Круглы стол “З адкрытым сэрцам, з добрым словам” да Дня інвалідаў быў праведзены ў рамках клуба “Міласэрнасць” 6 снежня 2016 года. У канферэнц-зале бібліятэкі сабраліся людзі, якія маюць праблемы са здароўем. Вядучыя – загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Алена Сугака і бібліятэкар аддзела Ірына Мамонька радушна віталі гасцей мерапрыемства, жадалі ім здароўя і поспехаў. Прысутных пазнаёмілі з Сусветнай праграмай дзеянняў у адносінах інвалідаў, са статыстычнымі дадзенымі, палітыкай дзяржавы ў адносінах да людзей, якія маюць абмежаваныя магчымасці, расказалі аб рэалізацыі праекта “Валожын без бар ’ераў: Узмацненне магчымасцяў для прапанавання сацыяльных і рэкрэацыйных паслуг людзям з інваліднасцю ў Валожынскім раёне”.
У размове за “круглым сталом” прынялі ўдзел загадчыца аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання ТЦСАН Н.Я.Радына, старшыня раённага аддзялення Таварыства інвалідаў па зроку М.А.Невядомскі, старшыня раённага аддзялення Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа А.У.Трацэўская, натарыус Валожынскай натарыяльнай канторы М.Г. Целяжэвіч . Кожны з іх агучыў шмат цікавай і карыснай для прысутных інфармацыі. Было зададзена і абмеркавана шэраг пытанняў, якія хвалявалі прысутных. Размова вялася ў цёплай, добразычлівай абстаноўцы за кубкам чаю.
Напрыканцы мерапрыемства слова бралі А.К.Родзевіч і А.І.Смяян, якія выказалі ўдзячнасць выступоўцам, а таксама бібліятэкарам за арганізацыю мерапрыемства.



