Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Эстафета “Івянецкія пернікі”

23.03.2016

Дабрачынная спартыўная эстафета “Івянецкія пернікі” прайшла нядаўна ў гарадскім пасёлку.Арганізавала яе для выхаванцаў Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната сталічная каманда “Крылы анёлаў” – першы і пакуль адзіны ў Беларусі некамерцыйны спартыўны калектыў, у якім удзельнічаюць як фізічна здаровыя аматары бегу, так і дзеці з цяжкай інваліднасцю.

– Незвычайнасць нашай эстафеты ў тым, што дзеці-калясачнікі, якія да гэтага часу маглі займацца толькі спецыфічным інвалідным спортам, а то і зусім быць толькі гледачамі мерапрыемстваў, змаглі прабегчы ў саставе сапраўднай спартыўнай каманды сапраўдную спартыўную дыстанцыю, апынуўшыся пры гэтым у цэнтры ўвагі. Яны дасягнулі фінішнай лініі, адчулі радасць пераможцаў, якая раней была для іх недаступная. Мясцовыя жыхары таксама атрымалі новы вопыт ва ўзаемадзеянні з дзецьмі з інваліднасцю, у якім жаль і спачуванне саступілі месца больш пазітыўным эмоцыям.

Акрамя бегавой эстафеты, у праграме “Івянецкіх пернікаў” былі бясплатная фотасесія, бяспройгрышная латарэя, сюрпрызы. Усе выручаныя ад латарэі сродкі пойдуць на набыццё танцавальных калясак для выхаванцаў Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната.

Задайте вопрос