222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
ПРАГРАМА
ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі
“МАЛАДЗЕЧНА – 2021”,
прысвечанага 20-годдзю фестывалю
11 – 12 чэрвеня 2021 года
|
Першы дзень – 11 чэрвеня |
|
|
Гарадскі парк – агароджа парка ўздоўж вул.Вялікі Гасцінец |
|
|
Арт-праект “Фестывальны шлях” – размяшчэнне банераў, якія адлюстроўваюць яскравыя моманты з гісторыі фестывалю |
|
|
Вуліцы горада, плошчы, гарадскі парк |
|
|
Праект “Роднае слова” – размяшчэнне на білбордах, інфармацыйна-рэкламных стэндах вершаваных радкоў паэтаў-класікаў, сучасных творцаў аб родным слове |
|
|
Выставачная зала Палаца культуры |
|
|
1000 |
Выстава “Фестываль. Духоўнасць. Культура” |
|
Канцэртная зала Палаца культуры |
|
|
1030 |
ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні |
|
1500 |
III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” |
|
Пляцоўкі – Цэнтральная плошча, вул. Прытыцкага |
|
|
1200 |
“#Творчы квартал Міншчыны” |
|
Мінскі абласны тэатр кукал “Батлейка” |
|
|
1200 |
Спектакль”Казкі з куфэрка” для дзяцей малодшага ўзросту |
|
Мінскі абласны краязнаўчы музей |
|
|
1230 |
“Спявак культуры края” – персанальная выстава скульптара, уражэнца Мінскай вобласці, лаурэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Фінскага |
|
Канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага |
|
|
1300 |
“Гісторыя і сучаснасць. Музычныя інструменты розных эпох” – аўтарскі праект кампазітара Дзмітрыя Лыбіна |
|
Пляцоўка – Цэнтральная плошча |
|
|
1500 |
Канцэртная праграма “Маладзечна – творчы горад” |
|
Малая зала Палаца культуры |
|
|
1500 |
Праект “Асоба эпохі” – творчая сустрэча з народным артыстам Беларусі Леанідам Захлеўным |
|
Канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага |
|
|
1600 |
Канцэртная праграма “Музыка беларускіх кампазітараў” народнага духавога аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа |
|
КУП “Тэлевізійная вяшчальная сетка” тэлепраграма “МКТБ” |
|
|
1700 |
Тэлеперадача “У аб’ектыве” з удзелам творчых асоб Беларусі |
|
Мінскі абласны драматычны тэатр |
|
|
1700 |
Спектакль “На другі дзень Семухі” |
|
Касцёл святога Іосіфа |
|
|
1800 |
Канцэрт беларускай духоўнай музыкі ў рамках культурна-адукацыйнага праекта “Музыка беларускіх кампазітараў – пакаленню XXI стагоддзя” ў выкананні харавога ансамбля “Concertino” Беларускага саюза кампазітараў |
|
Пляцоўка – Цэнтральная плошча |
|
|
1900 |
Парад духавых аркестраў “Фанфары Міншчыны” |
|
Амфітэатр |
|
|
2130 |
Урачыстае адкрыццё ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2021” Узнагароджванне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Канцэрт “Талака”, прысвечаны творчасці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і генія беларускай песні Ігара Паляводы, у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг |
|
Феерверк |
|
|
Амфітэатр |
|
|
2330 |
Дыскатэка |
|
Другі дзень – 12 чэрвеня |
|
|
Канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ |
|
|
1030 |
Канцэрт акадэмічнай музыкі “У гонар беларускай музычнай будучыні” творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг |
|
Канцэртная зала Палаца культуры |
|
|
1100 |
Гала-канцэрт “Маладзічок” запальвае зоркі” лаўрэатаў |
|
Мінскі абласны драматычны тэатр |
|
|
1100 |
Спектакль “Проста Мяфа” Мінскага абласнога драматычнага тэатра |
|
Пляцоўка – Гарадскі парк |
|
|
1200 |
"Мой АРТ-ГОРАД" – мастацкі пленэр |
|
Пляцоўка – Цэнтральная плошча |
|
|
1200 |
Канцэртная праграма “Колер маёй краіны” Флэш-моб, акцыя “Колер маёй краіны”, канцэртная праграма дзіцячых калектываў Маладзечанскага раёна |
|
Пляцоўкі –Цэнтральная плошча", вул. Прытыцкага |
|
|
1200 |
“#Творчы квартал Міншчыны” |
|
Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма” |
|
|
1300-2000
|
Канцэртная праграма вакальнага, харэаграфічнага і цыркавога мастацтва “#Творчы Molo” |
|
Пляцоўка інтэрактыўных гульняў і дзіцячай творчасці “Пабудуй кардонны горад” |
|
|
Фотавыстава “#CitiArt Molo” |
|
|
Фотазона “#Закаханы Molo” |
|
|
Пляцоўка – Цэнтральная плошча |
|
|
1400 |
Канцэртная праграма творчых калектываў Мінскай вобласці |
|
Зала ўрачыстасцяў Палаца культуры |
|
|
1400 |
“Суразмоўцы” – інтэрв’ю з вядомымі асобамі. Аўтарская папулярная праграма тэлеканала “Беларусь 3” пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Навума Гальпяровіча |
|
Канцэртная зала музычнага каледжа імя М.К.Агінскага |
|
|
1500 |
“Сімфанічная рапсодыя” – беларуская музыка розных эпох |
|
Пляцоўка – Гарадскі парк |
|
|
1500 |
“Тэрыторыя дзяцінства” – канцэртна-забаўляльная пляцоўка. для дзяцей |
|
Малая зала Палаца культуры |
|
|
1600 |
Музычна-паэтычная гасцёўня “Святло Радзімы. Радасць Перамогі” з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры |
|
Пляцоўка – Цэнтральная плошча |
|
|
1630 – 2130 |
Канцэртная праграма творчых калектываў Віцебскай, Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай і Магілёўскай вобласці і г.Мінска |
|
Канцэртная зала Палаца культуры |
|
|
1700 |
Спектакль “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы |
|
Чысцінскі сельскі дом культуры |
|
|
1700 |
Новая канцэртная праграма ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг |
|
Пляцоўка-сквер дэкаратыўна-паркавых скульптур “Вернісаж камянеў” ля Палаца культуры |
|
|
1800 |
Паэтычная пляцоўка з удзелам беларускіх паэтаў |
|
Пляцоўка – Гарадскі парк |
|
|
1800 |
"АRTBattle" – маладзёжная крэатыўная прастора |
|
Амфітэатр |
|
|
2130 |
"Маладзечна – насустрач шлягерам" – гала-канцэрт закрыцця ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2021” Музычнае прадстаўленне з удзелам зорак беларускай эстрады, пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў розных гадоў |
|
13 чэрвеня |
|
|
Канцэртная зала Палаца культуры |
|
|
1800 |
"Прысвячэнне песняру" – канцэрт Беларускага Дзяржаўнага ансамбля "Песняры" да 80-годдзя заснавальніка ансамбля народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна |
На працягу двух фестывальных дзён будуць працаваць:
Пляцоўка – Цэнтральная плошча
11.00–21.00 – “Беларускі пачастунак” – выстава-продаж тавараў народнага спажывання
Вуліца Прытыцкага
12.00–20.00 – “Горад майстроў” – экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва
Пляцоўка “Цяністая зона вай-фай і падзарадкі”
Гульнёвыя атракцыёны, батуты, продаж салодкай ваты, папкорну, марожанага і інш.
На працягу ўсяго фестывалю будзе арганізавана відыаздымка момантаў фестывалю, флэш-моба “Колер маёй краіны”
29 мая 2021 года было праведзена свята вёскі Зафінова “Сёння ў нашай хаце свята”. Пра гісторыю вёскі і яе насельнікаў вельмі падрабязна і цікава расказаў карэнны жыхар В.Р.Садоўскі. На свяце былі ўшанаваны старэйшы і малодшы жыхары вёскі. Многа прыемных слоў пачулі юбіляры. Самадзейныя артысты падарылі прысутным вясёлы настрой.
Узорны тэатр лялек “Вандроўка” Івянецкага Дома культуры нядаўна прыняў удзел у ХІІІ фестывалі дзіцячай тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак”, які традыцыйна праходзіў на базе Любанскага раённага цэнтра культуры, куды з’ехаліся 17 дзіцячых і маладзёжных калектываў з Мінскай вобласці.
Юныя тэатралы з Івянца дастойна прадставілі Валожынскі раён. Рабяты паказалі міні-спектакль “Не жартуй з агнём!” і атрымалі Дыплом “За спробу творчага эксперыменту”. Іх спектакль прадстаўляе сабой пазнавальную гісторыю пра тое, як Бабуля Яга з-за неадукаванасці ў правілах пажарнай бяспекі губляе сваю хатку на курыных ножках. Для таго, каб тую вярнуць, казачны персанаж пад кіраўніцтвам мядзведзя і дамавічка Кузі вывучае правілы і ўдзельнічае ў выратавальнай аперацыі. Падчас дзеі акцёры вядуць актыўную работу з гледачамі: задаюць пытанні, праводзяць гульні.
Наогул “Вандроўка” пад кіраўніцтвам Таццяны Задрэйка і Бажэны Нюшковай дзейнічае ўжо шмат гадоў. Тут займаюцца школьнікі Івянецкай сярэдняй школы ад 10 да 15 гадоў. Непасрэдна ў спектаклі, што паказалі на конкурсе, задзейнічаны 6 чалавек. Большасць лялек выкананы сіламі работнікаў Дома культуры.
Анжэла РАДЫНА
В честь престольного праздника Церкви святых равноапостольных Константина и Елены г. Воложина, ветераном Воложинской городской первичной организации Станкевичем Михаилом Васильевичем была подарена икона Святых, в честь которых именуема церковь. Мастер, опытный резчик по дереву имеет много работ, неоднократно участвовал в различных выставках.
В честь престольного праздника Церкви святых равноапостольных Константина и Елены г. Воложина, ветераном Воложинской городской первичной организации Станкевичем Михаилом Васильевичем была подарена икона Святых, в честь которых именуема церковь. Мастер, опытный резчик по дереву имеет много работ, неоднократно участвовал в различных выставках.
Лето — это пора года, которую ждут с нетерпением дети. Лето – это море незабываемых впечатлений, новых знакомств, невероятных приключений и, конечно же, активного отдыха. Чего же ждут мальчишки и девчонки от летнего отдыха? Чтобы вокруг кипела жизнь, чтобы некогда было скучать. Им нужны захватывающие приключения, новые знакомства, удивительные путешествия. Им нужно, чтобы каждый день случалось маленькое чудо, а лучше — сразу несколько.
Оздоровительные лагеря с дневным пребыванием детей, которые начнут свою работу на базе учреждений образования района, обещают воспитанникам интересные знакомства и встречи, яркие эмоции и впечатления, возможности общения с друзьями, участие в разнообразных мероприятиях.
В оздоровительном лагере «Крынічка» с дневным пребыванием детей на базе ГУО «Першайский учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя школа» на протяжении всей смены вместе со Старичком-Лесовичком ребята отправятся в путешествие по родному краю, в котором познакомятся с историей и природой своей малой родины. Примут участие в спортивно-развлекательных конкурсных программах и профориентационных экскурсиях.
В оздоровительном лагере «Созвездие» на базе ГУО «Гимназия № 1 г. Воложина» на протяжении всей смены будет реализован проект «В стране Здоровья» спортивно-оздоровительного направления. Для 100 ребят в лагере пройдут интересные и увлекательные мероприятия: весёлый пикник «В путь дорогу собирайся, за здоровьем отправляйся», фестиваль поделок «Чудеса для людей из ненужных вещей», спортивное состязание «Мой веселый звонкий мяч», танцевальные импровизации «Мегапозитив», акварельное фентези «На гребне волны» и многое другое.
Все мероприятия направлены на укрепление физического здоровья, раскрытие творческого потенциала и создание интересного и активного отдыха и оздоровления для детей.
На базе ГУО «Средняя школа № 2 г. Воложина» организована работа детского оздоровительного лагеря «Родничок». Это целый город, в котором его главные жители - дети. Ребята смогут набраться сил и отдохнуть перед очередным учебным годом. Направление работы – историко-этнографическое.
В оздоровительном лагере планируется реализация программы «В поисках волшебного цветка» в рамках инновационного проекта «Укараненне этнакультурнай тэхналогіі для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі».
Для того, чтобы стать обладателем волшебного цветка, нужно отправиться в путешествие на поезде «Родничок», победить в различных испытаниях, активно принимать участие в мероприятиях, остановиться на станциях «Игровая», «Родной язык», «Белорусские народные традиции», «Интересные путешествия», «Настоящие умельцы». Та команда (отряд), которая за время путешествия наберет больше всех очков, станет победителем и получит волшебный цветок (главный сюрприз смены).
Ученик ГУО «Раковская детская школа искусств» Кашевский Александр завоевал 1 место на конкурсе-фестивале «Цветут сады в душе у нас» имени Анны Герман. Учитель Гурина Гаталья Николаевна в очередной раз проявила педагогический профессионализм в работе с юными вокалистами, а блестящий концертмейстер Харченко Сергей Николаевич ни только аккомпанировал, но и сделал собственную аранжировку песни «Вдоль по улице метелица метёт». Поздравляем победителя!
Ученик ГУО «Раковская детская школа искусств» Кашевский Александр завоевал 1 место на конкурсе-фестивале «Цветут сады в душе у нас» имени Анны Герман. Учитель Гурина Гаталья Николаевна в очередной раз проявила педагогический профессионализм в работе с юными вокалистами, а блестящий концертмейстер Харченко Сергей Николаевич ни только аккомпанировал, но и сделал собственную аранжировку песни «Вдоль по улице метелица метёт». Поздравляем победителя!
Алена СТЭЛЬМАХ,вучаніца 11 класа СШ № 2 г. Валожына
Ярослава все внуки и Всеслава!
Склоните стяги свои,
Вложите в ножны свои мечи
поврежденные,
Ибо лишились вы славы дедов.
“Слово о полку Игореве”
Так, напэўна, мог бы сказаць аўтар твора, звяртаючыся да некаторых нашых сучаснікаў. Ён, без сумнення, быў патрыётам – сэрцам успрымаў беды роднай зямлі, якую раздзіралі княжацкія міжусобіцы. У далёкіх 1185-1187 гадах некалі моцная старажытнаруская дзяржава з цэнтрам у Кіеве распалася на мноства маленькіх дзяржаў, бо іх князі імкнуліся на “залаты трон” вялікага кіеўскага князя. Атрымаць гэту веліч некаторыя разлічвалі з дапамогай ворагаў рускай зямлі – полаўцаў, якія, наадварот, аб’ядноўваліся для нападу на Русь. Таму і плакалі рускія жонкі, і прасілі Бога дапамагчы іх мужам, праклінаючы міжусобіцы, умаляючы князей аб тым, каб аб’ядналіся ў барацьбе з ворагам.
Чытаючы радкі “Слова…”, я горача спачувала князю Ігару, яго брату Усеваладу, уяўляла, як хвалявалася дружына князя, убачыўшы зацьменне сонца, як стагналі дрэвы, крычалі птушкі… Яны аб’ядналіся, а вось людзі… Доўга давялося змагацца рускім багатырам за цяперашнія Сібір, Крым, Аляску.
А вялікі Савецкі Саюз? Толькі дзякуючы адзінству савецкіх салдат быў знішчаны страшны фашысцкі захоп гордай і незалежнай краіны. Бо няма ў свеце сілы, здольнай зламаць вялікі народ, які верыць у сваю справядлівасць. Гінулі тысячамі грузіны, беларусы, рускія і ўкраінцы ў адным акопе, з адной думкай і марай на вуснах – за свабоду роднай зямлі, за шчасце тых, хто застанецца жыць. Вялікая справа – адно агульнае жаданне ўсіх народаў.
Ды і потым, пасля вайны, жыццё было агульным і мэты былі адзінымі: пабудаваць магутную дзяржаву шчаслівых людзей з прыгожымі гарадамі і вёскамі, дружнымі сем’ямі, у якіх растуць граматныя і таленавітыя дзеці. І ўзводзіліся шматпавярховыя дамы, будаваліся гідраэлектрастанцыі, імкнуліся да зорак касмічныя караблі, а ўпраўлялі гэтымі караблямі, кіравалі будоўлямі выдатныя дзеці не князёў, а простых савецкіх грамадзян. І зноў раз’яднанне – распад Савецкага Саюза.
Цяпер мы жывём у значна меншай па памерах краіне, але таксама гордай, свабодалюбівай і працавітай, мы – вялікі народ, разумны і доблесны. Наша адзіная каштоўнасць – кавалачак зямлі ў цэнтры Еўропы, які ўпрыгожваем, добраўпарадкоўваем і аб якім клапоцімся. Жывём сваім розумам, ствараем каштоўнасці сваімі рукамі, таму што беларуская нацыя разумная, талерантная, імкнецца ў будучыню. Таму што ў нашай дзяржаве клапоцяцца пра нас, дзяцей, напэўна, так, як ні ў адной дзяржаве. Ідучы ў школу, з гонарам назіраю, як на жоўтых школьных аўтобусах едуць з вёсак вучні нашай школы. Прыемна зайсці ў школьную сталовую і паназіраць, як прыгожа накрываюцца сталы для абедаў, ці паслухаць вясёлы гоман рабят, што купаюцца ў басейне фізкультурна-аздараўленчага комплексу. І гэты клопат трэба цаніць: старацца добра вучыцца, уносіць пасільны ўклад у будучыню Радзімы. Яна чакае ад нас адкрыццяў у розных галінах навукі, медыцыны, мастацтва.
Можа падацца, што я спрабую гаварыць агульнымі фразамі, аднак не кожнаму дадзена здзейсніць вялікі подзвіг, вялікае адкрыццё. Так, не кожнаму… Але і быць харошай матуляй, харошым спецыялістам у абранай прафесіі, проста захаваць сваю сям’ю, упрыгожыць свой прысядзібны ўчастак – таксама своеасаблівы чалавечы подзвіг. Можа быць, не навуковае адкрыццё, а незвычайную смачную страву прыдумаеш ты і, дзякуючы гэтаму, увойдзеш у гісторыю кулінарных шэдэўраў свету? А, можа, проста пасадзіш дрэва на краі вёскі ці дапаможаш бабулі, якая жыве адна і пастаянна хварэе, – зробіш яе хоць крышачку шчаслівай? Усё, што можна ацаніць словам “хораша”, і ёсць твой уклад у стварэнне будучага нашай краіны. Якой будзе Беларусь у далейшым? Што прынясе ёй Год народнага адзінства? Перш за ўсё мы, беларусы, павінны зразумець, што гэты кавалачак зямлі – наша маленькая планета, якая дыхае роўна і спакойна, калі так дыхае яе народ.
Сучасная Беларусь – гэта арганізм, адзінае цэлае, якому неабходна даць сілы ісці наперад разам, з усім светам, з усёй Еўропай. Трэба не плакаць, што мы маленькая краіна, а трымацца горда. Трэба захоўваць свае інтэлектуальныя дасягненні і прымнажаць іх, даказваць іншым народам, што мы здольныя на многае, што любім сваю зямлю, яе лясы і азёры, гарады і вёскі, людзей. І галоўнае – не быць злымі, не перакладваць свае слабасці на іншых, не слухаць тых, хто спрабуе пасеяць у нас нянавісць. Гэта пачуццё ніколі нікога не зрабіла шчаслівым. Сілы для стварэння, творчасці з’яўляюцца толькі ў добрай, сяброўскай атмасферы. Геніяльныя думкі прыходзяць толькі тады, калі чалавек адчувае сябе чалавекам, калі хоча “людзьмі звацца”, калі ведае, што ў яго і яго сям’і ёсць будучыня. А будучыня – у нашым адзінстве, таму што адзіны народ непераможны.
Калі ў канцы навучальнага года мы гаворым слова “выпуснік”, то часцей маем на ўвазе 9- і 11-класнікаў. Але не трэба забываць, што ў гэты ж перыяд праходзяць тэматычныя мерапрыемствы пад назвай “Выпуск у школу” ва ўстановах дашкольнай адукацыі.
Як паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме, у дзіцячых садах раёна ў бягучым годзе 359 выпускнікоў. Хоць выхаванцы старэйшых груп на працягу лета звычайна працягваюць наведваць фізкультурна-аздараўленчыя і мастацка-эстэтычныя заняткі, усё ж літаральна праз тры месяцы яны стануць школьнікамі. Ці ж не нагода для ўрачыстасці?
На мінулым тыдні святочна ўбраныя выхаванцы цэнтра дашкольнага развіцця дзіцяці “Расінка”, іх педагогі і бацькі ладзілі сапраўдны баль. Яшчэ да яго пачатку ў аб’ектыў нашай камеры трапілі Таццяна і Павел ЖЫЛЕВІЧЫ, а таксама Кацярына і Наталля ПАСЕКІ.
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй па каранавірусе было прынята рашэнне абмежаваць колькасць прысутных на падобных мерапрыемствах. Таму прыгажунь-матуль і іх нашчадкаў, якія ў той вечар натхнёна чыталі вершы, спявалі, танцавалі ў музычнай зале ўстановы адукацыі, дома за святочнымі сталамі чакалі астатнія члены іх дружных сем’яў – трохгадовы Яўгеній з татам Іванам Жылевічам і двухгадовая Ксюша з татам Вадзімам Пасекам.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара