222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
(14+) Завтра 23.11.17 в Воложинском районном центре культуры пройдёт спектакль «КАРОНА З КАХАННЯ» ( Анатолия Делендика) Спектакль - лирическая драма основана на фактах биографии Янки Купалы. Судьба иногда дарит творцам помимо испытаний и высокие чувства, из которых тоже складывается своеобразная корона — корона из любви. Спектакль «Карона з кахання» — это лирическая история о том, как в жизни молодого поэта Янки Купалы появилась актриса-любительница Павлина Мяделка, первой исполнившая главную роль Павлинки в его одноименной комедии, и какое место затем она заняла в его сердце. Драматургический материал построен на воспоминаниях Павлины Мяделка, которая была возлюбленной и, как утверждают, музой Янки Купалы. Спектакль идет на белорусском языке.
(14+) Завтра 23.11.17 в Воложинском районном центре культуры пройдёт спектакль «КАРОНА З КАХАННЯ» ( Анатолия Делендика) Спектакль - лирическая драма основана на фактах биографии Янки Купалы. Судьба иногда дарит творцам помимо испытаний и высокие чувства, из которых тоже складывается своеобразная корона — корона из любви. Спектакль «Карона з кахання» — это лирическая история о том, как в жизни молодого поэта Янки Купалы появилась актриса-любительница Павлина Мяделка, первой исполнившая главную роль Павлинки в его одноименной комедии, и какое место затем она заняла в его сердце. Драматургический материал построен на воспоминаниях Павлины Мяделка, которая была возлюбленной и, как утверждают, музой Янки Купалы. Спектакль идет на белорусском языке.
Не лягчэй, чым прывабіць турыста ў пушчу
Захаваць біяразнастайнасць і прыцягнуць турыстаў — асноўныя мэты для супрацоўнікаў заказніка «Налібоцкі». Для гэтага яны разводзяць глушцоў і аленяў, а таксама дабудоўваюць інклюзіўную экасцежку.
ПЛАНЫ НА ГАДАВАЛЬНІК
Налібоцкая пушча — самы вялікі лясны масіў у Еўропе. Многія птушкі і жывёлы, якія насяляюць гэтыя мясціны, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Тут жа жыве і 160 глушцоў Маера — знікаючага падвіду. На ўсю краіну іх засталося ўсяго 400 асобін, а для ўстойлівай папуляцыі столькі павінна быць толькі ў заказніку. Пакуль птушка не ахоўваецца законам, гэта значыць, што паляванне на яе дазволена. Аднак дырэктар рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі» Васіль ГУРКОЎ упэўнены: у пушчы ніхто паляваць на глушцоў не будзе — не тая папуляцыя, не тая колькасць. Аднак птушак становіцца ўсё менш. Гэта прывяло супрацоўнікаў заказніка да думкі разводзіць глушцоў у няволі, а потым выпускаць у дзікую прыроду. Толькі так, на іх думку, можна аднавіць папуляцыю.
— У ідэале на працягу 5—7 гадоў мы хочам выпусціць на волю 400 птушак.
І калі ўсё складзецца ўдала, то і дапамагчы нашым бліжнім суседзям. У Польшчы, Літве і Германіі глушэц Маера ў дзікай прыродзе ўжо не сустракаецца, толькі ў гадавальніках, — расказаў Васіль Гуркоў.
Каб павялічыць папуляцыю глушца, у нас у мінулым годзе ў заказніку «Налібоцкі» быў адкрыты гадавальнік. Грошы на яго будаўніцтва выдзелілі Еўрасаюз, ГЭФ, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і сам заказнік. На гэтыя сродкі пабудавалі пляцоўку, набылі спецыяльнае абсталяванне і закупілі корм. Але пакуль, на жаль, ні адзін глушэц з гадавальніка ў пушчу не перасяліўся.
— У мінулым годзе мы злавілі двух самцоў і дзвюх самак, аднак патомства не атрымалі, — падзяліўся дырэктар заказніка. — У гэтым годзе мы злавілі яшчэ 22 птушкі, але з іх толькі дзве самкі. На іх мы па весілі радыёметрычныя датчыкі, каб знайсці кладкі яек. У выніку адну птушку забіў ястраб-цецеравятнік, а ад другой знайшлі дзевяць яек. Самцоў жа мы выпусцілі ў дзікую прыроду.
Па словах Васіля Гуркова, з гэтых дзевяці яек удалося атрымаць толькі тры птушаняці і толькі аднаго вырасціць. Астатнія не вытрымалі рэжыму ў брудоры (спецыяльныя камеры, дзе птушаняты абсыхаюць пасля нараджэння).
— Тэхніка новая. Пакуль мы не ведаем усіх нюансаў. Зараз плануем тэсціраваць брудор на яйках фазана, каб не паўтарыць памылку, — падзяліўся дырэктар заказніка.
Зараз у заказніку пяць птушак. Ім нават далі імёны. Самцоў завуць Гоша і Нічыпар, самак — Марына і Ларыса, а вось птушаня пакуль яшчэ без імені.
Васіль Гуркоў глядзіць на справу з аптымізмам. Ён упэўнены, што ў 2018 годзе ў іх атрымаецца цалкам укамплектаваць гадавальнік самкамі, якіх для поспеху трэба яшчэ восем, і атрымаць патомства. Наступны крок — прывучыць птушанят, узгадаваных у няволі, да дзікай прыроды. І тут ужо ёсць падыходы і задумкі. Што датычыцца пакуль адзінага атрыманага птушаняці, яно застанецца жыць у заказніку.
ПЕРШЫЯ СПРОБЫ «ПАДЗЯЛІЦЦА» АЛЕНЯМІ
З аленямі справы ў заказніку ідуць значна лепш. Па апошніх падліках, іх тут 900. Вялікая колькасць дазваляе «дзяліцца» аленямі і з іншымі лясгасамі. Так, праз 1—3 тыдні 20 асобін павязуць у Чавускі лясгас для стварэння новай папуляцыі. Перад гэтым жывёл трымаюць у каранціне і бяруць аналіз крыві.
— Нашы алені важаць каля 280 кг, даўжыня рагоў дасягае 120 см. Ні водзін прадстаўнік гэтага віду ў краіне не мае такіх паказчыкаў, — падзяліўся дырэктар заказніка. — Сваіх аленяў мы прадаём упершыню. Ужо ёсць заяўкі ад турыстычнага комплексу «Чырвоны бор», а таксама лясгасаў Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.
ІНКЛЮЗІЎНАЯ СЦЕЖКА, НАВАГОДНІЯ СВЯТЫ І ФОТА ПАЛЯВАННЕ
Для турыстаў у заказніку прамаркіравал і тры веламаршруты, зрабілі стаянк і для байдарачнікаў, праклалі экасцежку «Сярэбранае скрыжаванне» ў 960 метраў. А цяпер ідзе будаўніцтва другой сцежкі, якая пазіцыянуецца як інклюзіўная. Яе працягласць будзе складаць 1296 метраў. Спецыяльнае пакрыццё, альтанкі з пандусамі, стэнды з шрыфтам Брайля дазволяць наведаць Налібоцкую пушчу людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Такая сцежка ў Беларусі пабудавана ўпершыню.
Першая ж экасцежка ў асноўным разлічана на дзяцей. Цяпер яна знаходзіц ца на рэканструкцыі, але на Новы год чакае дзяцей на свята з Дзедам Марозам, Снягуркай, смачнымі блінам і з варэннем з лясных ягад і іншымі забаўкамі.
Па словах Васіля Гуркова, у Налібоцкую пушчу штогод прыязджае каля сотні турыстаў з Германіі, Польшчы, Ізраіля, Вялікабрытаніі. Многія з іх аматары фотапалявання. Фатаграфаваць жывёл здалёк дазваляюць бясплатна. Бяруць грошы толькі ў тым выпадку, калі «паляўнічы» хоча падысці бліжэй.
Таксама ў заказніку можна грунтоўна паназіраць за жывёламі. Для гэтага супрацоўнікі прапануюць турыстам аўтамабіль і паслугі егера. Разлічана праграма на цэлы дзень. А ў наступным годзе ў заказніку плануюць адкрыць пункт пракату веласіпедаў і байда рак.
Газета “Звязда”
Кацярына КІРЭЕВА. kаtуаkіrееvа@zvіаzdа.bу
Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу на Валожыншчыне – свята не толькі для занятых у гэтай галіне, але і для ўсіх жыхароў. І колькі б мы слоў падзякі не пасылалі працаўнікам хлебных ніў і жывёлаводчых комплексаў, іх заўсёды будзе недастаткова.
Не так даўно адзначалася галоўнае свята хлебаробаў “Дажынкі”, дзе былі ўшанаваны самыя руплівыя і старанныя працаўнікі. У мінулую суботу з нагоды прафесіянальнага свята Ганаровай граматай аблвыканкама ўзнагароджаны дырэктар ААТ “Агра-Дубінское” Генадзь Вацлававіч Каспяровіч, Падзякі старшыні аблвыканкама атрымалі аператар машыннага даення КСУП “Пяршаі-2014” Алена Аляксандраўна Страчынская і трактарыст-машыніст СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” Міхаіл Мікалаевіч Смірноў.
Перад тым, як на сцэну падняліся перадавікі, да сабраных у зале звярнуўся старшыня райвыканкама М. А. Астрэйка. Цёплыя словы Мікалай Анатольевіч адрасаваў не толькі аграрыям, але і ўсім прадпрыемствам і арганізацыям, якія аказвалі дапамогу ва ўборцы ўраджаю. Харчовая бяспека – прыярытэтны клопат для любой дзяржавы. Нізкі паклон тым, хто сумленна працуе на палях, хто змагаецца за павышэнне эфектыўнасці ў малочнай і жывёлагадоўчай галіне, хто ажыццяўляе планаванне сельскай вытворчасці і выконвае кіруючыя функцыі.
Як зазначыў старшыня райвыканкама, кожны работнік, які змог дасягнуць поспехаў на сваім участку, будзе абавязкова адзначаны на раённым свяце працы. А пакуль што рупліўцы сельскагаспадарчага сектара могуць адпачыць, набрацца сіл, пагутарыць з калегамі.
Вынікі агульных намаганняў у лічбах былі агучаны на свяце намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. П. Лябёдкам. І хоць сёлетні год для земляробства выдаўся не вельмі спрыяльным, асноўныя эканамічныя паказчыкі трывала рухаюцца ў бок павелічэння. Найбольшы прыбытак сёння прыносіць малако, валавы надой якога складае 46,2 тысячы тон, што амаль на 8 працэнтаў лепш, чым летась. У лідарах – КСУП “Пяршаі-2014” і СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”, дзе ад адной умоўнай каровы атрымалі па 5784 і 5329 кілаграмаў адпаведна.
Павіншаваць сельгасвытворцаў з нагоды прафесіянальнага свята прыйшлі калектывы і артысты з устаноў культуры раёна. На фінальны нумар канцэрта ўдзячныя гледачы падняліся са сваіх месцаў і дружнымі апладысментамі выказалі падзяку за дастаўленую радасць.
Алена ЗБІРЭНКА
Фота аўтара і Сяргея САДОЎСКАГА
У духоўным цэнтры Вішнеўскага прыхода падчас Прастольнага свята адбыўся чын асвячэння епіскапам Маладзечанскім і Стаўбцоўскім Паўлам барэльефа з вобразамі нябесных апекуноў храма – святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна.
У святочным богаслужэнні Уладыку Паўлу саслужылі клірыкі Валожынскага благачыння на чале з благачынным цэркваў акругі протаіерэем Дзмітрыем Агіевічам. Удзел жа ў літургіі і цырымоніі асвячэння выкананай у камені і бронзе выявы святых цудатворцаў-лекараў прынялі шматлікія вернікі і ганаровыя госці, сярод якіх былі старшыня Валожынскага райвыканкама Мікалай Астрэйка, старшыня праўлення ААТ "Прыорбанк" і па сумяшчальніцтве старшыня папячыцельскага савета Вішнеўскага прыхода Сяргей Касцючэнка, дырэктар ТАА "Раффайзен-Лізінг" Максім Лісіцкі, намеснік старшыні ГА "Саюз мастакоў Беларусі" Глеб Отчык.
Пропаведзь перад прычасцем прамовіў настаяцель Вішнеўскага храма протаіерэй Аляксандр Чурыла, а пасля літургіі адбыўся хрэсны ход да ўстаноўленага на тэрыторыі царквы 9-тоннага валуна з уманціраванай у яго бронзавай іконай святых. Выканаў яе скульптар Канстанцін Касцючэнка. Там і прайшоў урачысты малебен з чынам асвячэння. Айцец Аляксандр напрыканцы службы ад імя ўсяго прыхода падарыў Яго Праасвяшчэнству карціну з выявай храма, каштоўныя ўзнагароды атрымалі і ўсе, хто ўдзельнічаў у фінансаванні і рэалізацыі праекта.
Пасля службы айцец Аляксандр правёў для прысутных аглядную эксурсію, у час якой падзяліўся планамі добраўпарадкавання тэрыторыі ўнікальнага храма на бліжэйшую будучыню.
Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА
Нядаўна адзначыў 90-гадовы юбілей адзін з самых паважаных людзей у нашым горадзе – Аляксандр Сяргеевіч КУРАНАЎ. Прыгожая дата паслужыла нагодай, каб наведаць цікавага чалавека і разам з ім здзейсніць вандроўку ў былыя гады…
Калі гаспадар і яго жонка Вера Аляксандраўна сустрэлі мяне на парозе сваёй кватэры, узнікла ўражанне, што завітала не па адрасе – вельмі ж маладжавай выглядала шаноўная пара. Сапраўды, нягледзячы на ўсе перыпетыі лёсу, муж і жонка Куранавы вызначаюцца цудоўнай здольнасцю заставацца, як кажуць, у страі. Прыемныя твары, выдатная постаць… У вачах, што свецяцца розумам і дабрынёй, адлюстроўваюцца жыццёвы вопыт і бясконцая мудрасць. Яны шмат гадоў ідуць па дарозе лёсу поруч і, між іншым, з’яўляюцца яркімі прадстаўнікамі мясцовай інтэлігенцыі.
Радзіма Аляксандра Сяргеевіча – Уладзімірская вобласць Расіі. Там прайшлі дзіцячыя гады. Шчаслівымі іх можна назваць з вялікай нацяжкай. Хлопчыку споўнілася тры гады, калі памерла матуля. Мачыха старалася замяніць малому роднага чалавека. Ён нават заўсёды называў яе маці. Аднак туга аб той, першай, сапраўднай, аблічча якой захавала памяць, засталася з ім на ўсё жыццё…
Што за ўклад быў у іх доме? Самы просты – цяжкая праца з вечара да ранку дзеля таго, каб забяспечыць які-ніякі дастатак. У 14 гадоў ён – ужо сапраўдны калгаснік. Выконваў увесь шэраг сельскагаспадарчых работ. Асабліва ганарыўся ўменнем упраўляцца з канём. Калі пасля нападзення фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз бацьку забралі на фронт, некалькі гадоў спраўляўся з абавязкамі асноўнага здабытчыка ў сям’і.
У 1944-ым у няпоўныя 17 гадоў ён быў прызваны ў армію і пасля вучобы паступіў у распараджэнне начальніка разведкі III Беларускага фронта. Падраздзяленне, у якім давялося служыць радыстам, прымала ўдзел у аперацыі па вызваленні Кёнігсберга. Пасля вайны полк быў пераведзены ў Беларусь, дзе змяніў некалькі месцаў дыслакацыі. Урэшце 474-ы дывізіён размясціўся ў Валожыне. Пазней атрымаў назву “153-я асобная Кёнігсбергская ордэна Чырвонай Зоркі радыётэхнічная брыгада асобага прызначэння”.
Так здарылася, што тэрміновай службе гэты чалавек аддаў больш за шэсць гадоў. Жыццё ў пагонах захапіла, таму аб іншай прафесіі нават і не думаў. Рашэнне стаць ваенным прыйшло само па сабе. Радыёразведка патрабавала пастаяннага самакантролю, выключнай уважлівасці і ведаў. Аляксандр Сяргеевіч падчас шматлікіх курсаў добра засвоіў англійскую мову, розныя тэхнічныя тонкасці. Камандзіры давяралі яму, цанілі, і сам ён заўсёды з павагай ставіўся да падначаленых. Уступленне ў партыю тады лічылася гонарам, прапаноўвалі гэта далёка не кожнаму. Малады чалавек з радасцю стаў у адзін строй з камуністамі-вайскоўцамі і ніколі не шкадаваў аб сваім рашэнні, шчыра падзяляў ідэалы, на якіх грунтаваўся камуністычны рух.
Верную сяброўку жыцця сустрэў у Валожыне. Збліжэнню спрыяла не толькі ўзаемная сімпатыя, але і тое, што лёсы іх складваліся амаль аднолькава. Вера, ураджэнка вёскі Сярэдняе Сяло, рана засталася без бацькі. І хоць удзячная айчыму за дзяцінства, не горшае, чым у іншых, рана зразумела – разлічваць у далейшым жыцці давядзецца толькі на сябе. Яна, як і будучы муж, паважала веды, лічыла іх найвялікшай каштоўнасцю. У 1946 годзе прыйшла вучаніцай эканаміста ў тагачасны райвыканкам, пасля стала справаводам, інструктарам. Ініцыятыўную, з павышаным пачуццём адказнасці дзяўчыну заўважылі ў райкаме камсамола і ў райкаме партыі. Неўзабаве атрымала накіраванне на вучобу ў Гомельскую партыйную школу…
Пазнаёмілі маладых людзей сяб-ры, а аб’ядналі агульныя інтарэсы. Які цікавы тады быў час! Моладзь імкнулася да жывых адносін, бавілі вечары ў кіно, хадзілі на танцы, слухалі лекцыі. Акрамя асноўнай работы, кожны меў грамадскую нагрузку, шмат чыталі, а пасля цэлымі кампаніямі абмяркоўвалі прачытанае. Калі А. С. Куранаву прапанавалі перавод у Закарпацце, было зразумела: паедзе ён на новае месца службы з жонкай. Яны і зараз з цеплынёй успамінаюць гады, праведзеныя ў горадзе Берагава, што на граніцы з Венгрыяй. Тады вакол іх быў сапраўдны інтэрнацыянал. Прадстаўнікі розных народаў з самых далёкіх куткоў СССР жылі і працавалі побач, дапамагалі адзін аднаму, сябравалі, уступалі ў шлюб. Жыццё кіпела, захапляла. На цяжкасці, бытавыя праблемы ўвагі ніхто не звяртаў. Менавіта там абое скончылі вячэрнюю школу. Ён экстэрнам здаў экзамены за курс ваеннага вучылішча і ў 1952 годзе атрымаў афіцэрскія пагоны. Яна стала дыпламаваным эканамістам.
Вярнуліся ў Валожын ужо з дзецьмі – дачкой і сынам. Толькі-толькі ствараўся раён, патрэбны былі спецыялісты ў розных галінах гаспадаркі. Вера Аляксандраўна аказалася запатрабаванай. Яе ведам і вопыту знайшлося прымяненне ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі. Давялося быць членам райвыканкама, дэпутатам райсавета. Аляксандр Сяргеевіч пасля звальнення са службы прысвяціў сябе педагогіцы. Дваццаць гадоў выкладаў пачатковую ваенную падрыхтоўку ў СШ № 2, быў кіраўніком метадычнага аб’яднання. Ваенрука, які знаёмы з армейскім статутам не па чутках, і сёння помняць былыя вучні і педагогі старэйшага пакалення. З яго лёгкай рукі 49 выпускнікоў скончылі ваенныя навучальныя ўстановы, абраўшы прафесію абаронцы Айчыны.
Мужчына пры апісанні свайго жыццёвага шляху на словы скупы. Не любіць узнёслых выразаў, пазбягае публічнасці, не імкнецца пахваліцца ўзнагародамі. Нават пра медаль “За баявыя заслугі” я даведалася выпадкова. А вось пра дачу ў Малой Дайноўцы, сямейныя традыцыі, любімых унукаў і праўнукаў можа расказваць бясконца. Прызнаўся: мае шмат праблем са здароўем, упэўнены, што толькі дзякуючы медыкам райбальніцы сёння ён сярод нас. Аляксандр Сяргеевіч і Вера Аляксандраўна стараюцца не губляць цікаўнасць да жыцця: не прапускаюць навіны, перажываюць за сённяшні дзень Беларусі. Іх шчыра хвалююць сітуацыі ў суседніх краінах і свеце ў цэлым.
Развітвацца са шчырымі, гасціннымі людзьмі не хацелася, настолькі ўтульная і цёплая атмасфера пануе ў іх доме. Пасля сустрэчы мяне доўга не пакідала думка: “Як добра, што побач ёсць людзі, якія нікога не асуджаюць, не скардзяцца, а сціпласць, працавітасць, высакародныя ўчынкі – свае і іншых – лічаць нормай”.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Чарговы прыём грамадзян Валожыншчыны на мінулым тыдні ажыццявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73 Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ. Наступны раз дэпутат плануе прыехаць у наш раён у снежні, сустрэча адбудзецца ў Івянцы.
Гарпасёлак выбраны Іванам Станіслававічам не выпадкова. Івянчане даволі часта звяртаюцца да прадстаўніка ўлады са зваротамі, і неабходна зазначыць, што пытанні яны падымаюць абгрунтаваныя, станоўчае вырашэнне якіх выгадна для ўсяго рэгіёну. Прадстаўнік малога бізнесу з Івянца на гэты раз запісаўся на прыём, каб выказаць словы падзякі І. С. Маркевічу за рэальную дапамогу. Падчас кароткай гутаркі, дэпутат зазначыў, што сферу паслуг неабходна цалкам перадаць прыватнікам. Так, пасажырскія перавозкі нават на самых стратных, па меркаванні УП “Мінскаблаўтатранс”, маршрутах могуць прыносіць прыбытак пры правільнай арганізацыі.
Ініцыятыўныя, прадпрымальныя людзі ёсць і ў Ракаве. Праўда, яны прасілі дапамогі ў справе стварэння ў аграгарадку спартыўнага комплексу. Актывісты нават падлічылі магчымую колькасць наведвальнікаў будучага аб’екта, склалі бізнес-план, падабралі пустуючы будынак. Вось з памяшканнем і ўзніклі спрэчкі. Калісьці ў ім размяшчалася школа, потым пабудова “падарожнічала” з аднаго балансу на другі. Цяпер гэта маёмасць належыць ТАА “Тарасава”, і кіраўніцтва гаспадаркі плануе зрабіць тут інтэрнат для сваіх працаўнікоў. Да дыялога паміж грамадзянамі і прадстаўніком улады былі падключаны адказныя асобы райвыканкама, генеральны дырэктар гаспадаркі С. В. Косач. Сімпатыі Івана Станіслававіча яўна схіляліся ў бок ракаўчан, іх прапанову ён назваў “добрай ідэяй, перспектыўнай”. Падказаў і шляхі вырашэння праблемы: дамаўляцца аб доўгатэрміновай арэндзе, аўкцыён або прыстасаваць пад спартыўную залу падвал у гэтым будынку. А яшчэ паабяцаў паспрыяць у вырашэнні заяўленай праблемы.
У прыўзнятым настроі развіталася з дэпутатам жыхарка райцэнтра, якой патрабуецца паляпшэнне жыллёвых умоў. Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама А. Я. Аліеў заверыў, што жанчына атрымае кватэру ў новай шматпавярхоўцы, што ўжо ўзводзіцца каля “Еўраопта”.
Дарэчы, гэта гандлёвая сетка ў недалёкай будучыні адкрые ў раёне яшчэ два магазіны: у Івянцы і Ракаве. Вывучэнне попыту і трывалы рост тавараабароту выклікаюць у заснавальнікаў “Еўраопта” неабходнасць расшырацца.
Ісці на прыём да прадстаўніка ўлады “хадакоў” прымушаюць розныя жыццёвыя сітуацыі. І нярэдка людзі самі наклікаюць беды на свае галовы. Каб дапамагчы пажылой жанчыне атрымаць пенсію па ўзросце спатрэбіўся цэлы “сімпозіум” спецыялістаў сацыяльнай сферы. Грамадзянка шмат гадоў была занята ў так званых “шэрых” схемах працаўладкавання і “недабрала” неабходнага страхавога стажу. Знайсці работу ў паважаным узросце складана. Даводзіцца вось і дэпутатаў турбаваць… Гэтай жанчыне дапамога была аказана. Але варта напомніць усім: на лібералізм пры налічэнні пенсій не спадзявайцеся. Зарабляйце яе працяглым працоўным стажам.
Атрымала выбаўленне са складанага становішча ў той дзень і жыхарка Валожына, якая па дабраце душэўнай прапанавала сваю кватэру пагарэльцам. Не, паміж імі непрыязныя адносіны не склаліся. Наадварот, гаспадыня сумленна даглядае шмат гадоў чужых, па сутнасці, людзей. Вось толькі ні прыпісаць, ні зарэгістраваць іх па законе яна не можа. Разглядалася некалькі магчымых варыянтаў: апека, прызнанне членамі сям’і, прыёмная сям’я. Спыніліся на апошняй прапанове.
Найбольшае ўражанне засталося пасля звароту, які датычыўся добраўпарадкавання вуліц Маладзёжнай, Сонечнай, Юбілейнай у райцэнтры. Упершыню пытанне ўзнікла ў далёкім 2002 годзе. Ужо тады людзі марылі аб асфальтаванні праезнай часткі, падключэнні іх дамоў да каналізацыі. Валакіта развіваецца па адным сцэнарыі: у канцы года жыльцам абяцаюць, што іх праблема закладзена ў каштарыс на будучае лета, а потым адказныя службовыя асобы разводзяць рукамі – праекта, як і грошай, няма…
Іван Станіслававіч даў указанні кіраўнікам камунальнай сферы вырвацца з гэтага заганнага круга і ў самыя сціслыя тэрміны дапамагчы людзям.
Алена ЗБІРЭНКА,
фота аўтара
18 ноября на базе Воложинского районного центра культуры прошло мероприятие, посвящённое Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности. Праздничное настроение зрителям дарили участники Заслуженного любительского коллектива Республики Беларусь “Гасцінец” Раковского центра народного творчества, народного коллектива народной песни "Сваякі", народного хора ветеранов труда "Поющие сердца" Воложинского районного центра культуры, народного коллектива народного юмора "Дубінскія фанабэры", коллектив цыганского танца Ивенецкого дома культуры, артисты Воложинской и Городьковской детских школ искусств, а также солисты города и района.
Лён заўсёды быў адной з самых папулярных культур у беларусаў. У былыя часы кожная хатняя гаспадарка абавязкова вырошчвала яго, каб мець тканіну для ўласных патрэб. Увесь працэс, ад поля да гатовай кашулі, выконваўся ўручную, патрабаваў умення і шмат сілы. Сучасная механізацыя ў нейкай ступені аблягчыла фізічныя нагрузкі, але льняная галіна так і застаецца адной з самых працаёмкіх.
У жыцці нярэдка здараецца, што асноўныя цяжкасці кладуцца на плечы жанчын. Таццяна Буракоўская чвэрць стагоддзя працуе здымшчыцай доўгага валакна на ААТ “Валожынскі льнокамбінат”. Шматгадовая загартоўка дапамагае ёй спраўляцца з работай. Ужо не заўважаюцца шум, пыл, скразнякі. Галоўнае, ёсць сыравіна, а значыць, можна разлічваць і на заробкі.
Яе калега Галіна Карповіч каля канвеера з ільновалакном стаіць ужо больш за 40 гадоў. За такі працяглы перыяд эканоміка прадпрыемства то расцвітала, то прыходзіла ў заняпад. А вось попыт на льняныя вырабы не спадаў ніколі.
42 гады адпрацавала на ААТ “Валожынскі льнокамбінат” Марыя Сівая. На сённяшні дзень яна тут самы вопытны работнік, з’яўляецца майстрам змены. Да кар’ернага росту не імкнулася, проста за дзесяцігоддзі набралася столькі вопыту, колькі ніякая навучальная ўстанова даць не зможа. М. Сівая свой лёс назаўсёды злучыла з ільнаводствам. І вельмі шкадуе, што на змену ім, вопытным людзям, ветэранам працы, моладзь ідзе неахвотна…
Алена ЗБІРЭНКА,
фота аўтара
На ферме “Паморшчына” СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” на адкорме дабіваюцца сярэднясутачных прываг на адну галаву каля 700 грамаў. У іх калег па цэху, якія працуюць на жывёлаводчым комплексе ў Бабровічах, паказчыкі яшчэ вышэйшыя.
Такі станоўчы вынік – не выпадковы. У гаспадарцы з году ў год клапоцяцца пра адмысловы рацыён для статка. Нарыхтоўваецца ў дастатковай колькасці сянаж, сілас, караняплоды. А каб не пераплачваць за транспарціроўку камбікармоў, тут наладзілі іх вытворчасць. Самыя высокія прывагі ў раёне забяспечваюцца таксама і сумленнай працай жывёлаводаў. Людзі ведаюць, што іх старанне і вынік будуць ацэнены дастойным заробкам, таму даражаць сваім рабочым месцам. Не раз жывёлаводы Барыс Шарко і Сяргей Шумкоў атрымлівалі падзякі і ўзнагароды ад кіраўніцтва гаспадаркі, раёна, вобласці.
Гаспадарка ўжо не першы год трымаецца ў перадавіках. Тут ведаюць вартасць новых тэхналогій, сучасных машын, мадэрнізацыі. Але якога эфекту ад усяго гэтага чакаць, калі не будзе ўмелых, працавітых рук? Таму кіраўніцтва прадпрыемства стараецца падбіраць добрых, дысцыплінаваных работнікаў.
Сёлетні год па надоях малака стаў для СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” рэкордным: 140,2 працэнта да ўзроўню мінулага. 75 працэнтаў сырадою рэалізуецца дзяржаве экстра-класам, а на малочнатаварнай ферме ў Даўбенях гэты паказчык яшчэ вышэйшы. Асаблівага сакрэту ў поспеху няма: тут строга выконваюць тэхналогіі, забяспечваюць у дастатковай колькасці вітамінны рацыён, павялічваюць племянны статак.
Назіраецца і агульны рост валавога прадукту. Гаспадарка спрацавала на 17,6 працэнта лепш, чым гэта было прадугледжана бізнес-планам. Зараз членамі калектыву з’яўляюцца 168 чалавек. Дынаміку агульнай эканомікі яны адчуваюць і на ўласных кашальках: сярэдні заробак у апошнія месяцы набліжаецца да 800 рублёў. Не дзіва, што няма кадравай “цякучкі”! Выдатна зарэкамендавала сябе і новаўвядзенне па прэміраванні: у спецыялістаў сярэдняга і вышэйшага звяна з’явілася матывацыя працаваць на канечны вынік.
Летась вядучы эканаміст гаспадаркі Вольга Аляксандраўна Бубневіч у інтэрв’ю раённай газеце прадказвала такую паспяховую перспектыву, сярод лепшых працаўнікоў адзначала жывёлавода Канстанціна Сяргеевіча Шумкова, сямейныя дынастыі Шакуноў і Кульваноўскіх. Яна спадзяецца, што і на будучы год заваяваных пазіцый калектыў не ўпусціць, а будзе дабівацца лепшых вынікаў.
Алена ЗБІРЭНКА,
фота аўтара