222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
З нагоды 30-годдзя грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» на базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна адбылося пасяджэнне Школы піянерскага актыву «Лідар» «Піянерыя – новы фармат».
Самых актыўных і ініцыятыўных рабят, лідараў піянерскіх дружын, а таксама педагогаў-арганізатараў школ раёна віталі педагог-арганізатар установы Антаніна Уладзіміраўна Трацэўская і дырэктар, старшыня раённага савета БРПА Марыя Валянцінаўна Кушнір.
У сваім выступленні Антаніна Уладзіміраўна распавяла пра вынікі апошняй перарэгістрацыі. На 1 чэрвеня 2020 года колькасць раённай піянерскай арганізацыі, якая ўключае ў сябе 15 дружын, склала 2487 чалавек, а гэта 96,2% ад усіх школьнікаў ва ўзросце 7-14 гадоў. Сярод іх – 921 акцябронак і 1566 піянераў.
На працягу 2019-2020 навучальнага года грамадская арганізацыя паслядоўна рэалізоўвала асноўныя праграмы сваёй дзейнасці: «Акцябраты», «Сем Я», «Дзіцячы ордэн міласэрнасці (ДОМ)», «Спадчына», «Гульня – справа сур’ёзная», «Грамадзянін краіны Піянерыя».
Раённая арганізацыя падтрымлівала рэспубліканскую працоўную акцыю «Наша піянерская праца табе, Айчына!» па зборы другаснай сыравіны. Па выніках года рабяты здалі 11515 кг макулатуры, 296 кг пластыку. На разліковы рахунак ЦС ГА «БРПА» быў пералічаны 361 рубель 80 капеек.
Традыцыйнай стала дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды». За лістапад-студзень мінулага навучальнага года піянерамі сабраны ці набыты 92 падарункі на суму 1285 рублёў, якія былі падораны дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, рабятам з нядобранадзейных і малазабяспечаных сем’яў, а таксама выхаванцам сацыяльнага прытулку.
У раённым этапе патрыятычнай піянерскай
квэст-гульні «Па слядах Перамогі» найлепш паказалі сябе каманды «Патрыёт» і «Нашчадкі Перамогі» сярэдняй школы № 2 г. Валожына. Яны прадставілі раён на занальным этапе, дзе занялі 2-е месца. У рэспубліканскім фестывалі-конкурсе «Агеньчык збірае сяброў» у намінацыі «Піянерскія гонкі» прадстаўнікі гэтай установы зноў сталі першымі ў раёне. На іх рахунку і перамога на раённым этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз». Дружына СШ № 2 зняла ролік пра работу валанцёрскага атрада.
За ініцыятыўную творчую работу, прафесіяналізм і педагагічнае майстэрства ў выхаванні падрастаючага пакалення Марыя Валянцінаўна Кушнір уручыла граматы педагогам-арганізатарам СШ № 2 г. Валожына Святлане Барысаўне Макоўскай, Івянецкай СШ Святлане Юр’еўне Сасункевіч, гімназіі № 1 Ілоне Леанідаўне Макарэвіч, Пяршайскага ВПК Марыне Вікенцьеўне Жамойдзінай. За актыўную творчую працу ў органах вучнёўскага самакіравання і падтрымку дзіцячых маладзёжных ініцыятыў грамату атрымала старшыня раённай дзіцячай палаты Школы піянерскага актыву «Лідар», вучаніца Івянецкай СШ Аліна Княжэвіч.
Далей рабятам была прапанавана інтэрактыўная квэст-гульня «Шлях да Перамогі», якая была створана да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Дзяўчынкі падзяліліся на тры каманды, кожная з якіх атрымала свой маршрутны ліст і накіравалася на станцыі «Героі сярод нас», «Частка гісторыі», «Яны змагаліся за Радзіму», «Абарані блізкага», «Ім памяць увекавечана». Для таго, каб атрымаць заданні, неабходна было счытаць QR-код, які знаходзіўся пад кожнай назвай станцыі. Рабяты паказалі добрыя веды і атрымалі сапраўднае задавальненне ад гульні. Пасля ўзнагароджання яны адправіліся на майстар-клас па вырабе паштовак «Краіна Піянерыя».
У гэты час адбыўся пленум раённага савета ГА «БРПА», на якім педагогі-арганізатары зацвердзілі планы работ, абмеркавалі палажэнне ўдзелу ў рэспубліканскіх конкурсах.
Напярэдадні юбілейнай даты з Дня нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ў кожнай піянерскай дружыне раёна прайшлі зборы і ўрачыстыя лінейкі.
Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара
19 сентября в Минском областном исполнительном комитете состоится прямая телефонная линия.
Ее проведет заместитель председателя Минского облисполкома Кручанов Александр Владимирович с 9.00 до 12.00. По телефону 8 (017) 500-41-60.
Напомним, прямая линия проводится еженедельно, каждую субботу. Ее цель - повышение эффективности работы с обращениями граждан и юридических лиц, искоренение фактов бюрократизма и оперативное решение возникающих у населения проблемных вопросов.
14 сентября, Сочи /Корр. БЕЛТА/. Президент Беларуси Александр Лукашенко прибыл с рабочим визитом в Российскую Федерацию. Самолет главы государства совершил посадку в аэропорту города Сочи, передает корреспондент БЕЛТА.
Состоится встреча главы белорусского государства с Президентом России Владимиром Путиным. Переговоры пройдут в формате "один на один".
Лидеры стран обсудят состояние и перспективы развития двустороннего сотрудничества в различных сферах, тематику союзных отношений, рассмотрят международную проблематику и ситуацию в регионе, вопросы совместного реагирования на возникающие вызовы.
У Валожыне з’явіўся новы мурал у стылі «стрыт-арт», галоўная ідэя якога – любоў да малой радзімы і духоўнае яднанне з ёй.
Вялікую і прыгожую работу ў рамках арганізаванага райвыканкамам фестывалю графіці і Года малой радзімы пакінулі валожынцам мастакі Аляксандр Благій, Марыя Рудакоўская, Юлія Лазоўская, Раман Янотаў, Сяргей Высоцкі і Яўген Сасюра. Усе яны – выхадцы з розных куткоў Беларусі, аднак аб’яднаны агульнай ідэяй: няма лепшага месца на свеце, чым тое, дзе ты нарадзіўся. Нездарма дэвізам мурала стаў радок з вядомага і любімага беларусамі верша Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей»…
Увесь мурал займае плошчу 216 квадратных метраў. Як расказаў Аляксандр Благій (мы ведаем гэтага таленавітага мастака са сталічнага дуэта «ТАКТАК» па стрыт-арт праекце на сцяне дома па вуліцы Партызанскай у райцэнтры, а яшчэ раней студыя займалася роспісам сцен дома па вуліцы Савецкай і раённай бібліятэкі, дзе адлюстравана птушка-сімвал Валожыншчыны – зімародак), на шчыльную трохдзённую работу пайшло, акрамя старання мастакоў, 20 літраў грунтоўкі, 180 спецыяльных балончыкаў фарбы-спрэя і 65 літраў фасаднай фарбы. Усе гэтыя кампаненты, прадастаўленыя камандзе РУП «Валожынскі жылкамунгас», прызначаны для выкарыстання ў вулічных умовах, таму можна смела разлічваць, што бліжэйшыя гадоў 10, а то і больш, малюнак не выцвіце і не «паплыве».
«Дзякуем Валожыншчыне за прадастаўленую магчымасць праявіць сваю творчасць, увасобіць у жыццё вялікі праект, – ад імя каманды мастакоў гаворыць
Аляксандр. – Усім нам вельмі блізкая тэма роднага дому. У большасці з тых, хто рэалізоўваў задумку, вясковыя карані. Мы і адлюстравалі ў агульнай карціне вёску як выток спакойнага, размеранага жыцця. Арнаменты, восеньскія кветкі, фантастычныя звяры і птушкі звязваюць работы розных людзей у адзінае палатно. Галоўнае, што нам была прадастаўлена поўная свабода творчасці. Даўно мы не рэалізоўвалі такія маштабныя праекты. Спадзяёмся, жыхарам і гасцям горада спадабаецца».
А мы дзякуем мастакам за яшчэ адзін падораны яркі момант сярод шэрані будняў.
Сяргей САДОЎСКІ
18 сентября 2020 года с 12.00 до 13.00 в Воложинском районном исполнительном комитете будет осуществлять выездной прием граждан Шевцова Татьяна Николаевна - начальник главного управления торговли и услуг Минского облисполкома.
Современный Дошкольный центр развития ребенка заработал в городском поселке Ивенец Воложинского района. В торжественной церемонии открытия принял участие председатель Миноблисполкома Александр Турчин. Нового дошкольного учреждения ивенчане ждали без малого десять лет. О непростом прошлом и счастливом будущем местных яслей — в репортаже МЛЫН.BY.
Говоря о новом детском садике нельзя не вспомнить его непростую историю. До сентября единственное дошкольное учреждение Ивенца располагалось в здании 1938 года постройки. Чтобы понять, насколько это было давно, приведем исторический факт: тогда современная территория Воложинского района находилась в составе межвоенной Польской республики.
Таким раньше был этот детский сад
Справедливости ради отметим: «прописку» в этом здании детский сад получил далеко не сразу. В советские времена здесь находился костно-туберкулезный диспансер, а дошкольное учреждение переехало сюда в конце семидесятых. Безусловно, педагоги делают все, чтобы создать для деток максимально комфортные условия пребывания. Однако по планировке детский сад не подходит как минимум по санитарным нормам.
Так или иначе, разговоры о строительстве нового дома для дошколят ходили давно. Относительная конкретика появилась восемь лет назад — тогда возведение здания включили в Программу развития системы дошкольного образования, однако строительство по ряду причин так и не началось. Долгожданные работы стартовали в декабре 2019-го. К чести строителей, справились они оперативно. Как признается мама маленьких Александры и Ксении Людмила Петрашкевич, местные жители садика ждали с нетерпением и даже волнением.
– Я много общаюсь с ивенчанами и могу с уверенностью сказать: весь поселок гордится, что такую красоту построили именно у нас. В нашем поселке очень много многодетных семей. Пока внутри мы еще не были и всего великолепия не видела. Думаю, мы не разочаруемся. По рассказам людей, там сделано все по высшему разряду, — сказала женщина.
Людмила отметила и выгодное местоположение садика. Он находится через дорогу от школы.
– Это очень удобно. Ведь во многих семьях дети ходят и в школу, и в сад. – говорит ивенчанка.
Открытие садика — праздник не только для детей, но и персонала. Всего в образовательном процессе задействуют 24 педагога. Среди них как признанные профессионалы, так и молодые специалисты.
– Если сравнивать старый и новый садик, то разница колоссальная. Здесь есть все условия для развития детей. Это особенно важно в таких небольших населенных пунктах, как Ивенец. Конечно, детишкам здесь будет комфортно. Кстати, все 11 групп уже сформированы. И, надеемся, уже с понедельника все ребята, а их 222, придут в новое здание и приятно удивятся, — поделилась эмоциями заведующая Екатерина Мазаник.
Какие особенности есть у нового дошкольного учреждения? По оснащению детский сад ничем не уступает столичным «собратьям». В саду созданы все условия для всестороннего развития дошкольников. Малыши смогут заниматься в современных залах: физкультурном, музыкальном, хореографическом, а также посещать бассейн. Здесь организована работа пункта коррекционно-педагогической помощи, фун5кционирует сенсорная комната, студия конструирования, центр познавательного развития, арт-студия, подготовлены помещения для адаптационной группы, и даже лаунж-зона для воспитанников. А для педагогов созданы ресурсные центры, информационно-методический центр. Во дворе учреждения оборудованы игровые площадки с верандами и теневыми навесами, а также специальные площадки – общая физкультурная и для изучения Правил дорожного движения. В учреждении будет работать оснащенный современным технологическим оборудованием пищеблок и медицинская комната.
А для руководителя области Александра Турчина организовали небольшую экскурсию. Во время нее он пообщался с педагогами. В частности, поинтересовался условиями труда и спецификой профессии.
— Здесь есть все для плодотворной работы, – отметила во время разговора с руководителем области молодой специалист, педагог-дефектолог Елена Серебренникова. — Я только окончила университет и вернулась на распределение в родной Ивенец. Приятно начинать трудовой путь, когда вокруг все новое — это придает мотивацию.
В целом, как отметил Александр Турчин, новое учреждение образования отвечает всем современным запросам.
– Ведь это не просто детский сад, а дошкольный центр развития ребенка. Здесь есть свои особенности и меня они порадовали. В частности, много профильных кабинетов, предназначенных для развития детей.
По мнению руководителя области, открытие подобного объекта для Ивенца – большое событие.
– Думаю, вы прекрасно знаете историю строительства детского сада. Его должны были возвести давно. Но, к сожалению, этого не случилось. Теперь мы исправляем то, что не сумели доделать в свое время. Думаю, это хороший подарок для Ивенца и всего Воложинского района.
Александр Турчин акцентировал внимание на том, что абсолютным приоритетом для расходования бюджетных средств в области является социальная, транспортная и инженерная инфраструктура.
– Это те вещи, которые государство обязано делать. До конца года мы откроем как минимум семь дошкольных учреждений в различных регионах области. И мы на этом не останавливаемся. Много проектов стартовало в этом году. В частности, строительство школы в Столбцах, детского сада в Дружном и других объектов. Мы хотим буквально за два-три года решить наиболее острые проблемы социальной инфраструктуры.
Всего на строительство детского сада ушло около 10,4 млн рублей. Для сравнения, за прошлый год ивенчане, как физические и юридические лица, так и предприниматели, перечисляют налоговых отчислений на сумму около 650 тысяч рублей.
– Это немалые деньги. Данный садик построен по типовому объекту. В среднем учреждение на 230 мест обходится в 9,5 млн рублей. Но это инвестиции в наше будущее, на которых экономить не стоит, — заключил Александр Турчин.
Алесь Крупский
Фото: Елена Таборко
Три карьерных самосвала БЕЛАЗ-75309 грузоподъемностью 220 т отгружены АО "Лебединский ГОК" (холдинг "Металлоинвест", Белгородская область, Россия), сообщает БЕЛТА со ссылкой на пресс-службу предприятия.
Новые машины пополнят парк автотракторного управления Лебединского ГОКа, состоящий из 76 единиц карьерной техники БЕЛАЗ - самосвалов грузоподъемностью 30-220 т и спецтехники.
"Под капотом 220-тонных самосвалов-новобранцев ЛГОКа мощный двигатель в 2,3 тыс. лошадиных сил. Эти надежные и высокопроизводительные машины отличаются качеством узлов и механизмов, обеспечивающих стабильную работу и безопасность движения даже при самых неблагоприятных погодных условиях", - рассказали в пресс-службе БЕЛАЗа.
Кабина повышенной комфортности оборудована современной системой климат-контроля и обеспечивает высокий уровень шумо- и виброизоляции, а эргономичное расположение органов управления снижает утомляемость и повышает производительность труда водителя.
Карьер ЛГОКа, расположенный в Белгородской области между городами Старый Оскол и Губкин, дважды занесен в Книгу рекордов Гиннесса как крупнейший открытый карьер по добыче негорючих полезных ископаемых. "В этом самом глубоком в мире железорудном карьере (глубина - 447 м от поверхности земли) БЕЛАЗы выполняют задачи по транспортировке больших объемов горной массы, доставляют руду и кварцит на обогатительную фабрику", - подчеркнули в пресс-службе.
АО "Лебединский ГОК" - единственный в России и СНГ производитель горячебрикетированного железа, которое применяется при производстве стали. В этом году комбинат выдал на-гора 750 млн т железорудного концентрата. Между БЕЛАЗом и ЛГОКом с 2003 года действует соглашение о долгосрочном сотрудничестве. За три последних года комбинату поставлено 26 единиц белорусских карьерных самосвалов и спецтехники.
ОАО "БЕЛАЗ" - управляющая компания холдинга "БЕЛАЗ-Холдинг" - крупнейший мировой производитель карьерных самосвалов и транспортного оборудования для горнодобывающей и строительной промышленности. Занимает около 30% мирового рынка карьерных самосвалов особо большой грузоподъемности. Производит самый крупный в мире карьерный самосвал грузоподъемностью 450 т.
11 сентября, Минск /Корр. БЕЛТА/. Сложившаяся в Беларуси ситуация не отражается на отношениях с основными партнерами, заявил во время видеоконференции "Белорусско-китайские отношения в условиях современной геополитической турбулентности" директор Белорусского института стратегических исследований Олег Макаров, сообщает БЕЛТА.
"Та турбулентность, которая сейчас происходит в Беларуси, - это временная ситуация, которая никак не отражается ни на географическом положении, ни на транзитных возможностях, ни на экспорте Беларуси, ни на ее отношениях со своими основными партнерами", - сказал Олег Макаров.
Более того, по его словам, на сегодняшний день мы находимся перед новыми возможностями, которые необходимо использовать. "Они связаны с выходом мира из пандемии. Мы полагаем, что глобально мир не сразу может выйти на те рубежи, которые были у него до COVID-19, но регионально, в рамках евразийства, мы могли бы делать действительно новые, большие шаги", - добавил директор БИСИ.
У мінулыя выхадныя ў вобласці быў аб’яўлены вышук чатырох грыбнікоў. Выратавальнікі нагадваюць: нельга легкадумна ставіцца да паходаў у незнаёмы лес.
Шукаць тых, хто заблудзіў, – справа вельмі няпростая і накладны: задзейнічаны спецыяльная тэхніка, баявыя разлікі, вялікая колькасць людзей. Таму, адпраўляючыся на «ціхае» паляванне, выбірайце добравядомыя мясціны або далучайцеся да вопытных грыбнікоў і ні на крок ад іх не адыходзьце. Апранайцеся ў непрамакаемае адзенне і абутак, вазьміце запас вады, лекаў, ежы. Абавязкова майце пры сабе нешта яркае, напрыклад, шалік: пры неабходнасці ён паслужыць маяком для выратавальнікаў.
Нядаўна давялося мне наведаць Валожынскі краязнаўчы музей.
Амаль тры гадзіны часу, праведзеныя там, праляцелі, як некалькі хвілін. Яно і не дзіўна: кожны экспанат музея (ці гэта нейкі стары фотаздымак, ці дакумент удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ці падшыўка раённай газеты з гадоў майго юнацтва) – цікавая гісторыя роднага краю. Даўно хвалявала мяне і яшчэ адно пытанне, якое я не магла не задаць супрацоўнікам музея.
Сёння на тэрыторыі раёна значацца два камяні – помнікі прыроды, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Адзін з іх – ля маёй роднай вёскі Аўгустова – Івашкаў камень. Так называлі яго нашы дзяды і прадзеды. Так ведалі яго і мы – дзеці пасляваеннага пакалення. Сцежкі дзіцячых падарожжаў часта прыводзілі нас да гэтага магутнага, трохі таемнага, замшэлага велікана. Гадоў дзесяць таму, у чарговы прыезд дадому, чамусьці вельмі захацелася яго наведаць.
З’ехаўшы з Пяслівіцкай гары і мінуўшы развілку дарог, з цяжкасцю знайшла ледзь прыкметную сцяжынку. Некалі адкрытая мясцовасць, толькі зрэдку парослая невялічкімі кустамі, сёння сапраўдны густы лес. Адразу нават падумалася, што звярнула я не туды. Але праз метраў пяцьсот дрэвы раптам расхінуліся, адкрываючы невялікі знаёмы ўзгорак. Вялізны шэры асілак сцішана ляжаў на сваім месцы. Шчымліва і горка кальнула сэрца. Па целе велікана, быццам раны, ва ўсе бакі распаўзліся расколіны, а побач валяліся добрыя кавалкі адбітага каменя. Калі і хто так знявечыў гэты цуд прыроды? Ці не запозна ўзяліся яго ахоўваць, як папярэджвала прымацаваная таблічка? Са здзіўленнем прачытала і новую назву – Васькаў камень! Спрадвечны Івашка раптам ператварыўся ў нейкага Ваську! Якія эксперты так папрацавалі над назвай? Ці гэта, можа, простая сугучнасць слоў – “Івашкаў” і “Васькаў” – адыграла сваю ролю? Вось і супрацоўнікі музея замест адказу на маё пытанне толькі развялі рукамі. У іх таксама помнік прыроды ля вёскі Аўгустова значыцца як “Васькаў камень”. Вялізны камень – валун хутчэй за ўсё ледніковага паходжання. Па ўспамінах майго бацькі, які ўсё сваё жыццё пражыў у гэтай мясцовасці, стаяў велікан на ніве аўгустоўца Рыгора Шакуна.
Недзе ў другой палове 30-х гадоў XX стагоддзя (36-37-я гады) польскія ўлады хацелі купіць у яго камень і перавезці да палаца графа Тышкевіча. Праўда, належаў палац ужо войску польскаму. Атрымаўшы добрыя грошы, будынак і некаторыя землі граф прадаў дзяржаве, якой спатрэбілася размясціць у Валожыне вайсковы гарнізон. Давалі Рыгору за камень 70 злотых – вялікія грошы па тым часе. За іх можна было купіць карову. Меўшы ў карыстанні 20 гектараў зямлі, Рыгор лічыўся ў вёсцы заможным гаспадаром. Працавала сям’я многа, а вось у хаце не было нават падлогі. Напэўна, грошы тыя былі б зусім не лішнімі. Ды колькі ні ўгаворвалі Рыгора прадаць камень, ён адказаўся. Пашкадаваў такі цуд прыроды, хоць многія вяскоўцы тады, назіраючы за сітуацыяй, круцілі пальцам ля скроні.
З аповесці валожынца Васіля Гарбачэўскага “Маё мястэчка – Валожын” я даведалася, што вайскоўцы ўсё ж купілі камень, хоць і трохі меншы. Яго знайшлі таксама ля нашай вёскі ва ўрочышчы Пяслівіца. Паставіўшы ля палаца, на ім прымацавалі барэльеф Ю. Пілсудскага. Лёс таго валуна незайдросны. У 1939 годзе яго проста знішчылі, а Івашкаў камень так і застаўся на сваім адвечным месцы.
У 60-я гады мінулага стагоддзя якраз на былой Рыгоравай ніве ля нашай вёскі праходзілі штогадовыя раённыя святы працы і песні. Мы, вясковыя дзеці, ужо напярэдадні доўгачаканага дня беглі напрасткі, праз невялікі лясок, да Івашкава каменя. Там ставілі палаткі для шматлікіх крамаў, упрыгожвалі іх маладымі бярозкамі і рознакаляровымі стужкамі, на ўзгорку, ля валуна, на нашых вачах вырастала сцэна.
Тыя святочныя, яркія дні на ўсё жыццё засталіся ў дзіцячай памяці. Музыка, песні, у крамах цукеркі і марожанае, побач нашы маладыя і шчаслівыя бацькі. Ужо трохі зарубцаваліся балючыя раны вайны, адбудаваны спаленыя хаты, наладжвалася праца ў нядаўна створаных калгасах. Гэтыя яркія, звонкія святы напаўнялі сэрцы людзей гаючай сілай жыцця. І не было мусіць там чалавека, які б не падышоў да магутнага асілка – валуна. Ад цёплых летніх сонечных промняў, ад шматлікіх ласкавых дотыкаў рук камень, здаецца, ажываў і, канешне, быў адным з галоўных герояў таго свята.
Не кожны меў тады фотаапарат. Магчымасць зрабіць свой здымак на фоне гэтага прыгажуна таксама была не ў кожнага. І ўсё ж людзі фатаграфаваліся. Пасля таго, як пабачыла свет мая аповесць “Івашкаў камень”, вельмі цікавая жанчына, былая настаўніца з вёскі Літва Яўгенія Фамінічна Чаплінская паказала адну старую фатаграфію, датаваную, калі не памыляюся, 1968 годам. Здымак зроблены якраз у час свята. На камені ўтульна размясціліся пяць чалавек. Маладыя жанчыны і мужчыны прыгожа, па-святочнаму апранутыя. Некаторыя ў беларускіх вышываных строях. Па словах Яўгеніі Фамінічны, на здымку настаўнікі Валожынскай сярэдняй школы № 2. Адна з іх – яе родная сястра са сваім мужам. Далейшы лёс фатаграфіі мне невядомы. Няма ўжо ў жывых гэтай светлай, разумнай і таленавітай жанчыны. У яе хаце жывуць іншыя людзі.
Пішу свой матэрыял у рубрыку “Гісторыя з фатаграфіяй” без фатаграфіі таго часу. Пішу з вялікай надзеяй, што валожынцы адгукнуцца і хтосьці прынясе ў рэдакцыю газеты ці ў музей стары здымак сваіх родных побач з Івашкавым каменем. Няхай з’явіцца новы (магчыма і не адзін) цікавы экспанат у мясцовым музеі. Хочацца верыць, што не зарасце сцежка да гэтага помніка і яшчэ не адзін чалавек падзівіцца магутнай сіле прыроды, якая змагла нарадзіць такога велікана.
Лідзія ГАРДЫНЕЦ