Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Карагод добрых спраў

18.01.2017

У перыяд навагодніх і калядных свят работа прафсаюзных камітэтаў усіх узроўняў вызначалася актыўнасцю.

Імі арганізаваны і праведзены ранішнікі і ёлкі, з іх дапамогай дзеці Валожыншчыны наведалі тэатры, палацы, цырк, хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі пабываць на экскурсіях, а таксама атрымалі салодкія падарункі. На ўсё гэта патрабаваліся значныя грашовыя сродкі. Так, толькі на адну паездку для дзяцей членаў прафсаюза з РУП «Валожынскі жылкамунгас» затрачана каля 600 рублёў.

Увагай і клопатам атулілі прафсаюзы дзяцей з цяжкім лёсам: сірот, інвалідаў, выхаванцаў сацыяльнага прытулку. Вялікі ўклад унеслі ў якасці шэфскай дапамогі УА «Валожынскі дзяржаўны раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» аддзяленне прытулку, райкам прафсаюза рабонікаў адукацыі і навукі (старшыня М. М. Камінская). Райкам работнікаў АПК (старшыня В. С. Гідлеўскі) закупіў навагоднія падарункі на суму 350 рублёў, а раённае аб’яднанне прафсаюзаў паклапацілася пра набыццё канцылярскіх тавараў для выхаванцаў ДУА «Валожынскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання», на якія было затрачана 150 рублёў. Райкам прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму паспрыяў, каб хлопчыкі і дзяўчынкі са шматдзетных сем’яў атрымалі падарункі і білеты на навагоднія святы.

Вераніка ЗАГОРСКАЯ,

старшыня Валожынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў

Задайте вопрос