Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Вторник, 05 сентября 2017 12:57

Свята ў Чэхаўшчынскай школе


 

Дзень ведаў - гэта першыя званкі і хваляванні, мора кветак і белых бантаў. Гэта самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступіў школьны парог.

У рамках акцыі «У цэнтры ўвагі - дзеці!» 1 верасня дзяржаўную ўстанову адукацыі «Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат» наведала вельмі шмат гасцей. Усе, хто выступаў на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, жадалі ўсім педагогам, дзецям, а таксама іх бацькам поспехаў у новым навучальным годзе.

Пасля завяршэння ўрачыстай часткі работнікі МНС правялі з вучнямі ўрокі бяспекі, на якіх у чарговы раз нагадалі аб правілах, якія ратуюць жыццё.

Але на гэтым свята не скончылася. Пасля цікавых урокаў ратавальнікі запрасілі ўсіх на вуліцу. Там іх чакала дэманстрацыя пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, а таксама розныя конкурсы, якія для іх падрыхтавалі актывісты клуба юных ратавальнікаў-пажарных “Ліквідацыя”.

Усе астатнія навучальныя ўстановы таксама не засталіся без увагі. У кожную школу раёна таксама наведаліся работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

 

Работнікамі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штотыдзень ажыццяўляецца пажарна-прафілактычная праца ў жылым сектары, накіраваная на папярэджанне пажараў, траўматызму і гібелі людзей ад іх. На гэты раз праца праводзілася ў аг. Бабровічы. У ходзе абследавання домаўладанняў з грамадзянамі праводзіліся прафілактычныя гутаркі, прыводзіліся прыклады пажараў, уручаліся памяткі і ўлёткі па пажарнай бяспецы.

Вынікам абследавання стаў сельскі сход жыхароў. У ходзе выступлення прадстаўнік службы выратавання давёў статыстычную інфармацыю па пажарам і гібелі людзей на тэрыторыі вобласці і раёна, асноўныя прычыны вогненных надзвычайных сітуацый. Для таго, каб выключыць іх узнікненне і засцерагчы сваё жыллё, патлумачыў асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры абыходжанні з электрапрыборамі, эксплуатацыі пячнога ацяплення, цвёрдапаліўных катлоў, а таксама газавага абсталявання. Акцэнтаваў увагу прысутных на небяспеку пакідання дзяцей без нагляду, так як у сельскай мясцовасці гэта часта адбываецца, пра ўсталяванне ў домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. У завяршэнне выступлення прадэманстраваў відэафільм.
Работнікі культуры таксама далучыліся да гэтага мерапрыемства.

І сваімі творчымі нумарамі падарылі прысутным некалькі хвілін радасці.

 

Вторник, 05 сентября 2017 12:39

Дзень адчыненых дзвярэй

 

У г.п. Івянец Валожынскага раёна ратавальнікі правялі Дзень адчыненых дзвярэй. Усе жадаючыя змаглі атрымаць падрабязную інфармацыю аб службе ў МНС: умовах прыёму на службу, наяўных вакансіях, патрабаваннях да кандыдатаў, а таксама пра паступленне ва ўстановы адукацыі МНС. Прысутныя на мерапрыемстве людзі ўважліва слухалі выступоўцаў, а таксама задавалі пытанні, якія іх цікавяць. Усё сказанае было падмацавана праглядам відэаролікаў.

Мерапрыемства завяршылася дэманстрацыяй пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання. На плошчу гарадскога пасёлка, дзе праводзілася дэманстрацыя, прыйшлі як дзеці, так і дарослыя. Усе без выключэння былі ў захапленні ад убачанага і пачутага. Ад малых, якія жадаюць прымерыць на сабе баявую вопратку ратавальнікаў і пасядзець у пажарнай машыне і сапраўднай маторнай лодцы ратавальнікаў, не было адбою. Кожны з хлопчыкаў імкнуўся як мага хутчэй заняць месца за рулём. У натоўпе вясёлай малышні было чуваць: «Калі я вырасту, буду ратавальнікам!».

 

На тэрыторыі Валожынскага раёна працягваецца першы этап рэспубліканскай акцыі "У цэнтры ўвагі - дзеці!». У апошнія цёплыя дні лета работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і іх юныя памочнікі праводзяць інфармацыйна-тлумачальную працу з бацькамі і іх дзецьмі ў месцах продажу тавараў для дзяцей. Для прыцягнення ўвагі пакупнікоў у аддзеле продажу адзення была размешчана форма ратавальнікаў з таблічкай «Для дзяцей, пакінутых без нагляду».

Юныя ратавальнікі распавядаюць аб праводзімай акцыі ў раёне, акцэнтуюць увагу на забеспячэнні бяспекі дзяцей і недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду. У ходзе гутаркі дарослым задаецца пытанне: «А Ваша дзіця ведае правілы бяспекі?». Бацькам заўсёды прыемна чуць, як іх сын ці дачка адказваюць на пытанні па правілах пажарнай бяспекі. І яны могуць ганарыцца, што навучылі сваіх дзяцей правілам бяспекі.

Кожнаму наведвальніку гандлёвага аб'екта юныя ратавальнікі ўручаюць памяткі і ўлёткі на супрацьпажарную тэматыку, раяць бацькам хаваць ад дзіцячых цікаўных вачэй запалкі і не пакідаць дзяцей без нагляду.

 

Вторник, 05 сентября 2017 12:36

“У цэнтры увагі – дзеці!”

 

Каб звярнуць увагу бацькоў на праблему траўматызму і гібелі ад пажараў дзяцей, пакінутых без нагляду, работнікі Валожынскі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з юнымі выратавальнікамі адправіліся ў аддзелы ўнівермага, якія спецыялізуюцца на дзіцячым адзенні і канцэлярскіх таварах для школьнікаў.

Там яны прызывалі дарослых не пакідаць дзяцей без нагляду, праводзіць з імі тлумачальныя гутаркі на тэмы выканання правіл бяспекі. Бо кожнае дзіця павінна ведаць, што неабходна рабіць і як правільна сябе паводзіць у выпадку ўзнікнення любой надзывчайнай сітуацыі. Маленькім наведвальнікам юныя выратавальнікі прапаноўвалі размаляваць малюнкі на тэму бяспекі. Вогнетушыцелі, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і вопратка выратавальнікаў, якія былі выстаўлены як бы на продаж, таксама сталі напамінам для бацькоў аб небяспецы пакідання дзяцей без нагляду. Пры куплі тавараў, разам з чэкам, кожны пакупнік атрымаў памятку для бацькоў.

Вторник, 05 сентября 2017 12:35

У рамках акцыі

27 жніўня на плошчы горада Валожына адбыўся кірмаш, прысвечаны падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Бацькам была прадстаўлена магчымасць падабраць сваім дзецям неабходныя школьныя прыналежнасці, а таксама адзенне. Ратавальнікі таксама не змаглі застацца ў баку і далучыліся да гэтага мерапрыемства. У рамках акцыі "У цэнтры ўвагі - дзеці!» яны выставілі тэматычную пляцоўку і ў гульнявой форме арганізавалі навучанне маленькіх пакупнікоў. Юныя ратавальнікі праводзілі з дзецьмі гульні і віктарыны. Радуе тое, што нават самыя маленькія ўдзельнікі акцыі правільна называлі нумар службы выратавання. Іх бацькі па праву могуць ганарыцца, што навучылі іх правілам бяспекі. За правільныя адказы кожны атрымліваў грамату і карысныя падарункі ад выратавальнікаў. Бо расклад заняткаў і кнігі з патрэбнай інфармацыяй ніколі не пашкодзяць. А магчымасць пасядзець у пажарнай машыне, прымерыць на сябе вопратку ратавальнікаў выклікала ў дзяцей асаблівыя эмоцыі. Нават некаторыя дарослыя не ўтрымаліся ад магчымасці сфатаграфавацца на памяць.
Вторник, 05 сентября 2017 12:33

Свята вёскі Рэчаняты

У Валожынскім раёне ўжо стала добрай традыцыяй правядзенне святаў вёсак. Адно з такіх святаў прайшоў у вёсцы Рачаняты. Свята атрымалася на славу. Было шмат песень, падарункаў, віншаванняў. І нават прырода ў гэты дзень радавалася разам з удзельнікамі свята - дзень выдаўся цёплым і сонечным. Вакол былі вясёлыя людзі і адчуванне таго, што вёска жыве, пра яе памятаюць. Арганізатары мерапрыемства знайшлі цёплыя словы для кожнага жыхара вёскі.

Ратавальнікі таксама не засталіся ў баку ад гэтага мерапрыемства і арганізавалі для дзяцей і іх бацькоў сапраўднае свята бяспекі. Гульні і віктарыны, якія праводзілі актывісты клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя», нікога не пакінулі абыякавым. Кожны знайшоў сабе занятак па душы. Хлапчукі і дзяўчынкі актыўна адказвалі на пытанні юных ратавальнікаў, а іх бацькі з гонарам ківалі галавой. Бо гэта менавіта яны навучылі сваіх дзяцей правілам бяспекі.

Вторник, 05 сентября 2017 12:32

На педагагічнай канферэнцыі

29 жніўня адбылася канферэнцыя педагагічных работнікаў Валожынскага раёна «Адукацыя як канструктыўны фактар ​​фарміравання і развіцця патэнцыялу маладога пакалення». З самай раніцы ва ўстановах адукацыі горада працавалі розныя тэматычныя пляцоўкі. На базе ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» працавала пляцоўка на тэму «Фарміраванне каштоўнасці здароўя і працы - аснова паспяховага прафесійнага самавызначэння навучэнцаў». У рамках гэтай пляцоўкі была прадстаўлена праца клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя». Аповяд пра дзейнасць клуба быў падмацаваны шматлікімі фотаздымкамі з розных мерапрыемстваў і прафілактычных акцый. А завяршылася дадзеная прэзентацыя гумарыстычным прадстаўленнем ад саміх дзяцей.

 Ратавальнікі з упэўненасцю могуць сказаць, што гэтыя хлапчукі і дзяўчынкі ніколі не разгубяцца ў надзвычайнай сітуацыі, а пры неабходнасці змогуць навучыць правілам бяспекі і тых, хто ў гэтым мае патрэбу.

Понедельник, 04 сентября 2017 15:53

Велопробег "Мысль имеет значение"

Восьмидневный велопробег "Мысль имеет значение" из Гродно в Минск финишировал в Лошицком парке, сообщает БЕЛТА. Велопробег посвящен продвижению здорового образа жизни, устойчивого туризма, а также повышению осведомленности общества о важности психического здоровья.

Этот проект инициирован ПРООН в Беларуси и поддержан партнерами из госструктур, общественных организаций, дипломатами. На церемонии, посвященной завершению акции "Мысль имеет значение", постоянный координатор ООН в Беларуси Санака Самарасинха отметил, что велопробег позволил глубже понять проблематику инвалидности, оценить важность взаимодействия с людьми с инвалидностью.

Участники акции преодолели на велосипедах путь в 394 км. Маршрут велопробега пролегал через живописные места, исторические и культурные достопримечательности Гродненской и Минской областей. Он стартовал 27 августа в Гродно, его участники преодолевали в среднем по 50 км в день. На карте маршрута - восемь районов республики, а также Гродно, Новая Руда, Скидель, Щучин, Лида, Ивье, Сморгонь, Воложин, Заславль и финальная точка - Минск. Велосипедисты встречались с семьями, в которых живут люди с умственными ограничениями, а также с местными организациями и жителями районов, обсуждали тему инвалидности и общества равных возможностей.

В Воложине кроме всего прочего в кинотеатре «Юность» состоялась демонстрация фильма Иранского производства «Нарисованная заводь».

БЕЛТА (http://www.belta.by/regions/view/vosmidnevnyj-veloprobeg-mysl-imeet-znachenie-iz-grodno-v-minsk-finishiroval-v-loshitskom-parke-264702-2017/)

Понедельник, 04 сентября 2017 09:29

“Роднага Слова вытокі”

Роднага Слова вытокі” –так называлася літаратурна-пазнавальная сустрэча, якую ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК і супрацоўнікі раённай бібліятэкі ладзілі 1 верасня для вучняў школ г.Валожына з нагоды Дня ведаў, Дня беларускага пісьменства і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Напачатку, з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі, вядучыя напомнілі школьнікам пра людзей, якія ў розныя часы праславілі сваёй асветніцкай і творчай дзейнасцю Валожынскі край, а пасля зрабілі завочны экскурс па ўсіх гарадах, дзе праходзіла Свята роднага Слова, пачынаючы з 1994 года. Вядома ж найбольшую ўвагу ўдзялілі слаўнаму Полацку, якому сёлета ў трэці раз выпаў гонар стаць сталіцай Дня беларускага пісьменства, чаму паспрыялі дзве такія адметныя падзеі, як 1155-годдзе гэтага горада і 500-гадовы юбілей першай беларускай друкаванай кнігі Францыска Скарыны – сына Полацкай зямлі. 

Атрыманую вучнямі інфармацыю замацавала віктарына. За правільныя адказы на пытанні хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі прызы.

Аздобіла мерапрыемства і тэматычная кніжная выстава, дзе можна было пазнаёміцца з ранейшымі і апошнімі выданнямі пра Скарыну, Полацк, кнігадрукаванне.

Страница 1944 из 2145

Задайте вопрос