Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

8 февраля в актовом зале государственного учреждения образования «Средняя школа №2 г.Воложина» прошла встреча спасателей с работниками отдела образования, спорта и туризма, а также с руководителями всех учреждений образования Воложинского района.

Обеспечение безопасности жизнедеятельности является приоритетной задачей для личности, общества, государства. Особую тревогу мы испытываем за самых беззащитных граждан – детей. Обеспечение их безопасности – проблема, в которой задействованы все участники воспитательного процесса: педагоги, родители, дети, общество.

Перед присутствующими выступил начальник Минского областного управления МЧС Максим Михайлович Шишканов. Обращение к участникам встречи Максим Михайлович построил не только как к профессионалам своего дела, но и как к родителям, которые несут ответственность за жизнь детей. В выступлении начальника управления прозвучали такие важные темы как строительство атомной электростанции, причины гибели людей от пожаров, чрезвычайные ситуации, которые происходят с детьми, случаи спасения людей с помощью автономного пожарного извещателя.

Подытожил выступление и подкрепил сказанное видеофильм «Поведение при пожаре». Кроме того, в конце мероприятия в викторине были разыграны  автономные пожарные извещатели - маленькие, но очень эффективные "домашние спасатели".

8 февраля на базе государственного учреждения образования «Средняя школа №2 г.Воложина» прошло инструктивное занятие с инспекторами групп пропаганды и обучения Минской области.

Тем для обсуждения у собравшихся спасателей было множество, но все они вращались вокруг одной цели – обучить подрастающее поколение безопасному поведению. Методика работы в районном образцовом инновационном классе ОБЖ, алгоритм создания ресурсных центров для обучения детей, участие в международных проектах, их реализация – и это еще не полный перечень поводов обмена опытом.

Для всех присутствующих была проведена экскурсия по образцовому классу ОБЖ, созданному на базе этого же учреждения образования в рамках реализации инициативы «Безопасность детей. Инновационные методы обучения безопасности жизнедеятельности», реализуемой учреждением «Минское областное управление МЧС» на территории Воложинского района в проекте «Содействие развитию на местном уровне в Республике Беларусь». Каждый желающий смог лично испытать всё оборудование и ощутить пользу проведения обучающих занятий с детьми в таких инновационных классах. В этот же день участники семинара посетили и имиджевый объект МЧС, который спасатели создали в Воложинской детской библиотеке.

В семинаре также принял участие начальник Минского областного управления МЧС Максим Михайлович Шишканов. В своём обращении к присутствующим он сделал особый акцент на том, что роль работы пропагандистов в снижении количества пожаров и погибших на них очень велика. В рамках семинара Максим Михайлович также наградил победителей областного конкурса фотографий «Спасатели и дети».

Обмен опытом и эмоциями позволяет работникам самой общительной части «армии спасателей» не только совершенствовать свои профессиональные навыки, но и укреплять товарищество, без которого невозможно выиграть ни одну войну, в том числе, войну с чрезвычайными ситуациями.

Пятница, 09 февраля 2018 16:57

СПРАВА ЖЫЦЦЯ

Ваенны будаўнік – спецыфічная спецыяльнасць. Яна звязана са своечасовым, законным і эфектыўным ажыццяўленнем мерапрыемстваў па тэхнічнай эксплуатацыі збудаванняў, інжынерных сетак.

Такая праца накіравана на падтрыманне высокай абароназдольнасці Узброеных Сіл. Падрыхтоўка кадраў праходзіць у інтарэсах Міністэрства абароны, Пагранічнага камітэта, Унутраных войск Рэспублікі Беларусь. Пра гэта шмат можа расказаць наш малады зямляк Данііл ДУНАЕЎСКІ, які абраў напрамак ваеннага будаўніцтва для будучай прафесіі.

Хлопец нарадзіўся і правёў дзяцінства ў Валожыне, вучыўся ў гімназіі № 1. У 13 гадоў вырашыў паступаць у Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча – першы крок да вялікай мэты. З малых гадоў марыў звязаць жыццё з ваеннай справай. У гэтым яго галоўным чынам матываваў дзед – ветэран Афганістана, баявы афіцэр.

Ні разу не пашкадаваў аб выбары навучальнай установы. Расказвае, што вучыцца было не заўсёды проста, але хутка прывык да складанасцей і адаптаваўся. На апошнім курсе ў сувораўцаў ёсць традыцыя праводзіць рытуал – выпускнікі даюць клятву на вернасць кадэцкаму братэрству, куды прымаюць не ўсіх. Туды не змогуць патрапіць тыя, хто дрэнна зарэкамендаваў сябе ў адносінах да вучобы і таварышаў. Наш герой ганарыцца тым, што стаў часткай супольнасці.

Пасля заканчэння сувораўскага ў хлопцаў была магчымасць працягнуць адукацыю ў ваеннай сферы без здачы цэнтралізаванага тэсціравання. Данііл скарыстаўся гэтым і паступіў у Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт на ваенна-тэхнічны факультэт. Абраў спецыяльнасць “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”. На досыць папулярны кірунак было шмат жадаючых паступіць, але набор атрымаўся невялікі.

У групе разам з Даніілам вучацца 6 чалавек. Са студэнтамі будаўнічага факультэта БНТУ ваенныя ходзяць на лекцыі па агульных дысцыплінах, напрыклад, геадэзіі, матэрыялазнаўстве. Асобна праводзяцца ваенна-спецыяльныя заняткі – тактычная, агнявая і страявая падрыхтоўка, ідэалагічная праца, навучэнцы атрымліваюць ваенна-прафесіянальныя веды.  Навукова-даследчая дзейнасць – таксама важная частка працэсу. Самыя актыўныя курсанты могуць паступіць у магістратуру БНТУ на бюджэт. 

Жывуць курсанты ў інтэрнаце, забяспечаны харчаваннем, атрымліваюць стыпендыю. Расклад дня прыкладна такі: пад’ём у 5.50, зарадка, ранішні агляд, пары. Пасля вучобы ёсць час для самападрыхтоўкі і навуковай дзейнасці, выканання дамашняга задання. У інтэрнат вяртаюцца ўвечары. З трэцяга курса можна хадзіць у звальненні на выхадныя.  Атмасфера ў навучальнай установе сяброўская, старэйшыя курсы стараюцца дапамагаць першакурснікам.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Пятница, 09 февраля 2018 16:56

ПАДАРУНКАМІ АДЗНАЧАНЫ ЖЫВЁЛАВОДЫ

У рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Станіслававіч Гідлеўскі наведаў ААТ “Лоск”, КСУП “Падбярэззе”, КУП “Сівіца”.

Па хадайніцтве прафкамаў сельгаспрадпрыемстваў ім узнагароджаны лепшыя жывёлаводы.

Сярод тых, хто атрымаў падзякі раённага камітэта і каштоўныя падарункі, – аператары машыннага даення Вольга Леанідаўна Суравежка і Наталля Валер’еўна Язерская (КСУП “Падбярэззе”), Марына Васільеўна Навіцкая, Таццяна Сяргееўна Гасціловіч, Іван Васільевіч Скапец, Тамара Анатольеўна Суханава (ААТ “Лоск”), Яніна Рамуальдаўна Бібік і Лілія Эдуардаўна Варапай (КУП “Сівіца”). Адзначаны таксама аператары па адкорме БРЖ Сяргей Васільевіч Язерскі (КСУП “Падбярэззе”), Віталій Леанідавіч Каласко і Юрый Вікенцьевіч Лапуцкі (КУП “Сівіца”). Сярод узнагароджаных – два брыгадзіры з КУП “Сівіца”: Галіна Вікенцьеўна Хімарода (МТФ “Дудка”) і Валянціна Леанідаўна Равяка (МТК “Новая”).

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Пятница, 09 февраля 2018 16:53

Моладзь рашае!

22 студзеня, напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, у Беларусі стартавала маштабная акцыя “Моладзь рашае!”, якую арганізаваў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Будзе доўжыцца да 17 лютага ўключна. Яе мэта – прыцягнуць людзей да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці.

Валожынскі РК БРСМ далучыўся да гэтай акцыі. Актывісты зрабілі спецыяльную скрыню, куды кожны жадаючы змог укінуць лісток з пажаданнямі і прапановамі для патэнцыяльных народных выбраннікаў. Пасля выбараў усё перададуць у раённы Савет дэпутатаў.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Прайшлі два месяцы з моманту адкрыцця фізкультурна-аздараўленчага комплексу, у якім сёння гаспадарыць калектыў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Нарэшце ў жыхароў раёна з’явілася доўгачаканая магчымасць у камфортных умовах займацца спортам і фізічнай культурай. Мы наведалі ДЮСШ і пастараліся атрымаць інфармацыю пра першыя вынікі маштабнай работы. Цікава было даведацца, якія задачы ўжо выкананы, што ў бліжэйшых планах і, самае галоўнае, якая рэакцыя на работу ўстановы ў яе наведвальнікаў.

Дзмітрый Васільевіч АЖАРЭЛЬЕЎ, дырэктар ДЮСШ:

– Сёння наш калектыў – гэта 29 спецыялістаў, якія адказваюць за розныя ўчасткі жыццядзейнасці комплексу. Калі ўлічыць, што да моманту пераезду супрацоўнікаў школы было толькі сем, можна ўявіць, наколькі складаная работа праведзена па падборы і навучанні персаналу. Зараз адкрытымі застаюцца 5 вакансій. Сярод іх – інструктары-метадысты, рэманціроўшчыкі спартыўных збудаванняў, трэнеры-выкладчыкі.

Найбольшай адказнасці патрабуе работа ў басейне. Пастаянна там знаходзіцца хтосьці з інструктараў-метадыстаў. Іх у нас трое: Анастасія Ясіновіч, Анастасія Паталей і Васілій Ажарэльеў. Трэба адзначыць, што папулярнасць басейна расце. У дзень яго наведваюць ад 130 да 170 чалавек. Выхаднымі лічба бывае значна большай. Уражвае актыўнасць людзей пенсіённага ўзросту. Прыходзяць да нас цэлыя сем’і, мамы з дзецьмі, моладзь. Прадпрыемствы пачалі актыўна арганізоўваць карпаратыўныя сеансы. Гэта дае магчымасць асобным калектывам выбраць зручны час. Сярод пачынальнікаў карыснай справы – СТАА “Данпрод”, РЭС, ДРБУ № 167, магазін “Еўраопт”, воінская часць, РАУС.

Даволі паспяхова працуюць на нашай базе прадпрымальнікі, якія своечасова паклапаціліся пра арэнду памяшканняў. Свае паслугі прапаноўваюць цырульня, кінатэатр 5D, магазін, у хуткім часе адкрыецца кафэ.

За апошнія тры месяцы мы зарабілі 24976,3 рубля. Пакуль не вельмі шмат, але ж, па сутнасці, гэта толькі пачатак.

Аляксандр Аляксандравіч БОЛВАХ, галоўны інжынер:

– Комплекс літаральна запоўнены высокатэхналагічным абсталяваннем. Толькі пра ачыстку вады ў басейне можна прачытаць цэлую лекцыю. Галоўнае, што павінны ведаць нашы грамадзяне, – у нас вы абаронены ад усялякіх інфекцый. Па-першае, басейн запаўняецца чыстай водаправоднай вадой. Па-другое, існуе некалькі відаў ачысткі. Спачатку так званая грубая з дапамогай кварцавага пяску. Пасля наступае чарга ультрафіялетавай устаноўкі, якая знішчае ўсе магчымыя бактэрыі. Аўтаматыка падтрымлівае ў вадзе належны ўзровень свабоднага хлору і пастаянны рН. Таму грыбок ці іншыя інфекцыйныя захворванні ў нас “падхапіць” нерэальна. На незвычайным для Валожына ўзроўні знаходзіцца нават працэс уборкі. Той жа басейн, як і памяшканні саўнаў, мыецца з дапамогай паравой машыны. Цікавая і сістэма вентыляцыі. Спецыяльная тэхніка адказвае за падтрыманне тэмпературы вады ў басейнах: 26-28 градусаў – у дарослым і 30-32 – у дзіцячым.

Спартыўныя секцыі ДЮСШ працуюць бясплатна. Тут займаюцца 237 хлопчыкаў і дзяўчынак. Усяго існуюць 24 групы па трох кірунках: настольны тэніс, дзюдо, лёгкая атлетыка. Найбольшай папулярнасцю карыстаецца настольны тэніс. Гэту секцыю наведваюць 110 юных спартсменаў. Трэба адзначыць, што мінулы год быў удалым для выхаванцаў школы. Імі выкананы 84 юнацкія спартыўныя разрады (2016 г. – 70), заваявана 61 узнагарода за 1-3-я месцы ў спаборніцтвах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў (2016 г. – 49). Дзіяна Ліхтаровіч і Надзея Кавалёва занялі 2-е месца ў камандным першынстве па настольным тэнісе.

З радасцю ўспрымаюць пераезд на новае месца і наведвальнікі ФАЦ Валожынскага раёна. Утульнае памяшканне для фітнесу, прасторная трэнажорная зала нават блізка не нагадваюць ранейшую прапіску – падвальнае памяшканне. Пляцоўкамі ДЮСШ карыстаюцца і навучэнцы ЦТДіМ. Праводзяцца трэніроўкі па футболе, валейболе, баскетболе. Многафункцыянальная зала дазваляе ў поўнай ступені праяўляць здольнасці, а трыбуна, разлічаная на 150 гледачоў, нагадвае фізкультурна-аздараўленчыя комплексы сталіцы. У снежні тут упершыню прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па баскетболе.

Не толькі будынак ДЮСШ з’яўляецца ўпрыгожаннем райцэнтра, але і тэрыторыя вакол яго. І справа не толькі ў эстэтыцы. За будынкам размясцілася пляцоўка, дзе нядаўна ўстаноўлены вулічныя трэнажоры. Карыстацца імі можна ў любы час. Сярод іх агрэгаты, што гарантуюць нагрузку на ўсе віды мышцаў.

Хто жадае размяцца перад заплывам, можа сыграць партыю ў настольны тэніс (сталы размешчаны ў фае). Для дзяцей нядаўна набылі атракцыён "Батут". Добрым попытам карыстаюцца саўны. Дзве – для жанчын (агульнага карыстання і VIP-узроўню) і такія ж дзве для мужчын. Акрамя зручных паліц і печы, што дае сухі жар, ёсць прасторныя купелі, душавыя кабіны. У VIP-саўне абсталявана гасцёўня з неабходным наборам мэблі і тэлевізарам.

У мінулую пятніцу ў горадзе Жодзіна адбылася прэс-канферэнцыя старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Міхайлавіча ІСАЧАНКІ для прадстаўнікоў рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Падчас мерапрыемства, удзел у якім прынялі больш за 50 журналістаў, Анатоль Міхайлавіч даў адказы на многія пытанні, акрэсліўшы пры гэтым пэўныя перспектывы развіцця рэгіёну.

У размове з работнікамі СМІ кіраўнік сталічнага рэгіёну адзначыў, што вялікія планы ў бягучым годзе надаюцца навядзенню парадку на зямлі. Але ў гэтым працэсе важна разумець і раздзяляць функцыі дзяржавы і чалавека. Вядома, улада будзе накіроўваць сілы і сродкі на добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Але і кожны абывацель павінен выканаць свой пласт работы, не хітруючы і не перакладаючы на чужыя плечы...

На сёлета намечана сур'ёзная работа па навядзенні парадку ў буйных населеных пунктах вобласці. Сярод іншых А. М. Ісачанка згадаў і Мядзел, дзе пройдуць абласныя "Дажынкі-2018". Ужо вызначаны крыніцы фінансавання работ, якія будуць весціся планамерна. У працяг гэтага пытання старшыня Мінаблвыканкама расказаў і пра будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнай сферы – такіх, як, напрыклад, дзіцячыя садкі. Новыя ўстановы названага тыпу з'явяцца ў многіх населеных пунктах (нагадваем, што ў зацверджаную інвестпраграму ўключана і будаўніцтва дзіцячага садка ў Івянцы. – Заўвага аўтара).

Адказваючы на пытанні адносна развіцця будаўнічай галіны, старшыня Мінаблвыканкама адзначыў: у сталічным рэгіёне за мінулы год узведзены больш за 1 мільён квадратных метраў жылля. І гэта работа будзе працягвацца. Многім будаўнічым кампаніям трэба актывізавацца, прасоўваць паслугі, удзельнічаць у тэндарах і строга сачыць за грашовым балансам, каб потым не скардзіцца на неплацяжы.

Адна з узнятых хвалюючых тэм – стварэнне новых рабочых месцаў. Кіраўнік дзяржавы абазначыў задачу ў 2018 годзе стварыць такіх па краіне 70 тысяч. Заданне Міншчыне – каля 10 тысяч. Па меркаванні Анатоля Міхайлавіча, яно будзе выканана. Пераважна новыя рабочыя месцы будуць створаны на зноў адкрытых прадпрыемствах. Згодна са словамі кіраўніка вобласці, дадатковыя магчымасці вырашэння пытанняў працаўладкавання дае дэкрэт № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" і ўказы, накіраваныя на развіццё малога і сярэдняга бізнесу. Таму, хто жадае развіць уласную справу, дастаткова мець бізнес-план, а таксама пралічыць акупнасць праекта. "Галоўнае, каб чалавек ведаў, куды звярнуцца за парадай і падтрымкай", – сказаў А. М. Ісачанка і запэўніў: неабходныя даручэнні зацікаўленым структурам аб актывізацыі работы ў гэтым кірунку ўжо дадзены. Шырокае інфармаванне насельніцтва будзе наладжана ў тым ліку і праз сродкі масавай інфармацыі.

Запыталіся ў старшыні Мінскага аблвыканкама і пра стан падрыхтоўкі да вясновай пасяўной кампаніі. Субяседнік адзначыў: усё ў рамках запланаванага. Тэхніка рамантуецца, мінеральныя ўгнаенні назапашваюцца. Дарэчы, цяпер па назапашванні ўгнаенняў вобласць займае першае-другое месца ў рэспубліцы. Кіраўнік абласной вертыкалі ўлады нагадаў, што летась на Міншчыне валавы збор збожжа разам з кукурузай перасягнуў адзнаку ў 2 мільёны тон. Такой жа лічбай абярнуўся і ўраджай цукровых буракоў. У сельгасарганізацыях надой на адну карову ў сярэднім склаў каля 5,2 тысячы літраў малака. Як запэўніў прысутных Анатоль Міхайлавіч, па надоях ужо і ў гэтым годзе ідзе прыбаўка.

Акрамя іншых тэм, якія ўзнімаліся ў час прэс-канферэнцыі, у А. М. Ісачанкі пацікавіліся, на якія рысы характару пры назначэнні новых кіраўнікоў ён звяртае ўвагу ў першую чаргу. "Калі няма кіраўніка, здольнага быць "рухавіком" для ўсяго прадпрыемства, на жаль, нічога не атрымаецца, – канстатаваў губернатар. – Калі падбіраем кадры, перш-наперш глядзім на жаданне чалавека працаваць, а адначасова і вучыцца, і развівацца. Не стаяць на месцы, а рухацца да новых вынікаў і вяршынь".

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Среда, 07 февраля 2018 17:03

СМІ – ПРАВАЯ РУКА ПРАФСАЮЗАЎ

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь напрыканцы студзеня арганізавалі і правялі сумесны, трэці па ліку, форум “Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства”. Мерапрыемства стала самым масавым і прадстаўнічым: усе раёны камандзіравалі журналістаў і прафсаюзных лідараў, каб яны шчыра расказалі пра важнейшыя, хвалюючыя, а часам і балючыя факты рэчаіснасці.

Да размовы былі запрошаны старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі М. С. Орда, намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Е. М. Манкевіч, начальнік упраўлення інфармацыйна-аналітычнай работы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Т. М. Хмель. Майстар-класы пра тое, як журналістам заваяваць чытача, правялі галоўны рэдактар “Сельскай газеты” Сяргей Міховіч, галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Павел Сухарукаў, рэдактар інфармацыйнага партала ФПБ 1prof.by Аляксей Пашкевіч.

Перад пасяджэннямі ўдзельнікаў форуму чакаў прыемны сюрпрыз у выглядзе прафсаюзнай турыстычнай выставы “Прафтур-2018”, якая адкрылася 30 студзеня ў Палацы прафсаюзаў. Тры паверхі гэтага вялікага будынка на некалькі дзён “акупіравалі” найбольш актыўныя суб’екты турыстычнага рынку краіны. Паказаць сябе, а таксама зацікавіць патэнцыяльных кліентаў тут пастараліся як “тытулаваныя” здраўніцы з берагоў Нарачы і Браслаўскіх азёр, так і пакуль што “нераскручаныя” прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу. Прама на выставе можна было прайсці медыцынскае абследаванне, ацаніць эфект некаторых касметычных анлайн-працэдур, паспрабаваць фітнес-чаі з беларускіх лекавых траў, паласавацца старадаўнімі стравамі, набыць аўтэнтычныя сувеніры і вырабы з лёну, саломкі, гліны.  

Пазнаёміцца з турыстычным патэнцыялам нашай сінявокай Радзімы прыйшлі і шматлікія высокія госці: палітыкі, грамадскія дзеячы. У натоўпе наведвальнікаў можна было пабачыць дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Івана Маркевіча, старшыню ФПБ Міхаіла Орду, кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі, старшыню ГА “Белая Русь” Генадзя Давыдзьку. Іх прыемны настрой і ўсмешкі яскрава сведчылі, што Беларусі ёсць чым парадаваць і здзівіць сваіх гасцей.

Дарэчы, вецер вандроўніцтва ў нашых суайчыннікаў узмацняецца год ад году. Выязны турызм летась склаў 97 працэнтаў, а ўнутраны – усяго 3. І гэта становішча нармальным назваць нельга, бо людзі вязуць за мяжу валюту, падтрымліваюць чужую эканоміку. Вядома, забараняць ваяжы за “тры моры” ніхто не збіраецца, але беларусам варта і са славутасцямі сваёй зямлі пазнаёміцца. Ёсць спецыяльныя туры выхаднога дня, калі за кароткачасовы адпачынак можна пабываць у аграсядзібе, даведацца, як варыцца піва, паспрабаваць самому сабраць трактар або пакатацца на “БелАЗе”, –  “Беларустурыст” забяспечыць любыя патрабаванні кліента. А СМІ дапамогуць людзям зарыентавацца ў моры экскурсійных прапаноў.

Шмат карыснага даў форум сваім удзельнікам. Але арганізатары мерапрыемства паклапаціліся, каб актыўнасцю сацыяльнага партнёрства захапіліся і больш шырокія масы. Праз папулярныя тэлеперадачы і радыёэфір, праз газету “Беларускі час” і інфармацыйны партал 1prof.by кожны чалавек мае магчымасць выказацца і быць пачутым.

Алена ЗБІРЭНКА

Среда, 07 февраля 2018 17:01

АГОНЬ, ВАДА І МЕДНЫЯ ТРУБЫ...

Зусім нядаўна цішыню спакойнай вуліцы Леніна, што ў райцэнтры, парушылі гукі сірэны адразу трох пажарных машын. Гэта выратавальнікі спяшаліся тушыць пажар на тэрыторыі ААТ “Завод Белпласт”.

Доўга трымаць інтрыгу няма сэнсу, бо на самай справе ніякага ўзгарання не адбылося, а задымленне і іншы антураж, характэрны для пажару, проста інсцэніравалі ў рамках вучэбнай трэніроўкі. Такія экзамены на прафпрыдатнасць і годнасць выратавальнікі праходзяць штомесяц у абстаноўцы, як кажуць, максімальна набліжанай да баявой.

Літаральна праз пару хвілін пасля таго, як на дзяжурны пульт пажарнай часці № 1 горада Валожына паступіў сігнал, што гараць вытворчыя плошчы завода і патрабуецца тэрміновая эвакуацыя работнікаў, выратавальнікі былі на месцы здарэння. Спецмашыны, рухаючыся адна за адной, акружылі праблемнае памяшканне. Пажарныя, як па камандзе, кінуліся выконваць свае функцыі. Хтосьці лез на дах, каб не дапусціць узгарання бітумнага пакрыцця, некалькі хлопцаў раскручвалі рукавы-шлангі, трое заняліся пошукамі пацярпелых (па легендзе, у памяшканні знаходзіліся людзі, якія атруціліся прадуктамі гарэння). Усе дзейнічалі зладжана, дакладна. Адчувалася, што навыкі адточаны да механізму. У некалькі метрах ад ачага “ўзгарання” знаходзілася брыгада хуткай медыцынскай дапамогі і міліцэйскі аўтамабіль з аперытыўнай групай. 

За трэніроўкай сачылі начальнік пажарна-аварыйнай выратавальнай часці № 1 г. Валожына Аляксандр Журкевіч і намеснік начальніка РА МНС па аператыўна-тактычнай рабоце Ігар Хныкаў. Яны канстатавалі, што з задачай выратавальнікі справіліся хутка і высокапрафесіянальна.

Я ж як назіральнік трохі шкадавала, што ад пачатку да фіналу прайшлі лічаныя хвіліны. Чалавек жа бясконца можа глядзець на тры рэчы: як гарыць агонь, як ліецца вада і як працуе іншы чалавек. Карацей, тушэнне пажару – ідэальнае ва ўсіх адносінах відовішча. Хоць на самай справе на трэніровачных занятках ні вады, ні вогнішча не назіралася, але ж сачыць за хлопцамі было так захапляльна! Яны ўразілі выдатнай фізічнай формай, спрытам, веданнем сваёй справы. У гэтым нават нейкая свая прыгажосць прысутнічала… Вядома, калі забыцца, што ў рэальнасці пажарныя сур’ёзна рызыкуюць, змагаючыся са стыхіяй за жыцці людзей.

Зусім нядаўна ў рэдакцыю прыйшло пісьмо ад жыхаркі райцэнтра Людмілы Зянько. У сваім лісце жанчына расказала, што неяк раз на вуліцы ёй стала дрэнна. Прахожых, як на гора, не было. Але нечакана спынілася машына, з якой выскачыў мужчына ў форме МНС. Ён прапанаваў падвезці яе ў бальніцу, потым паклапаціўся даставіць дадому і выклікаць хуткую дапамогу. Завуць чулага чалавека Віталь Хаменка, ён працуе дыспетчарам цэнтра аператыўнага кіравання. Людміла піша: “Я вельмі яму ўдзячна і радуюся, што нашы выратавальнікі такія добрыя і ўважлівыя людзі…”

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКА

Страница 1898 из 2145

Задайте вопрос