Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ЯЕ "КАНЁК" – МЕДЫЯМАРКЕТЫНГ

28.07.2017

 

Людміла ЗУБАК скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці  “Менеджмент сацыяльна-культурнай сферы” ў 2016 годзе.

     Атрымала прафесію культуролаг-менеджар. На размеркаванні прапанавалі пасаду ў Валожынскім РЦК. Да пераезду ў Валожын аднеслася з пазітывам: да Мінска недалёка, ды праца цікавая. Справы на новым месцы ладзіліся с самага пачатку: малады спецыяліст адразу акунулася ў заняткі, а дружны калектыў дапамог адаптавацца і разабрацца з цяжкасцямі. І вось ужо другі год Людміла працуе метадыстам па клубнай рабоце. У яе абавязкі ўваходзіць арганізацыйная дзейнасць, напісанне справаздачнасці і планаў функцыянавання клубнай сістэмы Валожыншчыны, а гэта 14 устаноў: 11 вясковых ДК, аўтаклуб, Івянецкі ДК і Валожынскі РЦК. Самы напружаны час – афармленне гадавой дакументацыі. У гэты складаны і адказны перыяд дзяўчына “гарыць” на рабоце. Зараз асвойвае новую прафесіянальную галіну – займаецца медыямаркетынгам – развіццём старонак Валожынскага РЦК у сацыяльных сетках. У вольны час Людміла як аматарка хакея глядзіць трансляцыі матчаў, наведвае лядовыя пляцоўкі і ўвогуле любіць актыўны адпачынак.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Задайте вопрос