У ім прынялі ўдзел навучэнцы 12 устаноў адукацыі раёна. Конкурс быў прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Мэта конкурсу – развіццё і выхаванне высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання. Юныя чытальнікі выконвалі вершы класікаў беларускай літаратуры і сучасных паэтаў. Усе яны былі аб роднай мове, радзіме, Францыску Скарыне. Пераможцы вызначыліся ў 4 узроставых катэгорыях.
Першае месца занялі вучні:
Байсаў Уладзіслаў-Вішнеўская СШ,
Ярмоленка Лізавета – Багданоўская СШ,
Віршыч Вераніка – СШ№1 г.Валожына,
Лён Наталля і Кароткі Раман – Яршэвічская СШ.
Гэтыя рабяты будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе ў г.Мінску 26 мая.



