Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Понедельник, 06 сентября 2021 17:40

Беседа «Спасём себя и мир от наркотиков»

В Судниковском сельском клубе   29 августа  прошла беседа детьми и подростками  «Спасём себя и мир от наркотиков». Проводили беседу заведующая сельским клубом  Чеснок Т. П. и заведующая  библиотекой Мойса Ж. Е.  Они рассказали ребятам  о разных видах наркотиков и их пагубном  влиянии  на здоровье человека. Все вместе обсуждали причины,  которые приводят к употреблению наркотических средств. В конце мероприятия ведущие рассказали,  как и где можно получить психологическую   поддержку и помощь.

Понедельник, 06 сентября 2021 17:38

Iнфармацыйная гадзіна “Не искушайся”

На базе Дубінскога сельскага цэнтра культуры 29 жніўня для ўдзельнікаў аб’яднання “Нашчадкі” ў рамках адзінага дня бяспекі была праведзена інфармацыйная гадзіна “Не искушайся”. Падлеткі гутарылі пра небяспеку, якую прадстаўляюць для жыцця і здароўя наркотыкі і другія псіхатропныя рэчывы.

Другога верасня ў Ракаўскім цэнтры народнай творчасці прашла пазнавальная гадзіна “Моладзь за здаровы лад жыцця” у рамках праграмы “Предупреждение наркомании и незаконного оборота наркотиков”. Мерапрыемства праведзена кіраўніком гуртка “Апельсін” Крук Ганнай Мікалаеўнай.

Понедельник, 06 сентября 2021 17:32

Конкурс малюнкаў “Мы ідзем у школу”

02.09.2021 г. у Ракаўскім цэнтры народнай творчасці прайшоў конкурс малюнкаў сярод дзяцей “Мы ідзем у школу” у рамках правядзення другога этапа Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі.

01.09.2021г. у Ракаўскім ЦНТ Пятроўскай Лізаветай Станіславаўнай была праведзена гульнёва- забаўляльная праграма “Танцы, карагоды не выходязць з моды”. На мерапрыемстве прысутнічала 50 вучняў ДУА “Ракаўская сярэдняя школа”. Падчас гульнёвай праграмы былі праведзены карагоды, гульні, танцы.

Понедельник, 06 сентября 2021 16:05

«Урок міру» з афіцэрамі

Ваеннаслужачыя воінскай часці 30695 правялі ва ўстановах адукацыі «Урокі міру», прынялі ўдзел у школьных мерапрыемствах да Дня ведаў, першых уроках на тэму «У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны». У СШ № 1 г. Валожына, у гімназіі № 1 г. Валожына і ў Пяршайскай СШ пабывалі лейтэнант Яўгеній Камінскі, маёр Дзмітрый Юхноўскі, капітан Станіслаў Вайтовіч. У сваю чаргу ў святочны дзень школьнікаў прынялі і на тэрыторыі воінскай часці.

Афіцэры падчас сустрэч з хлопчыкамі і дзяўчынкамі адзначалі ў прыватнасці, што Беларусь займае важную пазіцыю ў сістэме сучасных міжнародных адносін. Яна з’яўляецца членам Арганізацыі аб’яднаных нацый. Нашай краіне належыць значная роля ў функцыянаванні СНД і Еўразійскай эканамічнай супольнасці. У ходзе сустрэч падкрэслівалася: Рэспубліка Беларусь – незалежная суверэнная дзяржава. Асноўныя каштоўнасці яе народа – мір і стабільнасць, дзякуючы якім можна жыць, вучыцца, працаваць, будаваць і рэалізоўваць планы, ствараць сем’і, выхоўваць дзяцей. Гарантам захавання гэтых каштоўнасцей ва ўсе часы застаюцца Узброеныя Сілы, якія прызнаны аднымі з найбольш эфектыўных у рэгіёне Усходняй Еўропы і Азіі.

І ў ходзе школьных мерапрыемстваў, і ў час экскурсіі па часці школьнікі паспелі задаць мноства пытанняў, на якія атрымалі ад ваеннаслужачых грунтоўныя адказы.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Аляксандр САНЮКОВІЧ уручае падарункі ветэранам Надзеі УСЦІЛКА, Ніне КАЛІКОЎСКАЙ і Софіі ВАСІЛЕЎСКАЙ.

На мінулым тыдні ў раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць з нагоды 30-годдзя з дня стварэння адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграпрамбанк”.

У святочным вечары прынялі ўдзел дзеючы калектыў установы і ветэраны працы. У якасці ганаровых гасцей завіталі намеснік старшыні райвыканкама Вольга Багатырова, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік, выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Андрэй Загорскі, дырэктар ЦБП № 605 Мінскага абласнога ўпраўлення № 500 ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк” Сяргей Патапчук. Кожны з іх звярнуўся да прысутных са словамі віншавання, удзячнасці і пажадання поспехаў у няпростай, але такой патрэбнай грамадзянам краіны справе.

Віктар ПАДГАЙСКІ і Таццяна Ціганіна.

Падарункі і шчырае віншаванне даслаў банкаўскім работнікам з Валожына і старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Павел Калаур, які з 1988 па 1993 гады кіраваў Белаграпрамбанкам у нашым райцэнтры. Віншавальны адрас зачытаў сённяшні начальнік Цэнтра банкаўскіх паслуг № 514 у горадзе Валожыне Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Віктар Падгайскі. У сваім выступленні Віктар Зянонавіч звярнуўся да старонак гісторыі, узгадаў прозвішчы Івана Крукава – першага кіраўніка ашчаднага банка, што быў адкрыты яшчэ да вайны, Канстанціна Сысоева, Уладзіміра Мышлёна, якія працягвалі справу ў пасляваенны час і кіравалі калектывам, калі той базіраваўся ў будынку, дзе зусім нядаўна размяшчалася друкарня. У 1970 годзе ўстанова пераехала ў новы будынак, у якім калектыў працуе і сёння. Неабходна заўважыць, што і вонкавы выгляд асабняка і ўнутранае аздабленне кабінетаў неаднаразова аднаўляліся з улікам патрабаванняў сучаснасці. Паслядоўна вялася і мадэрнізацыя тэхнічнага аснашчэння ўстановы. З 1993 па 2013 год кіравала валожынскай камандай Белаграпрамбанка Таццяна Ціганіна. Зараз паважаны ветэран працы ўзначальвае раённы Савет ветэранаў. Аднак у сваім кранальным выступленні жанчына, у чыёй працоўнай кніжцы толькі адзін запіс, адзначыла: яе душа і сэрца па-ранейшаму з калектывам.

Сённяшнія супрацоўнікі: Анастасія СЛЮНЬКОВА, Галіна ШЫРОКАВА і Хрысціна ЧЭРНІК.

Хвалюючай старонкай урачыстасці стала ўшанаванне лепшых работнікаў. Ганаровую грамату райвыканкама з рук В. С. Багатыровай атрымала Т. Ф. Ціганіна. Падзякай старшыні райвыканкама адзначаны ветэраны працы Алена Балашка і Ала Буйлава, спецыялісты Валянціна Лебедзева і Анастасія Слюнькова. Грамату раённага Савета дэпутатаў В. З. Падгайскаму ўручыў П. І. Бібік. Сам жа Віктар Зянонавіч узнагародзіў пахвальнымі лістамі спецыялістаў Анатолія Баркоўскага, Алену Дзяруга, Ірыну Малюшыцкую, Жанну Маркевіч, Аляксандра Пракаповіча, Алену Ціганіну, Хрысціну Чэрнік, Валянціну Шыманко, Галіну Шырокаву. Памятныя падарункі яшчэ да пачатку ўрачыстасці атрымалі ўсе былыя работнікі ўстановы. Таксама адбыўся прагляд фільма, які спецыяльна да юбілейнай даты створаны па ініцыятыве кіраўніцтва Белаграпрамбанка і апавядае пра кожную вяху яго станаўлення, пашырэння, мадэрнізацыі, супрацоўніцтва з іншымі, у тым ліку і замежнымі, банкамі. Святочны настрой прысутным дапамаглі стварыць артысты раённага Цэнтра культуры, якія падрыхтавалі для юбіляраў невялікую канцэртную праграму.

Заўтра ў Маладзечне адбудзецца абласная ўрачыстасць з нагоды юбілейнай даты, на якой узнагародамі праўлення ААТ “Белаграпрамбанк” плануецца адзначыць і прадстаўнікоў Валожыншчыны.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Понедельник, 06 сентября 2021 15:22

Информирование от МНС

СВЕДЕНИЯ О ТРАНСПОРТНЫХ СРЕДСТВАХ, ЗАРЕГИСТРИРОВАННЫХ ЗА ОРГАНИЗАЦИЯМИ ПО СОСТОЯНИЮ НА 01.01.2021, ЗАГРУЖЕНЫ В ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ ПЛАТЕЛЬЩИКА.
Министерство по налогам и сборам Республики Беларусь информирует организации о загрузке в сервис «Личный кабинет плательщика» сведений ГАИ в отношении зарегистрированных за организациями транспортных средствах, выпущенных начиная с 1992 года.
Данные сведения размещены в разделе «Сведения о транспортных средствах», перейдя в который можно просмотреть информацию о принадлежащих организации транспортных средствах, зарегистрированных в органах ГАИ по состоянию на 01.01.2021.
Предлагаем Вам ознакомиться с размещёнными сведениями и, при необходимости, обратиться в регистрационное подразделение ГАИ для корректировки сведений о таких транспортных средствах.
Для плательщиков – организаций в I - III кварталах предусмотрена уплата авансовых платежей по транспортному налогу следующим образом:
1) за I квартал - в размере 1/4 годовой суммы налога, исчисленной исходя из наличия транспортных средств на 1 января отчетного года. Уплата производится не позднее 22 марта текущего года;
2) за II квартал - в размере 1/4 годовой суммы налога за отчетный год, исчисленной исходя из наличия транспортных средств на 1 апреля отчетного года. Уплата производится не позднее 22 июня текущего года;
3) за III квартал - в размере 1/4 суммы налога за отчетный год, исчисленной исходя из наличия транспортных средств на 1 июля отчетного года. Уплата производится не позднее 22 сентября текущего года.
Налоговую декларацию (расчет) по транспортному налогу с организаций за 2021 год необходимо представить в налоговый орган не позднее 21 февраля 2022 года (20 февраля – выходной день) и при необходимости доплатить транспортный налог не позднее 22 февраля 2022 года.

Управление перспективного развития и информационной открытости
Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь (Пресс-центр)
т.: (017) 229 79 29 (33)
 

Понедельник, 06 сентября 2021 14:39

У працоўных калектывах

У сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці за шматгадовую добрасумленную працу і прафесіяналізм Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны дырэктар і вядучы эканаміст Валожынскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства “Мінаблпаліва” Міхаіл РАДЫНА і Ганна РУБАЦКАЯ. Падзяк старшыні райвыканкама ўдастоены вадзіцель Канстанцін БОБРЫК і трактарыст Віктар САЕВІЧ. Свае ўзнагароды яны атрымалі з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Пятра Бібіка і кіраўніка спраў райвыканкама Наталіі Жукоўскай, якія адзначылі, што арганізацыя стабільна паказвае высокія вынікі працы і з’яўляецца лепшай у паліўна-энергетычным комплексе раёна. Калектыў пад кіраўніцтвам Міхаіла Ігнацьевіча шмат разоў перамагаў на абласным узроўні.

Тэкс і фота Анжэлы РАДЫНЫ

Понедельник, 06 сентября 2021 14:34

Хутка наваселле

У райвыканкаме ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў знаходзяцца больш за 200 шматдзетных сем’яў. Некаторыя грамадзяне вырашылі будаваць уласны дом. У гэтым выпадку засяленне адкладваецца на гады. Хутчэй ідуць справы ў тых, хто выбраў варыянт кватэры.

На сёння 83 сем’ям прадастаўлены ўчасткі для індывідуальнага будаўніцтва, яшчэ 25 ажыццяўляюць рэканструкцыю таго жылля, якое маецца. Большасць шматдзетных бацькоў для таго, каб палепшыць жыллёвыя ўмовы, скарыстоўваюць мацярынскі капітал, дзяржаўную субсідыю, уласныя сродкі, пры неабходнасці бяруць крэдыт.

Зусім нядаўна ў раёне за магазінам “Еўраопт” у 60-кватэрным доме, узвядзенне якога пачалося ў кастрычніку 2020 года, атрымалі ключы ад уласных кватэр 54 сям’і, дзе выхоўваюцца трое і больш дзяцей. Прычым дзве сям’і пабудавалі адразу па дзве кватэры (2+1 у адным тамбуры). Зусім хутка ў светлых прасторных пакоях (многія гаспадары пажадалі, каб новае жыллё было з аздабленнем) загучыць дзіцячы смех. Пакуль жа шчаслівыя ўладальнікі нерухомасці заклапочаны набыццём мэблі і з нецярпеннем чакаюць, калі ў іх доме падключаць газ і ваду, каб устроіць пераезд.

Мы пабывалі ў доме № 136 і пазнаёміліся з некаторымі навасёламі.

Надзея і Мілана МОРДАСЫ.

На сустрэчу прыйшла Надзея Мордас з дачкой. Муж і тата Валерый – на працы, старэйшая дачка Насця – у школе, малодшы Давід – у дзіцячым садзе. Таму васьмігадовая Мілана, якая вучыцца ў другую змену, з задавальненнем узяла на сябе ролю экскурсавода па пакоях, дзе прыемна пахне фарбай і шпалерным клеем. Пакуль сям’я пражывае ў сацыяльным доме. Валерый Аляксандравіч – сірата, таму на вуліцы Партызанскай яму, яго жонцы і дваім дзецям мясцовая ўлада прадаставіла 2-пакаёвую кватэру. Калі ж нарадзіўся малодшы нашчадак, дарослыя зразумелі: час пашыраць жыццёвую прастору. Таму, як толькі атрымалі прапанову сектара жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама стаць дольшчыкамі з дзяржаўнай падтрымкай пры будаўніцтве новага дома і пабудаваць 3-пакаёвую кватэру, адказалі згодай. Маладая маці патлумачыла: шматдзетнай сям’і жывецца няпроста. Да таго ж, каб пагасіць розніцу між поўным коштам кватэры і сумай субсідыі, ім давялося ўзяць у банку крэдыт пад 17%. Гэта значыць, штомесячна будуць выплачваць адчувальную суму. Але яны прывыклі на цяжкасці не наракаць, а змагацца з імі, і ў будучыню глядзець толькі з аптымізмам.

Кацярына СЯКОЧУС з дачкой Кацярынай і сынам Уладзіславам.

У сям’і Сякочус падобная сітуацыя. Вось толькі іх арэнднае жыллё – дом без выгод па вуліцы Савецкай – не такое камфортнае, як кватэра ў сацыяльным доме. Тым не менш Кацярына адзначыла, што яны з мужам Аляксандрам удзячны і за гэты варыянт, які дазволіў мець дах над галавой да доўгачанага моманту атрымання ключоў ад новай кватэры. На сустрэчу Кацярына прыйшла з дзевяцігадовым сынам Уладзіславам і 2-гадовай Кацюшай. Першакласнік Арцём у гэты час – на занятках. Заняты і муж-рамеснік. Але ўжо хутка ўся сям’я пад дахам сваіх трох пакояў і прасторнай кухні будзе разам. Сёння яны, як кажуць, на нізкім старце.

І Кацярына, і Надзея да дэкрэтнага водпуску працавалі прадаўцамі. Адна – у магазіне “Дабраном”, другая – у райспажыўтаварыстве. Абедзве зараз на раздарожжы. Але маладыя, рашучыя і бясконца энергічныя, яны прывыклі рухацца толькі наперад. Сваё жыллё ёсць, сем’і моцныя, дружныя. А магчымасць зарабляць для чалавека, які працы не баіцца, заўсёды знойдзецца. Шматдзетныя матулі менавіта такія.

Жанчыны папрасілі выказаць удзячнасць райвыканкаму за тое, што іх своечасова не проста падштурхнулі на такі адказны, разам з тым прадукцыйны крок, але і выключна даступна тлумачылі кожны момант, які ім давялося перажыць на шляху да наваселля. Сапраўды, толькі той, хто сам прайшоў па шляху будаўніцтва жылля, у поўнай ступені асэнсоўвае, як важна, каб хтосьці з кампетэнтных людзей дапамог унікнуць у тонкасці адказнай справы, патлумачыў правы і абавязкі.

Напрыканцы нашай сустрэчы кампанія навасёлаў запрасіла мяне наведацца ў іх кватэры напярэдадні навагодніх свят. Абяцалі ёлку, святочны настрой і адказы на ўсе мае пытанні.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Страница 596 из 788

Задайте вопрос