Яна праводзіцца з мэтай зніжэння колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне таго, што грамадзяне не прытрымліваюцца правіл пажарнай бяспекі, а таксама для павышэння інфармаванасці насельніцтва пра магчымасці дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі.
Вясна ўступіла ў свае правы! Снег на палях замяніла сухая леташняя трава. Уласнікі адпраўляюцца на дачы ў імкненні навесці парадак на зямлі, прыбраць і ўтылізаваць леташняе смецце. Як зрабіць гэта бяспечна? Выратавальнікі на працягу ўсяго месяца будуць рады сустрэцца з кожным і растлумачыць пытанні бяспекі.



