Клумба з сімвалам патрыятычнага праекта БРСМ “Кветкі Вялікай Перамогі” з’явілася ў цэнтры горада Валожына – на вуліцы Шчарбіны.
Служба азелянення жылкамунгаса разам з моладдзю створыць кветкавую кампазіцыю – бутаньерку з кветачкай яблыні і чырвона-зялёнай стужкай.
Мерапрыемства праходзіць у рамках працоўнай акцыі “Вясна 45-га”, ініцыіраванай Рэспубліканскім штабам студэнцкіх атрадаў БРСМ. Кветкавыя кампазіцыі, прысвечаныя салдатам-пераможцам, стануць упрыгажэннем тэрыторыі ў кожным раёне краіны.
Стартавала акцыя 1 мая, закончыцца 10 мая – у Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь.



