Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Вялiкае дасягненне школьнiкаў

01.07.2015

10720152

Двое вучняў сярэдняй школы №2 райцэнтранядаўна атрымалі пасведчанне стыпендыятаспецыяльнага фонду Прэзідэнта РэспублікіБеларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітыхвучняў і студэнтаў. Такой высокай адзнакі сваёйвучнёўскай працы яны былі ўдастоены за дыпломII-й ступені ў рэспубліканскім конкурсе работдаследчага характару ў секцыі “Хімія”.

Дзевяцікласніца Анастасія Стэльмах і вучань 10 класа Уладзіслаў Селятыцкі займаюцца навуковай працай, якая называецца “Атрыманне кіслароду і хлору з хлорнай вапны”, з 2013 года. Кіруе, падтрымлівае і натхняе вучняў настаўніца хіміі Таццяна Вячаславаўна Халявінская. Рабяты спачатку праводзяць хімічныя вопыты, робяць вывады, а пасля стараюцца патлумачыць зробленую работу з пункту гледжання навукі. Як адзначыла педагог, адна справа рукой зрабіць, а іншая – расказаць: “Гэта вельмі вялікая і складаная праца, аналагаў такой работы практычна няма. Мае вучні некалькі раз праводзілі эксперыменты. Калі патлумачыць больш проста: спрабавалі пад маім кіраўніцтвам замяніць дорагакаштуючую марганцоўку, якая выкарыстоўваецца для атрымання кіслароду і хлору ў лабараторыі, на больш танны матэрыял – хлорную вапну, вядомую ўсім, як хлёрка. Яна ёсць амаль што ва ўсіх, як санітарны пакет”.

Па словах Анастасіі і Уладзіслава, само правядзенне гэтага эксперыменту было цікавым і захапляючым: спачатку атрымлівалі кісларод і хлор навуковым метадам, пасля падмацоўвалі тэарэтычнымі ведамі, разлічвалі сваю хібнасць. На такую высокую ацэнку не спадзяваліся, але атрымліваючы крок за крокам перамогу на розных узроўнях, разумелі, што накірунак выбралі правільны, тым больш што ён неардынарны і нестандартны.

Для самой Т. В. Халявінскай гэта ўжо 5-ы і 6-ы стыпендыяты спецыяльнага фонду. “Кожны раз такім сваім навуковым дасягненнем ці перамогай у навучальным працэсе вельмі ганаруся: я расту, бо дрэнны той настаўнік, які не вучыцца, а я вучуся разам з імі, – кажа Таццяна Вячаславаўна. – Настаўніку трэба заўважыць схільнасці вучня, цікаўнасць і любоў да прадмета. Распачынацца ўсё можа з 7-га класа, а як з Анастасіяй – дык з 6-га. Мы ўжо ўдзельнічалі ў дыстанцыйнай алімпіядзе, ёй гэта спадабалася, таму вырашылі прадоўжыць. Калі дзеці займаюцца навуковай працай, вельмі важна, каб у іх было і жаданне, і старанне, і ўменне паказаць сваю працу. Тое, што мы атрымалі – вялікае дасягненне, і ў першую чаргу, саміх дзяцей. Акрамя перамогі на рэспубліцы, пайшлі далей. У прыватнасці, прымаем удзел у розных конкурсах міжнароднага ўзроўню: ужо сталі лаўрэатамі і лаўрэатамі 1-й ступені. Цяпер таксама чакаем вынікаў, якія павінны быць падведзены на прыканцы чэрвеня”.

Адзначым, што за 19 гадоў з моманту існавання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітых вучняў і студэнтаў стыпендыятамі сталі 24 школьнікі раёна.

Алена ЗАЛЕСКАЯ.

Задайте вопрос