Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

20 августа коллектив государственного учреждения образования «Воложинский сельскохозяйственный профессиональный лицей» посетили Белорусский государственный музей истории Великой Отечественной войны. 3 часа проведенные в музе пролетели как 20 минут.

В музее интересно, красиво, современно. Эмоции всех накрыли с головой! Особенно понравился четвертый уровень музея. В восторге были от Партизанской избы - просто переносишься во времени.

Столько гордости и уважения за свою и к своей стране.

15.08.2021 года  з канцэртнай праграмай “Як сабралі талаку” заслужаны аматарскі калектыў “Гасцінец” Ракаўскага  цэнтра народнай творчасці выступіў з канцэртам  у аграгардку  Мажэйкава Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

У гэты дзень калектыў “Гасцінец” наведаў Маламажэйкаўскую цэркаў- крэпасць 16 стагоддзя   “Рождества Присвятой  Богородицы” у  вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна. 

Пятница, 20 августа 2021 12:50

Канцэрт “У сяброўскім карагодзе”

14.08.2021 года  ў  рамках фестываля “Несвиж- 2021” заслужаны аматарскі фальклорны калектыў “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці выступіў з канцэртам “У сяброўскім карагодзе” ,  кампазіцыяй “Бітая дарожанька” .

19 августа 2021 года в государственном учреждении образования «Воложинский сельскохозяйственный профессиональный лицей» прошел единый день информирования на тему: Ключевые аспекты "Большого разговора с Президентом", О ходе реализации Директивы Президента Республики Беларусь № 1 от 11 марта 2004 года «О мерах по укреплению общественной безопасности и дисциплины» в Минской области.
Информацию до работников лицея довел заместитель председателя комиссии по делам несовершеннолетних Воложинского РИК Дмитрий Казимирович Карачун.

1000 тон перавезенага ўраджаю ў механізатара-вадзіцеля КСУП «Гародзькаўскае» Дзяніса МАКЕЯ.

Па стане на 19 жніўня ў гаспадарках раёна ўбрана 15435 гектараў, ці 71% плошчаў зерневых культур. Намалочана 43364 тоны збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 28,1 цэнтнера з гектара.

Пералік прозвішчаў перадавікоў сёлетняй уборачнай кампаніі працягвае пашырацца. На мінулым тыдні прадстаўнікі райвыканкама і раённага камітэта работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагародзілі Падзякамі кіраўніка Валожыншчыны і падарункамі механізатара-вадзіцеля КСУП «Гародзькаўскае» Дзяніса Макея, камбайнерскі экіпаж КСУП «Валожынскае» ў складзе Івана Сабалеўскага і Сяргея Інфаровіча за намалочаныя (перавезеныя) 1000 тон ураджаю. На бягучым тыдні ўзнагароды плённай працай заслужылі пяршайскія камбайнеры Дзмітрый Гуд і Яўген Ражок, экіпаж Аляксандра Харужыка і Аляксандра Арлаўца, камбайнер Мікалай Жызнеўскі з КСУП «Валожынскае», а таксама вадзіцелі гэтай жа гаспадаркі Аляксандр Абрамчык і Павел Шамрук.

У ліку перадавікоў – камбайнеры з КСУП «Валожынскае» Іван САБАЛЕЎСКІ і Сяргей ІНФАРОВІЧ (у цэнтры). Павіншавалі іх старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вікенцій АДАМОВІЧ і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына ЖДАНЮК.

Варта адзначыць, што некалькі дзён таму раён наведаў старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода. Ён наведаў пяршайскія жытнёвыя палеткі і за высокія паказчыкі на жніве ўзнагародзіў камбайнераў Аляксандра Ліпеня і Уладзіміра Быкоўскага.

Сяргей САДОЎСКІ

Фота прадастаўлена

райкамам прафсаюза работнікаў АПК

Четверг, 19 августа 2021 16:23

Зборы – згодна з планам

Падрыхтоўка да школы… Гэты працэс хвалюе кожнага, хто мае дзяцей адпаведнага ўзросту.  Канешне, цяперашнім сем’ям не даводзіцца сустракацца з дэфіцытам тых ці іншых тавараў і ў выніку ажыццяўляць пакупку без выбару. Аднак шырокі асартымент  часта толькі дабаўляе хвалявання і занепакоенасці. Ды і цэны на кожную дробязь у наш час, так бы мовіць, кусаюцца. Як жа выйсці са складанага працэсу  з мінімальнымі грашовымі і эмацыянальнымі стратамі? Такое пытанне мы штогод асвячаем на старонках нашай газеты. На гэты раз з уласным падыходам да збораў дзяцей у школу нас пазнаёміць сям’я БАЦЯН з Валожына.

Настаўнік фізікі і інфарматыкі СШ № 2 Вераніка Іванаўна, інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандр Сяргеевіч, васьмікласнік Іван і другакласніца Ганна жывуць у прыватным доме па вуліцы Светлай. У дружнай сям’і пануе імі самімі ўстаноўлены закон: радасці і турботы павінны дзяліцца на ўсіх. Таму і клопаты перад першым школьным днём – агульныя.   

Дакладныя і скрупулёзныя дарослыя прывучылі да такой жа акуратнасці ва ўсіх справах, у тым ліку і ў планаванні, сваіх нашчадкаў. Яшчэ ў самым пачатку канікул пачынаецца павольная, але няўхільная работа над чымсьці накшталт каштарысу расходаў. Хоць Вераніка Іванаўна і прызнаецца, што з дзяцінства любіць як мага хутчэй вырашаць любую праблему, каб затым у спакойнай атмасферы працягваць камфортнае існаванне, усё ж прыродная ашчаднасць і гаспадарлівасць не дазваляюць маладой жанчыне дзейнічаць імпульсіўна.  Перш чым будзе складзены адзіны спіс пакупак, Іван і Ганна працуюць над уласнымі запытамі. Разам з матуляй яны аналізуюць мінулагодні гардэроб, высвятляюць стан канцтавараў. Вераніка Іванаўна, якой падуладны і ніткі з іголкамі, і швейная машына, здольна даць другое жыццё старой рэчы і давесці да належнага выгляду новую. Таму далёка не ўсе прадметы адзення набываюцца кожны год, а абновы сядзяць на юнаку і дзяўчынцы ідэальна. Тата ж заўсёды гатовы даць параду, не шкадучы сіл разам з жонкай і дзецьмі шукаць патрэбную рэч у час паездак па магазінах, ну і, вядома ж, фінансаваць школьны шопінг.

У гэтай сям’і турботы, звязаныя з падрыхтоўкай да школы,  – ужо ўчарашні дзень. Апошнія тыдні лета актыўныя, дружныя дарослыя і дзеці вырашылі прысвяціць хатнім справам, адпачынку на прыродзе і экскурсійным паездкам.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

 фота аўтара

Четверг, 19 августа 2021 16:08

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

У памяшканні паліклінікі ў каб. 211 (2-і паверх) працуе псіхолаг, які ажыццяўляе прыём пацыентаў згодна з папярэднім запісам у рэгістратуры.

Спецыяліст праводзіць дыягностыку пацыентаў: для праходжання медыка-рэабілітацыйнай  і вадзіцельскай камісій, адносна  выбару прафесіі, па методыцы Векслера (дзіцячы і дарослы варыянты). Маецца магчымасць атрымаць індывідуальныя кансультацыі па наступных праблемах: здароўе, прафесійная арыентацыя, псіхасексуальнае развіццё і рэпрадукцыйнае здароўе, псіхічнае здароўе і інш.

Па жаданні пацыента захоўваецца канфідэнцыяльнасць (ананімнасць) падчас кансультацыі.

Адміністрацыя

Валожынскай ЦРБ

Сёлетні год для ўрача агульнай практыкі, загадчыцы Вішнеўскай амбулаторыі Аліны КРУЦЬКО адметны на прыемныя моманты і падзеі – як у прафесійным плане, так і ў асабістым жыцці. Зусім нядаўна яна адзначыла прыгожы юбілей, а да Дня медыцынскага работніка за ўзорныя адносіны да працы, выдатнае выкананне сваіх абавязкаў па медыцынскім забеспячэнні насельніцтва, за клопат аб захаванні і аднаўленні здароўя грамадзян краіны была ўзнагароджана знакам “Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь”. 

Аліна Уладзіміраўна – таленавіты і граматны ўрач. Пра такіх кажуць, што лечыць словам. І гэта сапраўды так. Размаўляючы з ёй, трапляеш у нейкі незвычайны стан, зусім не характэрны для нашага скарацечнага часу: яе ціхі, лагодны голас заварожвае, і на душы становіцца спакойна. Яна заўсёды такая – простая, адкрытая, шчырая, добразычлівая: і з пацыентамі, і з навакольнымі людзьмі. Умее суцешыць і падтрымаць, даць надзею на папраўку. Не страціла гэтых каштоўных і, не пабаюся сказаць, рэдкіх зараз чалавечых якасцей і за трыццаць шэсць гадоў лячэння на Валожыншчыне. 

– Аліна Уладзіміраўна, па-першае, хачу запытацца, якія ўражанні адчувалі, калі даведаліся, што прызнаны ўладальнікам знака вышэйшай медыцынскай адзнакі працы? Што асабіста для Вас азначае гэта ўзнагарода?

– Агарнула яшчэ большае пачуццё адказнасці перад калегамі, пацыентамі, ну і, безумоўна ж, гонару за сваю прафесію і работу.  

– Цяпер звернемся да вытокаў: як выбралі прафесію? Ці ёсць у Вашай сям’і яшчэ медыкі?

– Я вырасла ў простай вясковай сям’і на Вілейшчыне. Бацькі – звычайныя сяляне, у радні медыкаў ніколі не было. У дзяцінстве часта хварэла ангінай і з-за гэтага ляжала ў бальніцы. Бачыла, як працуюць урачы, як яны стараюцца, колькі сіл прыкладаюць, каб вылечыць нас, дзяцей, як часам насамрэч змагаюцца за жыццё маленькага чалавека. І мне здавалася, што больш гуманнай прафесіі няма. Да таго ж маці майго аднакласніка працавала ў мясцовай участковай бальніцы – я прыглядалася да яе, як яна паводзіць сябе, як адносіцца да людзей, што звяртаюцца за дапамогай, і з кожным днём яшчэ больш упэўнівалася ў правільнасці свайго выбару.

– Паступленне ў ВНУ. Як вучыліся: што было звычайным і простым, а што давалася складана?

– Школу скончыла з залатым медалём. Тады круглыя выдатнікі мелі вельмі значны бонус пры паступленні: замест чатырох іспытаў здаваць трэба было адзін і абавязкова атрымаць па ім “выдатна”. Асноўным прадметам у медінстытуце была фізіка і, нягледзячы на тое, што вучылася ў беларускамоўнай школе, а экзамен па прадмеце здавала на рускай, запаветнай пяцёркі дасягнула. Інакш не магло быць – сіндром выдатніцы абавязваў пацвярджаць атрыманыя веды. А яны тады ў школе даваліся моцныя і трывалыя без усялякіх рэпетытараў.

 Самай складанай на першым курсе стала вышэйшая матэматыка. Вучылася цяжка, але цікава, асабліва калі пачалося вывучэнне прадметаў па спецыяльнасці.       

– Тэорыя і практыка: наколькі розныя гэта паняцці? Раскажыце пра свайго самага “складанага” першага маленькага пацыента, за жыццё якога давялося пазмагацца?

– Практыкі, канешне, не хапала ў пачатку працоўнага шляху. Узгадваю свайго першага цяжкага маленькага хворага. Гэта быў двухтыднёвы хлопчык, у якога, па словах маці, назіралася нерытмічнае дыханне на працягу некалькіх гадзін. Немаўля пасля агляду і з падазрэннем на пнеўманію тэрмінова накіравала ў райбальніцу, дзе ён патрапіў у аддзяленне рэанімацыі. Там своечасова назначылі інтэнсіўную тэрапію, і ён паправіўся.

 – Якія яны, маленькія пацыенты? Чым, на Вашу думку, адрозніваюцца ад дарослых людзей з хваробамі?

– Яны пазітыўна заражаюць сваёй станоўчай энергетыкай. Дарослыя пацыенты могуць данесці больш інфармацыі пра сябе, а стан маленькіх хворых трэба адчуць інтуітыўна.

– Ведаю, што інтэрнатуру Вы праходзілі ў Маладзечанскай бальніцы, а працоўны шлях на Валожыншчыне пачыналі ўрачом-педыятрам Вішнеўскай амбулаторыі. Як патрапілі ў наш раён і чаму тут засталіся?

– У 1985 годзе пасля інтэрнатуры размеркавалася ў Маладзечанскі раён у Бярэзінскую пасялковую бальніцу, дзе працавала нядоўга, бо выйшла замуж і пайшла ў адпачынак па доглядзе за дзіцем. З мужам пазнаёмілася ў студэнцкія гады – ён вучыўся ў інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі па мэтавым накіраванні. Пасля заканчэння вучобы прыехаў працаваць на радзіму – у вёску Вішнева. З дэкрэтнага адпачынку выйшла на работу ў Валожынскую дзіцячую кансультацыю, працавала педыятрам на сельскім прыёме. Калі вызвалілася месца ўрача-педыятра ў Вішнеўскай участковай бальніцы, перавялася туды.

 – Чаму навучыліся, працуючы ў Вішнеўскай амбулаторыі?

– У тыя гады бальніцу ўзначальвала Людміла Уладзіміраўна Рубан – урач вышэйшай катэгорыі, выдатнік аховы здароўя раёна. У калектыве працаваў і будучы загадчык гэтай медыцынскай установы Станіслаў Уладзіміравіч Лужынскі. Гэта былі прафесіяналы сваёй справы, якія цалкам аддаваліся рабоце: да іх можна было звярнуцца за парадай у любы час сутак – і ўдзень, і ўначы. У іх я пераймала вопыт і вучылася ўсяму: рабоце не толькі з маленькімі пацыентамі, але і з дарослымі, бо так патрабавала спецыфіка сельскага ўрача. Вельмі каштоўныя веды ў лячэнні дзяцей перадала колішні раённы педыятр, урач ад Бога Валянціна Фамінічна Шавярда.

– Дзесяць гадоў Вы аддалі нялёгкай і вельмі адказнай пасадзе раённага педыятра. Што асноўнае ў штодзённай рабоце галоўнага дзіцячага доктара раёна?

– На пасаду пагадзілася, калі на павышэнне пайшоў Дзмітрый Мікалаевіч Лазар. Гэта быў 2008 год. Дзяцей на маім участку станавілася ўсё менш, і трэба было рабіць выбар: ці ісці ў агульную практыку, ці працягваць работу па сваёй спецыяльнасці. Асноўнае ў рабоце раённага педыятра – трымаць кантроль над работай усіх падраздзяленняў у педыятрыі: радзільнага, дзіцячага аддзяленняў, дзіцячых кансультацый раёна, усіх дашкольных і школьных устаноў, узаемадзеянне з установамі адукацыі, міліцыяй, сельвыканкамамі і іншымі структурамі.

З цеплынёй узгадваю цудоўных педыятраў: Ірыну Вікенцьеўну Вінаградаву, Святлану Віктараўну Куляшову, Ніну Анатольеўну Аўдзей, Ірыну Юр’еўну Станкевіч. Удзячна за сумесную працу і высокі прафесіяналізм педыятрам Івянецкай дзіцячай кансультацыі Галіне Сцяпанаўне Яшкінай і Ракаўскай участковай бальніцы – Святлане Леанідаўне Гардзей.

– На сёння Вы зноў вярнуліся на Вішнеўшчыну, але ўжо ў якасці загадчыка Вішнеўскай амбулаторыі агульнай практыкі. Да таго ж у сувязі з адсутнасцю спецыяліста ўдвая павялічылася і нагрузка: зараз даводзіцца абслугоўваць і Багданаўскую зону.

– Цяпер працую ўрачом агульнай практыкі. Пачынала ў Багданаўскай амбулаторыі, чатыры гады таму перайшла ў Вішнеўскую, а зараз сумяшчаю работу ў абедзвюх амбулаторыях. У зоне абслугоўвання 8872 чалавекі, з іх – 300 дзяцей, у тым ліку да аднаго года – 10. Правай рукой у Вішнеўскай амбулаторыі з’яўляецца медсястра агульнай практыкі Ядвіга Іосіфаўна Клінцэвіч з амаль што 40-гадовым вопытам работы. У Багданаве дапамагае памочнік урача Вольга Тадэвушаўна Шынгер, працоўны стаж якой больш за 30 гадоў.

– Як увогуле працуецца ў наш час урачу на вёсцы? Ці адрозніваюцца гарадскія пацыенты ад вясковых?

– Сельскія пацыенты ніяк не адрозніваюцца ад гарадскіх – яны аднолькава маюць патрэбу ў аказанні медыцынскай дапамогі.

– Вашу сям’ю не абышла сучасная каварная хвароба. Перахварэўшы на COVID-19, да якой высновы прыйшлі?

– Каранавірус – новае, невядомае дагэтуль чалавецтву захворванне. У штодзённай рабоце карысталася адпаведнымі інструкцыямі, загадамі, нарматыўнымі дакументамі. Падыходы да лячэння мяняліся – часам назначэнні давала па сітуацыі, а калі – інстынктыўна. У маёй зоне перахварэла шмат людзей: у першую хвалю на выпадкі выязджала раённая спецыялізаваная брыгада, а вось у другую – свая кантактная група. Працаваць даводзілася вельмі многа: і на выклікі ездзіць, і па 60-70 мазкоў у дзень браць.

Лічу, што ўсё залежыць ад стану імунітэта чалавека, бо паследкі каранавіруса не вывучаны. Сутыкаючыся ўжо з посткавідным сіндромам, асабліва адзначаецца яго ўздзеянне на сардэчна-сасудзістую сістэму, псіхіку, ды і ўвогуле на ўвесь арганізм чалавека – “б’е” ён па самых слабых месцах. Небяспеку ўяўляюць бессімптомныя хворыя: яны не ведаюць, што захварэлі, і, маючы блізкія кантакты з людзьмі, распаўсюджваюць вірус. Таму як спецыяліст-практык самым асноўным у барацьбе з ім лічу прышчэпку, якая пазбаўляе ад цяжкага цячэння хваробы. Хоць на сённяшні дзень пасля яе некаторыя і захворваюць на пнеўманію, але пераносяць яе ў лёгкай форме. Таксама варта захоўваць масачны рэжым, які засцерагае дыхальныя шляхі ад заражэння, і прытрымлівацца 1,5-метровай дыстанцыі ў месцах масавага знаходжання людзей.    

– На Ваш погляд, што асноўнае ў прафесіі ўрача?

– Гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу, пастаянна павышаць узровень сваіх ведаў.

– Ці бывалі такія выпадкі, калі рукі апускаліся і Вы не ведалі, што рабіць і як дапамагчы хвораму? Як тады знаходзілі выйсце?

– У выбары прафесіі я ні разу не расчаравалася: на мой погляд, быць урачом – гэта прызванне. Надараліся выпадкі, калі насамрэч не ведала, як дапамагчы хвораму. Тады звярталася да кіраўніцтва, а далей разам вырашалі, што і як рабіць.

– Якія парады дасць урач з амаль саракагадовым стажам жыхарам Валожыншчыны: ад чаго, на Вашу думку, залежыць здароўе і як яго зберагчы?

– Мысліць пазітыўна, рабіць дабро, старацца пазбавіцца ад шкодных звычак, працаваць над сабой, прыносіць карысць навакольным.

– Чым, акрамя асноўнай работы, напоўнены Вашы будні? Што прыносіць задавальненне?

– Я жыву ў сельскай мясцовасці, таму, акрамя асноўнай дзейнасці, хапае спраў на прысядзібным участку. Люблю займацца кветкамі – гэта і ёсць маё захапленне, якое дае зарад станоўчых эмоцый і прыносіць асалоду.

Гутарыла Алена ЗАЛЕСКАЯ

На территории Минской области и Воложинского района  в период с 1 по 10 сентября 2021 года будет проходить акция «Единый день безопасности».

Главной целью акции является развитие в обществе культуры безопасности жизнедеятельности для снижения гибели людей от внешних причин, поэтому главной задачей является проведение образовательно-воспитательной работы, пропаганда безопасных условий жизнедеятельности.

В рамках единого дня безопасности состоятся профилактические мероприятия по предупреждению чрезвычайных ситуаций, правонарушений и преступлений, а также обучение поведению в условиях пожаров, аварий, оказанию первой медицинской помощи.

В целях выполнения государственной программы «Комфортное жилье и благоприятная среда» на 2021-2025 годы, на территории Воложинского района в период с августа по сентябрь 2021 года объявлен «Месячник по сбору (заготовке) вторичного сырья».

РУП «Воложинский жилкоммунхоз» принимает заявки от населения и юридических лиц на прием макулатуры, полиэтилена, ПЭТ-бутылок, стеклобоя, нерабочей крупногабаритной бытовой техники.

Заявки принимаются по телефону: 801772 57 6 29.

Страница 606 из 788

Задайте вопрос