Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” у раенным цэнтры культуры адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў старшакласнікам.
27 лепшых вучняў раёна, якія дасягнулі 14-гадовага узросту, атрымалі з рук намесніка старшыні райвыканкама П.І. Бібіка і кіраўнікоў іншых структур раёна галоўны ў іх жыцці дакумент і кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Усе маладыя людзі, якія былі запрошаны на свята, маюць вучэбныя, творчыя, спартыўныя дасягненні, таму імі па праве ганарыцца іх навучальныя ўстановы.Паважаныя госці павіншавалі старшакласнікаў са знамянальнай падзеяй і далі наказ добрымі справамі праслаўляць родны край, нашу Беларусь.
Пазнавальны экскурс у гісторыю пашпарта правяла дырэктар раённага краязнаўчага музея Н.П. Лоўчая. Святочны настрой усім прысутным стварылі канцэртныя нумары.



