Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Свята ў гонар маці

19.10.2015

191020153Напярэдадні Дня маці ў кінатэатры “Юнацтва” райцэнтра прайшоў святочны канцэрт. Мерапрыемства, якое стала сапраўдным падарункам жанчынам Валожыншчыны, праводзілася па ініцыятыве члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланы Рыгораўны САРОКI.

Чарговы раз перад публікай у суправаджэнні сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Беларусі Рыгора САРОКІ выступіў наш зямляк, саліст Фларэнтыйскага опернага тэатра Уладзімір АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Арганізатары ўрачыстасці пастараліся стварыць святочны настрой матулям яшчэ да пачатку асноўнай дзеі. Перад уваходам у зал кожная госця атрымала прыгожы сувенір. З вітальным словам да шматдзетных маці, жанчын-кіраўнікоў, лепшых прадстаўніц працоўных калектываў звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Францавіч Глінскі і старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Зоя Мікалаеўна Дубіна. А праз некалькі імгненняў гледачы паглыбіліся ў хвалюючы свет музыкі і прыгожага вакалу таленавітага выканаўцы. Сваёй энергетыкай з удзячнымі слухачкамі шчодра дзяліліся маладыя музыканты і сам маэстра Р. С. Сарока.

Як заўсёды, вяла канцэрт С. Р. Сарока, якая тактоўна і кранальна падводзіла гледачоў да кожнага наступнага нумара праграмы.

На працягу амаль дзвюх гадзін у зале панавала святочная атмасфера. А пасля таго, як прагучалі апошнія акорды развітальнай песні, жанчыны дарылі кветкі творцам і арганізатарам свята, гаварылі ім кампліменты і словы падзякі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Задайте вопрос