Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Алея ў заўтра

27.04.2017

Восенню падчас фестывалю беларуска-польскай дружбы ў старажытным Ракаве была закладзена Алея памяці Міхала Грушвіцкага. Таблічкі, якія замацаваны на саджанцах, сведчаць аб тым, хто дрэўцы пасадзіў.

А пабывалі тут людзі самага высокага рангу: консул Рэспублікі Польшча ў Беларусі, супрацоўнікі пасольства, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў нашай краіны. Ракаўскі сельвыканкам пастараўся набыць да мерапрыемства адмысловы пасадачны матэрыял.

Міхал Грушвіцкі — цікавы чалавек, сын ракаўскай зямлі, памяць пра якога жыве і будзе жыць доўга. Нарадзіўся ён у Выганічах у шляхетнай сям’і, вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, сябраваў з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам і іншымі адукаванымі сучаснікамі, знайшоў славу як музыкант і кампазітар. Яго аўтарскія канцэрты праходзілі ў Мінску і заўсёды мелі вялікі поспех. Вядома, што Міхал Грушвіцкі напісаў кантаты паводле паэмы Адама Міцкевіча “Дзяды”, твораў У. Сыракомлі. На жаль, гэтыя музычныя творы не захаваліся. У 1976 годзе на каталіцкіх могілках была знойдзена магіла Міхала Грушвіцкага. На помніку выбіты словы з верша У. Сыракомлі “Вясковы лірнік”...

Алея памяці Міхала Грушвіцкага — аб’ект новы, але настолькі арганічна спалучаецца з мястэчкам, што, здаецца, была тут заўсёды. Проста нехта зняў заслону, і адкрылася маляўнічая карціна... Алея ўражвае эстэтычным выкананнем, выклікае замілаванне ў кожнага, хто прыязджае ў Ракаў з боку Мінска. Немагчыма не захапіцца адмыслова добраўпарадкаванымі дарожкамі, арыгінальнымі вуллямі і шпакоўнямі, шматлікімі аздобамі ў выглядзе малых архітэктурных форм, стыльнымі лаўкамі. Цяжка паверыць, але ўсё гэта зроблена па задумцы аднаго чалавека — Анатоля Аляксеевіча Белакабылава. I за яго ўласныя сродкі. Сам ён завярае, што праз пару гадоў здолее стварыць тут самае прыгожае месца на Валожыншчыне.

Анатоля Аляксеевіча па светапоглядзе, складзе характару можна назваць чалавекам новага менталітэту. У яго лексіконе вы не пачуеце слова “дай!”. Яно не адпавядае яго жыццёваму крэда. А. А. Белакабылаў з тых людзей, хто любіць аддаваць, а не браць. Менавіта такія энтузіясты цалкам абвяргаюць прыказку “адзін у полі не воін”, і імёны іх застаюцца ў памяці ўдзячных патомкаў.

 

Задайте вопрос