Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Першага верасня ў Ракаўскім цэнтры народнай творчасці Лямбовіч Хрысцінай Станіславаўнай была падрыхтавана і  праведзена гульнёва- забаўляльная праграма “Як сабралі талаку” з вучнямі ДУА “Ракаўская сярэдняя школа”. У праграме былі вясёлыя гульні, песні і танцы. Дзеці з задавальненнем адпачылі.

Понедельник, 06 сентября 2021 17:45

Экскурсія “Свет музыкі і танца”

Першага верасня  ў Ракаўскім цэнтры народнай творчасці Пятроўскай Лізаветай Станіславаўнай была праведзена экскурсія “Свет музыкі і танца”. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці ДУА “Ракаўская сярэдняя школа” 7 “А” і 6 “В” класа. Падчас экскурсіі дзеці знаёміліся з творчай работай фальклорных калектываў цэнтра і музычнымі традыцыйнымі інструментамі.

Понедельник, 06 сентября 2021 17:43

Віншавальная паштоўка

Першага верасня  работнікі Ракаўскага цэнтра народнай творчасці наведалі павіншавалі з Днём ведаў былую настаўніцу Ракаўскай сярэдняй школы Шумскую Марыю Іванаўну 1935 года нараджэння. Марыя Іванаўна мае шэраг ганаровых грамат і падзяк за шматгадовую працу на ніве асветы. У 1975 годзе атрымала званне “заслужаны настаўнік Беларусі”, узнагароджана знакам “выдатнік народнай асветы”, медалямі “ветэран працы”, “выдатнік працы”.

Понедельник, 06 сентября 2021 17:40

Беседа «Спасём себя и мир от наркотиков»

В Судниковском сельском клубе   29 августа  прошла беседа детьми и подростками  «Спасём себя и мир от наркотиков». Проводили беседу заведующая сельским клубом  Чеснок Т. П. и заведующая  библиотекой Мойса Ж. Е.  Они рассказали ребятам  о разных видах наркотиков и их пагубном  влиянии  на здоровье человека. Все вместе обсуждали причины,  которые приводят к употреблению наркотических средств. В конце мероприятия ведущие рассказали,  как и где можно получить психологическую   поддержку и помощь.

Понедельник, 06 сентября 2021 17:38

Iнфармацыйная гадзіна “Не искушайся”

На базе Дубінскога сельскага цэнтра культуры 29 жніўня для ўдзельнікаў аб’яднання “Нашчадкі” ў рамках адзінага дня бяспекі была праведзена інфармацыйная гадзіна “Не искушайся”. Падлеткі гутарылі пра небяспеку, якую прадстаўляюць для жыцця і здароўя наркотыкі і другія псіхатропныя рэчывы.

Другога верасня ў Ракаўскім цэнтры народнай творчасці прашла пазнавальная гадзіна “Моладзь за здаровы лад жыцця” у рамках праграмы “Предупреждение наркомании и незаконного оборота наркотиков”. Мерапрыемства праведзена кіраўніком гуртка “Апельсін” Крук Ганнай Мікалаеўнай.

Понедельник, 06 сентября 2021 17:32

Конкурс малюнкаў “Мы ідзем у школу”

02.09.2021 г. у Ракаўскім цэнтры народнай творчасці прайшоў конкурс малюнкаў сярод дзяцей “Мы ідзем у школу” у рамках правядзення другога этапа Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі.

01.09.2021г. у Ракаўскім ЦНТ Пятроўскай Лізаветай Станіславаўнай была праведзена гульнёва- забаўляльная праграма “Танцы, карагоды не выходязць з моды”. На мерапрыемстве прысутнічала 50 вучняў ДУА “Ракаўская сярэдняя школа”. Падчас гульнёвай праграмы былі праведзены карагоды, гульні, танцы.

Понедельник, 06 сентября 2021 16:05

«Урок міру» з афіцэрамі

Ваеннаслужачыя воінскай часці 30695 правялі ва ўстановах адукацыі «Урокі міру», прынялі ўдзел у школьных мерапрыемствах да Дня ведаў, першых уроках на тэму «У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны». У СШ № 1 г. Валожына, у гімназіі № 1 г. Валожына і ў Пяршайскай СШ пабывалі лейтэнант Яўгеній Камінскі, маёр Дзмітрый Юхноўскі, капітан Станіслаў Вайтовіч. У сваю чаргу ў святочны дзень школьнікаў прынялі і на тэрыторыі воінскай часці.

Афіцэры падчас сустрэч з хлопчыкамі і дзяўчынкамі адзначалі ў прыватнасці, што Беларусь займае важную пазіцыю ў сістэме сучасных міжнародных адносін. Яна з’яўляецца членам Арганізацыі аб’яднаных нацый. Нашай краіне належыць значная роля ў функцыянаванні СНД і Еўразійскай эканамічнай супольнасці. У ходзе сустрэч падкрэслівалася: Рэспубліка Беларусь – незалежная суверэнная дзяржава. Асноўныя каштоўнасці яе народа – мір і стабільнасць, дзякуючы якім можна жыць, вучыцца, працаваць, будаваць і рэалізоўваць планы, ствараць сем’і, выхоўваць дзяцей. Гарантам захавання гэтых каштоўнасцей ва ўсе часы застаюцца Узброеныя Сілы, якія прызнаны аднымі з найбольш эфектыўных у рэгіёне Усходняй Еўропы і Азіі.

І ў ходзе школьных мерапрыемстваў, і ў час экскурсіі па часці школьнікі паспелі задаць мноства пытанняў, на якія атрымалі ад ваеннаслужачых грунтоўныя адказы.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Аляксандр САНЮКОВІЧ уручае падарункі ветэранам Надзеі УСЦІЛКА, Ніне КАЛІКОЎСКАЙ і Софіі ВАСІЛЕЎСКАЙ.

На мінулым тыдні ў раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць з нагоды 30-годдзя з дня стварэння адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграпрамбанк”.

У святочным вечары прынялі ўдзел дзеючы калектыў установы і ветэраны працы. У якасці ганаровых гасцей завіталі намеснік старшыні райвыканкама Вольга Багатырова, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік, выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Андрэй Загорскі, дырэктар ЦБП № 605 Мінскага абласнога ўпраўлення № 500 ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк” Сяргей Патапчук. Кожны з іх звярнуўся да прысутных са словамі віншавання, удзячнасці і пажадання поспехаў у няпростай, але такой патрэбнай грамадзянам краіны справе.

Віктар ПАДГАЙСКІ і Таццяна Ціганіна.

Падарункі і шчырае віншаванне даслаў банкаўскім работнікам з Валожына і старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Павел Калаур, які з 1988 па 1993 гады кіраваў Белаграпрамбанкам у нашым райцэнтры. Віншавальны адрас зачытаў сённяшні начальнік Цэнтра банкаўскіх паслуг № 514 у горадзе Валожыне Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Віктар Падгайскі. У сваім выступленні Віктар Зянонавіч звярнуўся да старонак гісторыі, узгадаў прозвішчы Івана Крукава – першага кіраўніка ашчаднага банка, што быў адкрыты яшчэ да вайны, Канстанціна Сысоева, Уладзіміра Мышлёна, якія працягвалі справу ў пасляваенны час і кіравалі калектывам, калі той базіраваўся ў будынку, дзе зусім нядаўна размяшчалася друкарня. У 1970 годзе ўстанова пераехала ў новы будынак, у якім калектыў працуе і сёння. Неабходна заўважыць, што і вонкавы выгляд асабняка і ўнутранае аздабленне кабінетаў неаднаразова аднаўляліся з улікам патрабаванняў сучаснасці. Паслядоўна вялася і мадэрнізацыя тэхнічнага аснашчэння ўстановы. З 1993 па 2013 год кіравала валожынскай камандай Белаграпрамбанка Таццяна Ціганіна. Зараз паважаны ветэран працы ўзначальвае раённы Савет ветэранаў. Аднак у сваім кранальным выступленні жанчына, у чыёй працоўнай кніжцы толькі адзін запіс, адзначыла: яе душа і сэрца па-ранейшаму з калектывам.

Сённяшнія супрацоўнікі: Анастасія СЛЮНЬКОВА, Галіна ШЫРОКАВА і Хрысціна ЧЭРНІК.

Хвалюючай старонкай урачыстасці стала ўшанаванне лепшых работнікаў. Ганаровую грамату райвыканкама з рук В. С. Багатыровай атрымала Т. Ф. Ціганіна. Падзякай старшыні райвыканкама адзначаны ветэраны працы Алена Балашка і Ала Буйлава, спецыялісты Валянціна Лебедзева і Анастасія Слюнькова. Грамату раённага Савета дэпутатаў В. З. Падгайскаму ўручыў П. І. Бібік. Сам жа Віктар Зянонавіч узнагародзіў пахвальнымі лістамі спецыялістаў Анатолія Баркоўскага, Алену Дзяруга, Ірыну Малюшыцкую, Жанну Маркевіч, Аляксандра Пракаповіча, Алену Ціганіну, Хрысціну Чэрнік, Валянціну Шыманко, Галіну Шырокаву. Памятныя падарункі яшчэ да пачатку ўрачыстасці атрымалі ўсе былыя работнікі ўстановы. Таксама адбыўся прагляд фільма, які спецыяльна да юбілейнай даты створаны па ініцыятыве кіраўніцтва Белаграпрамбанка і апавядае пра кожную вяху яго станаўлення, пашырэння, мадэрнізацыі, супрацоўніцтва з іншымі, у тым ліку і замежнымі, банкамі. Святочны настрой прысутным дапамаглі стварыць артысты раённага Цэнтра культуры, якія падрыхтавалі для юбіляраў невялікую канцэртную праграму.

Заўтра ў Маладзечне адбудзецца абласная ўрачыстасць з нагоды юбілейнай даты, на якой узнагародамі праўлення ААТ “Белаграпрамбанк” плануецца адзначыць і прадстаўнікоў Валожыншчыны.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Страница 615 из 807

Задайте вопрос