Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

18 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКІ

16.09.2016

 З Днём работнікаўлясной гаспадаркі

Паважаныя работнікі, ветэраны лясной гаспадаркі!

xzbhr1rПрыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Вы, паважаныя працаўнікі, заняты высакароднай справай зберажэння, рацыянальнага выкарыстання і памнажэння галоўнага нацыянальнага багацця – леса. І выконваеце вы сваю місію самааддана, ствараючы моцны фундамент для будучага пакалення.

Каб захаваць і памножыць такую прыгажосць, як лес, патрэбна не толькі шмат часу, але і шмат крапатлівай працы. Менавіта ваша работа накіравана на тое, каб зберагчы гарманічнасць прыроды, каб чалавек мог граматна карыстацца яе багаццем, каб “легкія планеты” заставаліся пры гэтым здаровымі.

Вялікі дзякуй вам за аднойчы выбранную прафесію, за уменне і стараннасць. Ад усёй душы жадаем кожнаму працаўніку лясной гаспадаркі моцнага здароўя, шчасця, аптымізма і святочнага настрою! 

 

Раённы выканаўчы камiтэт

Раённы Савет Дэпутатаў

 

Задайте вопрос