Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

«Беражыце, дзеці, лес, поўны казак і цудаў»

19.03.2021

Польскі педагог Я. А. Каменскі лічыў, што менавіта жывы свет з’яўляецца сапраўднай крыніцай ведаў, спосабам развіцця дзіцячага розуму, сродкам уздзеяння на органы пачуццяў. Менавіта экалагічная адукацыя і выхаванне дашкольнікаў закладае пачатковыя элементы экалагічнай культуры, вучыць іх думаць, адчуваць навакольны свет, успрымаць прыгажосць, якая існуе ў прыродзе.

Напярэданні Міжнароднага дня лясоў супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі запрасілі выхаванцаў дзіцячага садка №3 у займальна-пазнавальную экспедыцыю «Беражыце, дзеці, лес, поўны казак і цудаў».

Спачатку дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Казкі з лесу” і ўспомнілі казкі, героямі якіх з’яўляюцца лясныя жыхары: мядзведзь, ліса, вожык, заяц.

На наступнай кніжнай выставе былі прадстаўлены творы В.Біянкі, М. Прышвіна, Я. Чарушына, Н. Сладкова, У. Ягоўдзіка, В.Стомы. Менавіта творчасць гэтых пісьменнікаў выхоўвае пачуццё прыгажосці і беражлівыя адносіны да свету жывой прыроды.

Прыпынак “Лясны этыкет” даў магчымасць успомніць правілы паводзін у лесе і ў экстрымальных экалагічных сітуацыях.

Апошні прыпынак меў назву “Лясныя тайны”.

Дашкольнікі паказалі добрыя веды аб жывой прыродзе: жывёлах, птушках і насякомых, а таксама дрэвах і раслінах. У падарунак дзеці атрымлівалі прыгожыя наклейкі.

Галерея изображений

Задайте вопрос