222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Да Міжнароднага дня роднай мовы ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб'яднання "Рунь" на чале са сваім кіраўніком Валянцінай Гіруць-Русакевіч і члены клуба "Летуценнік" правялі літаратурную сустрэчу "Сэрцам роднага слова краніся" для вучняў 4 класа сярэдняй школы № 1 г. Валожына.
У Дубінскім сельскім цэнтры культуры нядаўна адбылася прэм’ера новай пастаноўкі ў выкананні народнага гурта народнага гумару “Дубінскія фанабэры”, рэжысёрам якой традыцыйна выступіў Валерый Мазура.
Другі год у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна кіраўніком аб’яднання па інтарэсах “Свет хобі“ працуе Ірына ЖАБКО. Работы маладога спецыяліста і яе выхаванцаў паспелі заваяваць шматлікія ўзнагароды на конкурсах рознага ўзроўню.
Усё вышэйпералічанае – складальнікі лёсу юнай асобы, якая толькі-толькі адзначыла 20-годдзе.
Мінулы год быў вельмі адказным для прафсаюзнага руху. Па ўсёй краіне, у тым ліку і ў нашым раёне, прайшлі справаздачна-выбарныя сходы канферэнцыі ў прафсаюзных арганізацыях. Мы падвялі вынікі, якіх дасягнулі за пяць гадоў работы і намецілі планы на будучае. Сёлета справаздачна-выбарная кампанія падыходзіць да свайго фіналу і заканчваецца 28 лютага VIII з’ездам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Згодна з пратаколам пасяджэння міжведамаснай камісіі па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, што пацярпелі ад наступстваў войн (мерапрыемства адбылося пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у лістападзе 2019 года), у Валожынскім раёне праведзены маніторынг дзейнасці ў азначаным кірунку.
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны на Валожыншчыне дадзены старт акцыі “Ветэран жыве побач”.
У рамках Адзінага дня бяспекі начальнік Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сівы выступіў у працоўным калектыве Пяршайская лясніцтва ДЛГУ «Валожынскі лясгас». Галоўная мэта якога - яшчэ раз нагадаць усім асноўныя правілы бяспекі, выкананне якіх дазволіць пазбегнуць бяды.
Свой выступ Аляксандр Ігаравіч пачаў са статыстыкі па пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях, якія адбыліся на Валожыншчыне, у вобласці і ў цэлым па краіне. Найбольшая ўвага была ўдзелена асноўным прычынам пажару, а менавіта: дзіцячая свавольства з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, неасцярожным абыходжанні з агнём. Не засталася ў баку і гутарка аб навыках выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння і карыснасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў сваіх домаўладаннях.
Свой выступ Аляксандр Ігаравіч скончыў тым, што давёў да прысутных агульную інфармацыю аб будаўніцтве Беларускай АЭС, а таксама адказаў на пытанні прысутных і ўручыў наглядна-выяўленчую прадукцыю.
23 лютага 2020 года на базе Ракаўскага цэнтра народнай творчасці для ўдзельнікаў узорнага фальклорнага калектыву «Вянок», фальклорнага гурта «Чыжыкі» (кір. Пятроўская Е.С.) і іх бацькоў адбылося свята «Запусты», якое пачалося спевамі масленічных песень і абрадам спальвання пудзіла Зімы. Затым усіх чакалі духмяныя блінкі з гарбатай, прыгатаваныя бацькамі ўдзельнікаў дзіцячых калектываў і ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання «Рошчына», гучалі песні, адбываліся гульні і танцы.
На базе Дубінскога сельскага цэнтра культуры ў рамках акцыі «Дружим с законом» 27.02.2020 г. адбыўся конкурс малюнкаў «Наркотык – шлях да злачынства». Мэтай мерапрыемсва было выхаванне ў дзяцей негатыўных адносінаў да наркотыкаў, прафілактыка шкодных звычак. Конкурс суправаджаўся гутаркай па здароваму ладу жыцця. Дзе кожны з удзельнікаў мерапрыемства выказваў сваю думку, што неабходна зрабіць для сябе, каб зберагчы сваё здароўе.