222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Уважаемые учащиеся, педагоги, родители!
От имени Воложинского районного исполнительного комитета и от себя лично поздравляю вас с праздником 1 сентября – Днем знаний!
Значимость этого праздника – еще одно подтверждение того, что образование превращается в один из самых главных ресурсов экономики. Сегодня перед школой стоит важная задача – вырастить самостоятельных, активных, грамотных людей, которым предстоит строить будущее нашей Родины.
Все мы были учениками, и всем нам знакомо радостное настроение, с которым впервые переступаешь школьный порог. Сегодня первоклассники взволнованны больше всех. Для вас начинается новый этап в жизни. Смелее смотрите в будущее, дерзайте, творите.
А для выпускников этот учебный год станет первым взрослым экзаменом, переходом в новую, неизведанную жизнь.
Хочется пожелать всем школьникам успехов в учебе, достойных оценок, верных друзей, веселой и насыщенной жизни в новом учебном году, а родителям и педагогам – радости за своих детей, мудрости и терпения.
Пусть вам сопутствуют крепкое здоровье и оптимизм, а школа станет храмом знаний и местом выдающихся открытий! С праздником!
Председатель Воложинского
районного исполнительного комитета Н.А.Астрейко
Хутка застануцца ў мінулым канікулы, рабяты цешацца апошнімі летнімі дзянькамі, а вось бацькі ў клопатах па падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Таму невыпадкова першы этап прафілактычнай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» праходзіць на аб'ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дашкольнікаў і школьнікаў. Менавіта ў такіх месцах валожынскія выратавальнікі са сваімі юнымі памочнікамі праводзяць навучальную работу з бацькамі і іх дзецьмі.
Выратавальнікі адправіліся ва ўнівермаг, каб нагадаць бацькам пра неабходнасць пастаянна весці гутаркі з сынамі і дочкамі, самім быць прыкладам і прытрымлівацца правіл бяспечных паводзін. Пры сустрэчы з пакупнікамі завастралі ўвагу дарослых на бяспецы дзяцей, на недапушчэнні пакідання іх без нагляду. Расказвалі пра тыя беды, што часам здараюцца з малымі. Асаблівы акцэнт у дыялогу з татамі, мамамі, бабулямі і дзядулямі рабілі на небяспечных гульнях з агнём, якія становяцца прычынай пажараў і трагедый. Дарослыя адказвалі на шматлікія пытанні па пажарнай бяспецы, запэўнівалі, што ў поўнай меры ўсведамляюць, якую адказнасць нясуць за бяспеку сваіх дзяцей.
А вось хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі папоўніць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, асвяжыць у памяці нумары тэлефонаў экстранных службаў і атрымаць у падарунак расклад заняткаў, закладкі, размалёўкі і наклейкі ад выратавальнікаў з героямі мультфільма «Чароўная кніга МНС».
Акцыя будзе працягвацца з той мэтай, каб кожнае дзіця, ідучы ў школу, мела ў сваім арсенале памятку пра пажарную бяспеку. Навучым нашых дзяцей жыць бяспечна!
Валожынскі РАНС
Сям’я ЛАТЫШАВЫХ рыхтуецца да 1 Верасня загадзя. У ліпені, калі ўжо пачынаюць працаваць школьныя кірмашы, але яшчэ няма вялікага ажыятажу вакол рэчаў для вучобы, бацькі Кацярына Львоўна і Сяргей Вітальевіч ідуць з дзецьмі па магазінах набываць форму і ўсе неабходныя тавары, канцылярскія прылады. Аляксандр і Дар’я Латышавы – вучні гімназіі № 1 г. Валожына. Хлопец пойдзе ў дзявяты клас, дзяўчынка – у трэці.
Маці расказвае, што для сваіх дзяцей заўседы выбірае вопратку з натуральных тканін, і часцей за ўсё гэта тавары беларускай вытворчасці. Падабаюцца вырабы фабрык “8 Сакавіка”, “Калінка”, “Модніца”. Зараз там шыюць і зручныя, і прыгожыя дзявочыя блузкі, спадніцы, кофты. Даражэй набыць вопратку для хлопца: якасны дзелавы касцюм для падлетка каштуе больш за 200 рублёў. Рукзакі таксама выбіраюць айчынныя, зробленыя на фабрыцы “Галантэя”, бо яны крэпкія і служаць доўга.
Не забыліся і пра канцтавары – сшыткі, блакноты, ручкі, алоўкі ўжо чакаюць свайго часу. Дзецям хочацца ў школу: летам яны паспелі адпачыць на прыродзе, на дачы, наведвалі мясцовы басейн і аквапарк у Мінску, каталіся на лодцы і гулялі на двары. З новымі сіламі яны хутка пойдуць атрымліваць веды.
Настасся ЛЯВІНСКАЯ,
фота аўтара
В районе были определены 4 зоны массового отдыха населения на водных объектах и обслуживающие предприятия, для обустройства и надлежащего содержания зон отдыха в период купального сезона 2018 года.
Зоны отдыха:
«Желтый берег» - обслуживает ГЛХУ «Воложинский лесхоз»;
«Саковщина» - ГУП «Воложинское ПМС»;
«Воложинское водохранилище» и «Погорелка» - РУП «Воложинский жилкоммунхоз».
Воложинским райисполкомом принято Решение 19.04.2018 года № 424 и план-мероприятий по подготовке пляжей, рекреационных зон на водных объектах района к купальному сезону 2018 года.
В соответствии с «Планом мероприятий по наведению порядка на земле в 2018 году в Воложинском районе», утвержденным Решением Воложинского райисполкома «О наведении порядка на земле в 2018 году в Воложинском районе» от 27.02.2018 года № 190 во втором и третьем квартале запланированы и реализованы мероприятия по обустройству зон отдыха РУП «Воложинский жилкоммунхоз».
Все зоны массового отдыха на водных объектах района в соответствии с «Правилами благоустройства и содержания населенных пунктов», утвержденными Постановлением Совета Министров Республики Беларусь № 1087 от 28.11.2012 года, обеспечены: общественными туалетами, емкостями для сбора ТКО и контейнерными площадками, кабинками для переодевания отдыхающих, площадками для спортивных игр, теневыми навесами, беседками, лежаками, информационными стендами, стоянками для личного и общественного транспорта, мостками для вхождения в воду за мелководье.
Специалистами Воложинского районного центра гигиены и эпидемиологии осуществлялось еженедельное обследование зон отдыха. На всех зонах отдыха выявлялись типичные нарушения в части засоренности мелким мусором участков возле беседок, скамеек, несвоевременной очистки от твердых отходов урн и контейнеров, своевременного скашивания сорной растительности, ремонта малых архитектурных форм. По выявленным нарушениям подготовлено 18 рекомендаций, 13 информационных писем организациям, закрепленным для обслуживания зон отдыха. За неисполнение рекомендаций должностное лицо привлечено к административной ответственности, наложен штраф на сумму 49,0 рублей, направлено 3 ходатайства о привлечении к дисциплинарной ответственности. Отобрано 37 проб воды до начала купального сезона, с 01.06.2018 года по текущий момент отобрано 100 проб воды. Все отобранные пробы соответствовали установленным параметрам безопасности. Субъектами хозяйствования в ведении которых находились зоны отдыха было организовано осуществление производственного лабораторного контроля проб воды.
За период купального сезона 2018 года, купание в зонах отдыха и их эксплуатация не ограничивались, не приостанавливались, не запрещались.
Врач-гигиенист
Воложинского РЦГиЭ Н.М. Булова
30 августа с 14.00 до 15.00 в кабинете 411 Воложинского райисполкома прием граждан проведет генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» Степанов Денис Олегович.
Предварительная запись будет осуществляться 29 августа с 12.00 до 13.00 по телефону 55572.
29 августа в Раковском сельисполкоме (кабинет председателя) с 11.00 до 13.00 выездной прием граждан проведёт председатель Воложинского райисполкома Астрейко Николай Анатольевич.
У мінулую суботу жыхары Ганчыцаў адзначылі свята вёскі. Падворак Ігара Іванавіча і Святланы Мікалаеўны Сакалоўскіх, старанна ўпрыгожаны самімі гаспадарамі і работнікамі культуры, гасцінна запрасіў вяскоўцаў на вясёлае мерапрыемства.
Адміністрацыя ААТ “Агра-Дубінское” і Валожынскі сельвыканкам адзначылі падарункамі самую старэйшую жыхарку – 87-гадовую Антаніну Пракопаўну Рынкевіч і юбіляраў розных узростаў. У выніку прыемны сюрпрыз падняў настрой Ядвізе Іванаўне Рынкевіч (85 гадоў), Ірыне Уладзіміраўне Пашкоўскай (80 гадоў), Ганне Уладзіміраўне Пашкоўскай (75 гадоў), Васілю Яўгеньевічу Рынкевічу (50 гадоў), Сяргею Сяргеевічу Сікорскаму (50 гадоў), Ігару Іванавічу Сакалоўскаму (45 гадоў) і Яўгенію Аляксандравічу Саку (35 гадоў).
Адзначылі і самых дбайных гаспадароў, чые падворкі – гонар вёскі. Паколькі дзесьці палавіна жыхароў – мясцовыя, а палавіна – дачнікі, было прынята рашэнне прызнаць лепшымі ў справе падтрымання парадку і прыгажосці прыезджых Алену і Мікалая Беразанскіх і жыхароў вёскі Лілію і Міхаіла Якаўлевых. Без падарунка не засталіся і гасцінныя гаспадары, якія згадзіліся арганізаваць на сваёй сядзібе святочную прастору.
Вядучыя Марына Чабай і Валерый Мазура разам з удзячнымі гледачамі зазірнулі ў мінуўшчыну вёскі, узгадалі працоўныя заслугі яе жыхароў. Самадзейныя артысты Лілія Рамановіч, Валерый Язерскі, Ларыса Шарко і Ларыса Тур радавалі прысутных добрымі песнямі. На ўра ўспрымалі вяскоўцы і гумарыстычныя маналогі ў выкананні Валерыя Мазуры. Не абышлася ўрачыстасць і без караваю, важкі кавалак якога дастаўся кожнаму з прысутных, а гэта – каля сотні чалавек. Ганчыцы гулялі амаль цэлы дзень. За гэты час некалькі разоў пырскаў дождж, пасля зноў і зноў з-за хмар выглядвала сонца. А музыка, спевы і танцы ніяк не дазвалялі паставіць кропку ў душэўным мерапрыемстве. Карысным можна назваць і ўдзел каманды райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Выратавальнікі правялі гутарку на тэму пажарнай бяспекі, раздалі памяткі і ад шчырага сэрца павіншавалі вяскоўцаў са святам вёскі.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ
Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў сумесна з БРСМ у сёлетняе жніво аб’явіла акцыю “Моладзь Міншчыны за ўраджай”. Яе мэта – вызначыць і ўшанаваць аграрыяў, якія толькі пачалі свой шлях у гэтай высакароднай прафесіі.
У нашым раёне ўжо трэці малады камбайнерскі экіпаж прэтэндуе на званне лепшага. Як сведчаць зводкі КСУП “Пяршаі-2014”, старшы камбайнер Аляксандр ТКАЧЭНКА і камбайнер Максім НОВІК намалацілі амаль 900 тон збожжа новага ўраджаю. Такі поспех – не выпадковы. Хлопцы, нягледзячы на юны ўзрост, на хлебнай ніве не навічкі. Падчас вучобы ў школе былі членамі будаўнічых атрадаў, працавалі на зернесушыльным комплексе. Заўсёды за шчасце лічылі пасядзець у кабіне камбайна ці трактара, калі тата-механізатар браў з сабой у поле.
У гэту ўборачную кампанію гаспадарка даверыла маладому экіпажу камбайн LEXION-510. Складаную машыну хлопцы самастойна рыхтавалі да жніва, пазналі ўсе яе сакрэты і ўжо па гуку распазнаюць зладжанасць работы яе механізмаў і вузлоў.

За апошнія два месяцы ў Аляксандра і Максіма амаль не было выхадных. Ну, хіба здараліся кароткія прастоі па прычыне неспрыяльнага для жніўнай кампаніі надвор’я. Нягледзячы на напружаны графік, экіпаж зусім не выглядае стомленым. Від у хлопцаў, быццам толькі што выдатна адпачылі: акуратныя прычоскі, лёгкі загар, чыстая вопратка. Незамужнім дзяўчатам раю прыглядзецца да гэтых сур’ёзных, руплівых і вельмі прывабных юнакоў – менавіта з такіх потым атрымліваюцца добрыя мужы, бацькі, гаспадары.
З рук старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Веранікі Загорскай маладыя перадавікі атрымалі падарункі і Ганаровыя граматы. А каб працоўныя будні пераносіліся хлопцамі і далей у добрым настроі, ім паабяцалі на «Дажынкі» яшчэ шмат сюрпрызаў і цікавых падзей.
Не толькі на камбайнах працуюць маладыя рупліўцы. Вадзіцелю гаспадаркі Аляксандру ГОЛУБУ няма яшчэ і трыццаці гадоў, а ён сабраў ужо цэлую калекцыю розных падзяк, грамат, узнагарод. На сёлетнім жніве перавёз 957 тон збожжа новага ўраджаю. Яго старанне і поспех не засталіся без увагі з боку старшыні камітэта прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу Віктара Гідлеўскага. Прама на месцы працы – а ў той дзень яно было непадалёку малочнатаварнай фермы ў вёсцы Сушы – Аляксандру ўручылі грамату, сказалі шчырыя словы падзякі. Намеснік кіраўніка гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Марына Майсевіч не без гонару зазначыла: “Пакуль наша Пяршайшчына багатая такімі маладымі людзьмі, і мы, і ўся наша краіна будзем з хлебам…”
Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў сумесна з БРСМ у сёлетняе жніво аб’явіла акцыю “Моладзь Міншчыны за ўраджай”. Яе мэта – вызначыць і ўшанаваць аграрыяў, якія толькі пачалі свой шлях у гэтай высакароднай прафесіі.
У нашым раёне ўжо трэці малады камбайнерскі экіпаж прэтэндуе на званне лепшага. Як сведчаць зводкі КСУП “Пяршаі-2014”, старшы камбайнер Аляксандр ТКАЧЭНКА і камбайнер Максім НОВІК намалацілі амаль 900 тон збожжа новага ўраджаю. Такі поспех – не выпадковы. Хлопцы, нягледзячы на юны ўзрост, на хлебнай ніве не навічкі. Падчас вучобы ў школе былі членамі будаўнічых атрадаў, працавалі на зернесушыльным комплексе. Заўсёды за шчасце лічылі пасядзець у кабіне камбайна ці трактара, калі тата-механізатар браў з сабой у поле.
У гэту ўборачную кампанію гаспадарка даверыла маладому экіпажу камбайн LEXION-510. Складаную машыну хлопцы самастойна рыхтавалі да жніва, пазналі ўсе яе сакрэты і ўжо па гуку распазнаюць зладжанасць работы яе механізмаў і вузлоў.
За апошнія два месяцы ў Аляксандра і Максіма амаль не было выхадных. Ну, хіба здараліся кароткія прастоі па прычыне неспрыяльнага для жніўнай кампаніі надвор’я. Нягледзячы на напружаны графік, экіпаж зусім не выглядае стомленым. Від у хлопцаў, быццам толькі што выдатна адпачылі: акуратныя прычоскі, лёгкі загар, чыстая вопратка. Незамужнім дзяўчатам раю прыглядзецца да гэтых сур’ёзных, руплівых і вельмі прывабных юнакоў – менавіта з такіх потым атрымліваюцца добрыя мужы, бацькі, гаспадары.
З рук старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Веранікі ЗАГОРСКАЙ маладыя перадавікі атрымалі падарункі і Ганаровыя граматы. А каб працоўныя будні пераносіліся хлопцамі і далей у добрым настроі, ім паабяцалі на «Дажынкі» яшчэ шмат сюрпрызаў і цікавых падзей.
Не толькі на камбайнах працуюць маладыя рупліўцы. Вадзіцелю гаспадаркі Аляксандру ГОЛУБУ няма яшчэ і трыццаці гадоў, а ён сабраў ужо цэлую калекцыю розных падзяк, грамат, узнагарод. На сёлетнім жніве перавёз 957 тон збожжа новага ўраджаю. Яго старанне і поспех не засталіся без увагі з боку старшыні камітэта прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу Віктара Гідлеўскага. Прама на месцы працы – а ў той дзень яно было непадалёку малочнатаварнай фермы ў вёсцы Сушы – Аляксандру ўручылі грамату, сказалі шчырыя словы падзякі. Намеснік кіраўніка гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Марына Майсевіч не без гонару зазначыла: “Пакуль наша Пяршайшчына багатая такімі маладымі людзьмі, і мы, і ўся наша краіна будзем з хлебам…”
Алена ЗБІРЭНКА,
фота аўтара