыгожыя наклейкі.

Пятница, 19 марта 2021 16:48

У грамадскіх аб’яднаннях

АРГАНІЗАЦЫЯ ЖЫВАЯ, БАЯВАЯ І РАБОЧАЯ

Такую характарыстыку даў рабоце Валожынскай раённай структуры РДГА “Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах” вядучы спецыяліст Мінскай абласной арганізацыі Міхаіл Мікалаевіч ФРАЛОЎ падчас справаздачна-выбарнага сходу, які прайшоў напрыканцы мінулага тыдня ў канферэнц-зале цэнтральнай раённай бібліятэкі. На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі пярвічных арганізацый і ўпаўнаважаныя юрыдычных асоб, якія з’яўляюцца членамі таварыства.

Са справаздачным дакладам перад прысутнымі выступіў старшыня раённай арганізацыі І. М. Сухадолец. Ён адзначыў, перад аб’яднаннем і яго членамі стаяць дзяржаўна значныя задачы: недапушчэнне гібелі людзей у раёне дзейнічання выратавальных пастоў, арганізацыя мерапрыемстваў па прафілактычнай рабоце і аказанню насельніцтву першай медыцынскай дапамогі. За апошнія гады з суб’ектамі прафілактыкі – аддзелам па надзвычайных сітуацыях, упраўленнем па адукацыі, спорце і турзыме, праваахоўнымі органамі, медыцынскай і санітарнай службай, актывістамі БРСМ і інш. – у гэтым кірунку зроблена многае. Прафілактычная работа была сканцэнтравана на растлумачэнне патрабаванняў Правілаў аховы жыцця людзей на вадзе, недапушчальнасці купання, рыбнай лоўлі, выкарыстання плаўсродкаў і выхаду на лёў у нецвярозым стане. Прыярытэтным накірункам стала папярэджанне няшчасных выпадкаў з непаўналетнімі.

Аднак, нягледзячы на прымаемыя меры, пазбегнуць трагедый на вадзе не ўдалося: у 2019 годзе ў раёне патануў адзін чалавек, летась – два. Аналіз статыстыкі паказвае: два загінулі ў месцах, дзе забаронена купанне, адзін – пры падзенні ў ваду з лодкі падчас рыбнай лоўлі. Абое мінулагодніх тапельцаў пацярпелі ў вадзе за межамі нашага раёна, і што паказальна – знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Станоўчым момантам з’яўляецца недапушчэнне гібелі на вадзе дзяцей.

Асобна Іван Мікалаевіч спыніўся на асвятленні дзейнасці пярвічных арганізацый ў СМІ. На яго думку, жыхары раёна павінны ведаць і бачыць, што пярвічкі існуюць не фармальна – яны праводзяць шмат разнастайных мерапрыемстваў.

Максімальна магчымае зніжэнне гібелі людзей на водах у краіне – не толькі аснова і мэта дзейнасці таварыства, гэта адзін са складальнікаў палітыкі дзяржавы ў галіне забеспячэння бяспекі грамадзян. І валожынская арганізацыя – дзейснае звяно ў сістэме прафілактыкі гібелі людзей ад знешніх прычын. Як адзначыў М. М. Фралоў, 25 красавіка 2022 года Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах адзначыць 150-годдзе з моманту свайго стварэння. “Калі столькі гадоў яно існуе, значыць, мы робім патрэбную справу”, – падкрэсліў ён. Да юбілейнай даты будуць прымеркаваны розныя мерапрыемствы і акцыі, якія распачнуцца ўжо сёлета.

Па выніках нарады работа раённай структуры ТВВОД была прызнана здавальняючай. Быў абраны новы склад прэзідыума.

Прыемным момантам стала ўзнагароджанне лепшых пярвічак, якія вызначыліся ў прафілактычнай рабоце. Так, першае месца заняў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, другое – Сакаўшчынская адзінаццацігодка, на трэцім – раённая бальніца. Таксама граматамі абласнога і раённага ўзроўню былі адзначаны самыя актыўныя члены.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота аўтара

В рамках межведомственной профилактической акции 18 марта 2021 года в Першайской сельской библиотеке прошел информационный час «Дружим с Законом!». В данном мероприятии участвовали ученики 4 класса. Библиотекарь рассказала ребятам, что такое Конституция и почему ее еще называют Основным Законом, также познакомила с историей создания Конституции Республики Беларусь, её структурой, основными разделами и статьями, правами и обязанностями граждан Республики Беларусь.

Пятница, 19 марта 2021 09:42

Сустрэча з дэлегатам

У Ракаўскім псіханеўралагічным інтэрнаце для пажылых людзей і інвалідаў адбылася сустрэча працоўнага калектыву ўстановы і пражываючых з дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу, дырэктарам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галінай Рай.

Галіна Фадзееўна расказала прысутным у актавай зале ўстановы пра ўласныя ўражанні ад вялікай нарады, спынілася на галоўных аспектах сацыяльнай палітыкі ў краіне, дала неабходныя каментарыі па ўсіх момантах сходу, на ўзніклыя пытанні прагучалі змястоўныя адказы.

Наш кар.

У малых гарадах, у адрозненне ад вялікіх, маюцца адметныя асаблівасці. Па-першае, тут, як кажуць, нічога не схаваеш –  любы факт амаль імгненна разлятаецца па наваколлі. Па-другое, людзі ведаюць адзін аднаго, таму тэма рэпутацыі, асабліва для тых, хто ёй даражыць, вельмі важная.

Наш сённяшні герой – чалавек на Валожыншчыне вядомы. Менавіта з ім і з камандай, якую ўзначальвае, часта звязваем надзеі і спадзяванні, калі прыхопіць сэрца, ці падскочыць ціск, ці, не дай Бог, разаўецца пнеўманія…  Нават калі самі на здароўе не скардзімся, то хварэюць сваякі, сябры, калегі… І тады дапамогу знаходзім у тэрапеўтычным аддзяленні райбальніцы. А менавіта там у якасці загадчыка нясе нялёгкую медыцынскую службу Уладзімір Вадзімавіч ЛУШЧЫЦКІ.

 – Уладзімір Вадзімавіч, шчырае дзякуй за тое, што знайшлі час для сустрэчы. Упэўнена, нашы чытачы будуць рады бачыць любімага доктара на старонцы раёнкі.

– І я рады адгукнуцца на запрашэнне. Паверце, з павагай стаўлюся як да прэсы, так і да яе аматараў. Тым больш, сярод іх мноства маіх пацыентаў. “Працоўнай славе” ўдзячны за тое, што дапамагае нам, медыкам, выконваць адну з важнейшых задач – даводзіць да людзей неабходную інфармацыю, у тым ліку і адносна прафілактыкі розных захворванняў.

– Ведаю, Вы – чалавек прыезджы. Наколькі важным лічыце ўздзеянне на ўласную асобу той зямлі, дзе нарадзіліся, выраслі? Як адчуваеце сябе ў нашым краі?

–  Я з Пінска. Гэта прыгожы горад, дзе жывуць такія ж прыемныя, як і па ўсёй Беларусі, людзі. Безумоўна, родныя мясціны – назаўсёды ў маім сэрцы. Але ж 25 гадоў у Валожыне зрабілі мяне стапрацэнтным мясцовым жыхаром. Дарэчы, менавіта зямля, на якую прыбыў ужо дарослым, зблізіла з роднай мовай. На малой радзіме вучыўся ў рускамоўнай школе. І дома бацькі размаўлялі па-руску. Валожынскі дыялект, у адрозненне ад палескага, амаль адразу стаў блізкім і зразумелым. Вельмі люблю і паважаю беларускую мову, лічу яе роднай і моцна шкадую, што з-за адсутнасці ў сваім акружэнні людзей, якія гавораць чыста, не магу актыўна ёй карыстацца. Планую калі-небудзь, на пенсіі, абавязкова зрабіць рывок у гэтым кірунку. І абавязкова перачытаць усяго Караткевіча.

–  Родныя паўплывалі на Ваша прафесійнае самавызначэнне?

– Прадаўжальнікам медыцынскай дынастыі не з’яўляюся. Бацька – ваенны. Матуля працавала бухгалтарам у ДТСААФ. У Пінску знаходзілася вучэбная база марскога флоту. Я нейкі час марыў стаць мараком, аднак па прычынах здароўя даволі рана развітаўся з гэтай ідэяй. Як дайшоў да планаў вывучыцца на ўрача, зараз і не ўзгадаю. Аднак помню, што ў апошніх класах школы прачытаў дзве кнігі. Менавіта яны з неакрэсленых ідэй сфарміравалі цвёрдую ўпэўненасць: медыцына і толькі медыцына. Шчыра раю тым, хто трызніць прафесіяй урача, пачытаць “Чалавек сярод людзей” акадэміка Фёдара Углова і “Думкі ў дарозе” Станіслава Далецкага.

– Аднойчы Вы мне ўжо расказвалі, што да паступлення ў медінстытут працавалі санітарам. Той вопыт прынёс карысць?

  – Любы вопыт каштоўны. Мой на тым этапе – таксама. Я сапраўды не змог паступіць у год, калі скончыў школу. З-за захворвання не здаў своечасова экзамены. Рашэнне папрактыкавацца ў хірургічным аддзяленні Пінскай райбальніцы прыняў самастойна. Бацькі не спрабавалі мяне адгаварыць, і я ім вельмі за гэта ўдзячны. Нягледзячы ні на што, на першым курсе мне, як і аднакурснікам, было цяжка. Але хаця б быў упэўнены: крыві не баюся, грэблівасці не адчуваю, з людзьмі размаўляць умею. Да таго ж высветлілася – досыць цярплівы.

–  Хоць і ў якасці санітара пачалі ў хірургіі, не разглядалі магчымасць паглыбіцца ў яе па-сапраўднаму?

 –  Асабліва не разглядаў. Увогуле з кірункам вызначыўся толькі ў працэсе вучобы. Думаю, пры жаданні і магчымасці змог бы авалодаць многімі медыцынскімі спецыяльнасцямі. Цвёрда ведаю: ніколі б не стаў акулістам (не пытайце чаму, проста гэта мацней за мяне) і псіхіятрам (прафесія для касмічнага інтэлекту).  Не змог бы працаваць і ў паліклініцы.Вось стацыянар – сапраўды маё.

– У медуніверсітэтах падчас вывучэння латыні студэнты запамінаюць афарызмы і прыказкі на гэтай мове. У Вас ёсць любімыя – тыя, што сталі жыццёвым ці прафесійным крэда?

– А як жа! Experentia est optima magistra. Вопыт – лепшы настаўнік. Не ведаю, як у іншых галінах, а ў медыцыне гэта цудоўна працуе. Якім бы добрым, сапраўдным выдатнікам не быў студэнт, без практычнай дзейнасці пад кіраўніцтвам вопытных калег ён ніколі не зможа стаць ні дыягностам, ні лячэбнікам. Я, напрыклад, шчыра ўдзячны тым карыфеям, якія ў свой час мяне падтрымалі. Душой і сэрцам адданы камандзе райбальніцы, у складзе якой працую зараз. Стараюся ўлічваць думку кожнага спецыяліста, дапамагаць навічкам. Дарэчы, маладых патрэбна не толькі вучыць, у іх можна і самому вучыцца. Падыходы да падрыхтоўкі ўрачоў пастаянна мяняюцца, інтэрн можа быць у нейкіх пытаннях больш дасведчаным, чым шматвопытны загадчык аддзялення.

– Самі ўласны шлях у медыцыне ацэньваеце як лёгкі, ці знакамітыя “церні” ўсё ж давялося параадольваць?

  – Праз церні да зорак… Яшчэ адзін з выразаў, што назаўсёды ўрэзаўся ў памяць. Гучыць прыгожа. Але якія церні? Якія зоркі? Справа ж не ў тым, як у прафесію прыйсці, а як у ёй існаваць. У пэўным сенсе ўрачэбная дзейнасць – бясконцая вайна. Ёсць ты і твой вораг – захворванне. А пацыент… Ён можа і не на твой бок стаць. І гэта ўжо сумна. Таму наша задача – перш, чым прыступіць да лячэння, заахвоціць, «заразіць» чалавека абавязковым выздараўленнем. Уся праца – на пераадоленне.

–  Ваша жонка – урач. Сын выбраў медыцыну. Нявестка, наколькі мне вядома, таксама. Не зашмат медыкаў у адной сям’і? Сустрэчы за святочным сталом не ператвараюцца ў бясконцы кансіліум?

– Спакойна стаўлюся да прафесіі блізкіх. Гэта не планавалася, так распарадзіўся лёс. А з жонкай пазнаёміўся ў інстытуце. Дарэчы, менавіта з-за яе (мела накіраванне ад Валожынскай  ЦРБ) я і апынуўся  ў Валожыне. Іронія лёсу ў тым, што другая палавінка сына аказалася родам з Палесся, адкуль і я. Што да прафесійных тэм дома, калі-нікалі яны ўзнікаюць, аднак стараемся ў сямейным коле ў асноўным займацца хатнімі справамі, адпачываць, перазагружацца.

– Чым, акрамя медыцыны, цікавіцца доктар Лушчыцкі? Што ўмее? Чаму збіраецца навучыцца?

– У мяне прыватны дом, пры ім участак. Усё, што патрэбна для яго ўтрымання, раблю сам. Ціхія клопаты даюць добры адпачынак. Нейкіх асаблівых талентаў, хобі не маю. Хацеў бы штосьці майстраваць, але пакуль не знаходжу часу. Многія ідэі адкладваю на перыяд заслужанага адпачынку.

–   Калі ў Вашых руках аказваецца кніга, часцей за ўсё аб чым яна?

–  Чытаю шмат, але ўсё больш медыцынскія навінкі. Інтэрнэт даўно прыйшоў на дапамогу доктару, які не хоча спыняцца ў прафесійным развіцці. Што тычыцца чытання для душы, выбіраю ў асноўным тэму антрапалогіі. Чым больш паглыбляешся ў пытанні: “Хто такія мы? Адкуль,  куды  і для чаго рухаемся? Якое маем устройства?” – тым ясней усведамляеш: чалавек не проста жменя гліны – сапраўдны сусвет.

– Кожны з нас мае здароўе, якое заслугоўвае… Можаце падпісацца пад гэтым сцвярджэннем?

– Магу, але ўсё ж дадаў бы “часцей за ўсё”. Не трэба забываць пра генетыку, бо з ёй спрачацца цяжка. Ды і выпадак…

– А самі заклапочаны ўласным здароўем? Калі даводзіцца прыхварэць, у якасці пацыента радуеце дактароў?

– Шчыра скажу: многае з неабходнага для захавання здароўя раблю, але толькі ў рамках таго часу, які маю. Мару больш актыўна займацца спортам, плаваннем, напрыклад. Калісьці захапляўся веславаннем. А неабходныя назначэнні для сябе раблю самастойна. І дакладна іх выконваю.

–  У бягучым годзе мне давялося даволі актыўна пісаць на тэму каранавіруса. Таму, даруйце, размаўляць з урачом, які займаецца яго лячэннем, і не запытаць пра гэта, не магу. Што нас чакае?

–  Ужо двойчы адпрацаваў у часовым шпіталі, перахварэў сам. Вопыт, канешне, атрыманы каштоўны, але пра тое, што будзе з гэтай праблемай далей, пакуль, на жаль, не ведаю. Ды і ніхто не ведае. Галоўнае зараз – не прагнозы, а настрой на годнае жыццё з улікам COVID-19.

– Кажуць, прырода нічога не нараджае без прычыны…

– Відавочна, так. Вірус добра падкарэкціраваў наша жыццё, тут не паспрачаешся. Магчыма, чалавецтва зробіць добрыя высновы адносна ладу жыцця.

– Каб мелі магчымасць адначасова выйсці на сувязь з усімі жыхарамі Валожыншчыны, што б пажадалі ім ці параілі, а можа папрасілі б?

– Папрасіў бы. Беражыце сябе і тых, хто побач!

  – Уладзімір Вадзімавіч, поспеху Вам і выключнага здароўя. Дзякуй за шчырасць!

Гутарыла Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Абаяльнаму мужчыну на фота ўжо споўнілася 67 гадоў. Калі пра гэты факт не будзеш ведаць дакладна, ні за што не здагадаешся. Рухавы, усмешлівы, з цудоўнай постаццю,ён здаецца значна маладзейшым. Звычайна так выглядаюць заўзятыя фізкультурнікі і ваенныя. Перад намі менавіта прадстаўнік Узброеных Сіл, для якога, дарэчы, заняткі спортам заўсёды заставаліся важнай часткай жыцця.

Анатолій Анатольевіч ДАЛБАНОСАЎ – ураджэнец Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці, аднак  хутка споўніцца 50 гадоў, як ён звязаў свой лёс з Валожынам. Яшчэ ў школьныя гады пад уплывам фільмаў і кніг на ваенную тэматыку вырашыў стаць афіцэрам. Разам з сябрамі абмяркоўваў будучую кар’еру, выбіраў навучальную ўстанову, нават займаўся Марзянкай. Але дзве спробы паступлення ў вучылішча аказаліся няўдалымі. Кожны раз не хапала некалькі балаў. Хлопец, дзякуючы жыццярадаснаму характару, не засмучаўся. Наперадзе была тэрміновая служба, а значыць, час, каб яшчэ раз усё добра абдумаць, прыслухацца да  сваіх пачуццяў.

Служыць давялося менавіта ў Валожыне. Вось дзе спатрэбіўся яго талент – літаральна інтуітыўнае адчуванне тэхнікі. Двух гадоў было дастаткова, каб юнак усвядоміў: тое, чым займаецца ў арміі, – яго прызванне. Прапанова прадоўжыць службу ўзрадавала. Пасля была школа прапаршчыкаў і курсы, якія яшчэ больш пашырылі веды і ўменні, далі магчымасць асвоіць найноўшае па тым часе абсталяванне, адчуць сябе сапраўдным спецыялістам.  За многія гады ён прывык пастаянна вучыцца і вучыць іншых, зараз ужо і не ўзгадае, колькі чалавек прайшлі падрыхтоўку пад яго кіраўніцтвам.

У 2002 годзе старшы прапаршчык Далбаносаў звольніўся з воінскай службы, аднак працягвае працу ў якасці прадстаўніка грамадзянскага саставу ў адным з падраздзяленняў часці, дзе займаецца абслугоўваннем і эксплуатацыяй сродкаў аўтаматызацыі. За гады, што звязваюць яго з Валожыншчынай, паспеў стварыць сям’ю, выгадаваць дзяцей, прычакаць унукаў. Ёсць родныя, сябры, аднадумцы, любімая работа. Пакуль не здзейсніліся ўсе мары аб далёкіх падарожжах, але ён ніколі не забудзе вандроўку на Кубу. Трохгадовая камандзіроўка падарыла яркія ўражанні і важкі вопыт. За службу на Востраве Свабоды ў 1986 годзе прадстаўнік воінскай часці 30695 адзначаны медалём “За адзнаку ў воінскай службе” ІІ ступені. Гэта была ўзнагарода саюзнага значэння. А ў 1999 годзе (пасля Югаслаўскіх падзей)  падобную медаль, толькі ўжо за заслугі перад Рэспублікай Беларусь, атрымаў з рук Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Анатолій Анатольевіч шчыра далучае сябе да ліку шчаслівых людзей. Горад, дзе жыве, паспеў палюбіць горача і аддана. З задавальненнем штораніцы крочыць па ім, каб скрупулёзна і натхнёна выконваць работу, якую ведае, так бы мовіць, ад “А” да “Я”. У вольны час дазваляе сабе заняткі, што дораць не менш задавальнення і сапраўдны рэлакс. Любіць веласпорт, часта наведвае лес, чытае прэсу (у тым ліку і наша выданне), займаецца фатаграфіяй.  Як і калісьці ў дзяцінстве, не раўнадушны да добрага кіно, захапляецца літаратурай гістарычнага кшталту. Ці мае куміраў? Хутчэй не, аднак асобы, падобныя да Георгія Жукава, выклікаюць павагу і жаданне ведаць пра іх заслугі перад Радзімай як мага больш.

Два гады таму Анатолій Анатольевіч аўдавеў. Агульная бяда яшчэ больш згуртавала дружную сям’ю. Дочкі Ірына, Рыма, сын Аляксей заўсёды на сувязі з родным чалавекам, а ўнучку Настассю любячы дзядуля ўвогуле лічыць сваім верным сябрам. Менавіта яе падтрымка ў цяжкі час дазволіла засяродзіцца на думцы: “Жыццё, нягледзячы на выпрабаванні, цудоўнае, і яно працягваецца!”

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Пятница, 19 марта 2021 09:36

Сустрэча з дэлегатам

У Ракаўскім псіханеўралагічным інтэрнаце для пажылых людзей і інвалідаў адбылася сустрэча працоўнага калектыву ўстановы і пражываючых з дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу, дырэктарам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галінай Рай.

Галіна Фадзееўна расказала прысутным у актавай зале ўстановы пра ўласныя ўражанні ад вялікай нарады, спынілася на галоўных аспектах сацыяльнай палітыкі ў краіне, дала неабходныя каментарыі па ўсіх момантах сходу, на ўзніклыя пытанні прагучалі змястоўныя адказы.

Наш кар.

Пятница, 19 марта 2021 09:31

Выхаванне патрыятызму

Чарговае пасяджанне дыялогавай пляцоўкі ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году народнага адзінства, адбылося ў Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

На гэты раз яно было прысвечана Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Шмат цікавага можна было пачуць у актавай зале, дзе сабраліся выхаванцы і супрацоўнікі нашай установы. Гаварылі мы пра мінулае і сучаснае сваёй  краіны, чыталі вершы і дзяліліся сваімі ўражваннямі пра прыроду роднага краю, спявалі песні  і паказвалі невялічкія сцэнкі, віртуальна падарожнічалі па знакамітых мясцінах Беларусі. Усё гэта садзейнічае выхаванню патрыятызма, фарміруе адказнасць перад грамадствам, закладвае фундамент нашага будучага. Упэўнены, што на працягу 2021 года мы яшчэ многа раз будзем  сустракацца і весці размовы пра нашу любімую Радзіму, нашу прыгожую і непаўторную Беларусь!

Андрэй Клок, вучань 9 класа

г.п.Івянец, вул.17 верасня, 46

Четверг, 18 марта 2021 17:06

Афиша "Золотой шлягер"

Четверг, 18 марта 2021 12:31

Акция «Будь в безопасности!»

С 19 по 24 марта 2021 года на территории Воложинского района проводится республиканская профилактическая акция «Будь в безопасности!».

Основной из причин дорожно-транспортных происшествий с участием пешеходов, велосипедистов и водителей гужевых транспортных средств является игнорирование Правил дорожного движения, а также отсутствие в темное время суток световозвращающих элементов на одежде пешеходов и фар (фонарей) излучающий белый и красный свет на велосипедах и гужевых транспортных средствах.

Многие пешеходы не хотят понимать, что водитель не в силах мгновенно остановить свой автомобиль, чтобы избежать наезда. В темное время суток пешеходы, велосипедисты и водители гужевых транспортных средств становятся наиболее уязвимыми. Особую опасность на проезжей части или вблизи нее создают пьяные пешеходы, велосипедисты и водители гужевых транспортных средств. Они ведут себя нелогично, неосторожно, а иногда и агрессивно. Поведение пьяного невозможно предугадать, поэтому водитель должен немедленно принять необходимые меры предосторожности: остановиться, объехать пьяного на таком расстоянии, чтобы тот не смог натолкнуться на автомобиль. Имеют место случаи, когда нетрезвые пешеходы выбирают для своего отдыха проезжую часть, такие аварии заканчиваются тяжелыми последствиями.

ОГАИ Воложинского РОВД напоминает, что пешеход обязан двигаться по тротуару, пешеходной или велосипедной дорожке, а при отсутствии — по обочине. В случае отсутствия указанных элементов дороги или невозможности движения пешеходов по ним допускается движение пешехода по краю ее проезжей части навстречу движению транспортных средств, а при движении по краю проезжей части дороги в темное время суток пешеход должен обозначить себя световозвращающим элементом (элементами). Переходить (пересекать) проезжую часть дороги по подземному, надземному пешеходным переходам, а при их отсутствии, убедившись, что выход на проезжую часть дороги безопасен, по наземному пешеходному переходу (при отсутствии наземного пешеходного перехода на перекрестке по линии тротуаров или обочин). При отсутствии в пределах видимости пешехода подземного, надземного, наземного пешеходных переходов и перекрестка переходить (пересекать) проезжую часть дороги по кратчайшей траектории на участке, где дорога хорошо просматривается в обе стороны, убедившись, что выход на проезжую часть дороги безопасен и своими действиями пешеход не создаст препятствия для движения транспортных средств. При пересечении проезжей части дороги вне подземного, надземного, наземного пешеходных переходов и перекрестка в темное время суток пешеходу рекомендуется обозначить себя световозвращающим элементом (элементами).

Движение на велосипеде должно осуществляться по велосипедной дорожке, а при ее отсутствии — по обочине, тротуару или пешеходной дорожке, не создавая препятствия для безопасного движения пешеходов. При отсутствии указанных элементов дороги или невозможности движения по ним допускается движение велосипедистов по проезжей части дороги в один ряд не далее 1 метра от ее правого края. Велосипед должен быть оборудован спереди световозвращателем белого цвета, сзади – световозвращателем красного цвета, а с каждой боковой стороны – световозвращателями оранжевого цвета. При движении по дороге в темное время суток и (или) при ее недостаточной видимости на велосипеде должны быть включены: спереди — фара (фонарь), излучающая белый свет, сзади — фонарь, излучающий красный свет.

Движение по проезжей части дороги на гужевых транспортных средствах и всадников разрешается только в один ряд на расстоянии не далее 1 метра от ее правого края. Гужевое транспортное средство должно быть оборудовано спереди световозвращателями белого цвета, сзади — красного. При движении по дороге в темное время суток и (или) при ее недостаточной видимости на гужевом транспортном средстве спереди должен быть включен фонарь, излучающий белый свет, сзади  фонарь, излучающий красный свет.

За нарушение ПДД Республики Беларусь пешеходами, велосипедистами и водителями гужевых транспортных средств согласно части 1 статьи 18.20 КоАП Республики Беларусь наступает административная ответственность в виде штрафа в размере от 1 до 3 базовых величин (от 29 до 87 рублей), а согласно части 2 статьи 18.20 КоАП Республики Беларусь пешеходы, велосипедисты и водители гужевых транспортных средств находящиеся в состоянии алкогольного опьянения будут привлечены к административной ответственности в виде штрафа в размере от 3 до 5 базовых величин (от 87 до 145 рублей). Если нарушение пешеходами, велосипедистами и водителями гужевых транспортных средств ПДД Республики Беларусь повлекло создание аварийной ситуации, то согласно части 3 статьи 18.20 КоАП Республики Беларусь будут привлечены к административной ответственности в виде штрафа в размере от 3 до 8 базовых величин (от 87 до 232 рублей). В случае, если нарушение пешеходами, велосипедистами и водителями  гужевых транспортных средств ПДД Республики Беларусь повлекло причинение потерпевшему легкого телесного повреждения, либо повреждения транспортного средства, груза, дорожного покрытия, дорожных и других сооружений или иного имущества, то согласно части 4 статьи 18.20 КоАП Республики Беларусь будут привлечены к административной ответственности в виде штрафа в размере от 5 до 20 базовых величин (от 145 до 580 рублей).

Согласно ч.7 ст.18.13 КоАП Республики Беларусь за непредоставление лицом, управляющим транспортным средством, преимущества в движении пешеходам, иным участникам дорожного движения наступает административная ответственность в виде штрафа в размере от 1 до 5 базовых величин (от 29 до 145 рублей). За повторное вышеуказанное нарушение в течение одного года после наложения административного взыскания согласно ч.14 ст.18.13 КоАП Республики Беларусь предусмотрена административная ответственность от 2 до 8 базовых величин (от 54 до 232 рублей).

Уважаемые участники дорожного движения! Если вы видите вблизи, или на проезжей части дороги пешеходов, велосипедистов и водителей гужевых транспортных средств, с признаками опьянения, явно представляющих опасность для движения, просим Вас незамедлительно сообщить в дежурную часть Воложинского РОВД по телефонам 55302 или 102 (звонок бесплатный).

Старший госавтоинспектор ОГАИ Воложинского РОВД В.И. Пасеко

Страница 707 из 783

Инвестиционные предложения

Задайте вопрос