Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

НАВЕДАЎ РАДЗІМУ ГЕРОЙ

14.08.2017

 

    "Кожны раз сэрцам імкнуся сюды, на малую радзіму, і кожны раз баюся не паспець: гады прымушаюць задумвацца аб гэтым", – дзеліцца разважаннямі наш знакаміты зямляк, Герой Расійскай Федэрацыі Аляксей Мікалаевіч Бацян. Нядаўна разведчык чарговы раз прыехаў з Масквы ў суседнюю з роднымі для яго Чартавічамі вёску Пруднікі і правёў некалькі цудоўных гадзін на ўлонні прыроды разам са шматлікімі сваякамі.

    Сустрэцца з кавалерам ордэнаў Мужнасці і "За заслугі перад Айчынай" IV ступені, двух ордэнаў Чырвонага Сцяга, ордэна Айчыннай вайны I ступені, ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэна Віртуці Мілітары, уладальнікам медалёў «За баявыя заслугі» і «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, якому сёлета споўнілася 100 гадоў, завітаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў С. Ф. Глінскі. Ад імя раённай улады ён уручыў Аляксею Мікалаевічу падарунак-сувенір, а пасля пагутарыў з легендарным "маёрам Віхрам".

    Алаксей Мікалаевіч, нягледзячы на ўнушальны ўзрост, гадам стараецца не паддавацца: па сведчаннях сваякоў, вядзе актыўнае грамадскае жыццё, сустракаецца з патрыятычна настроенымі маладымі масквічамі, а таксама не мае промахаў у стралковых спаборніцтвах. Пры нашай сустрэчы ён падзякаваў за праяўляемую ўвагу, а таксама пажадаў раёну працвітаць і мацаваць дабрабыт. "З кожным маім прыездам радуюся за Валожыншчыну: год ад году яна харашэе, вабіць яркімі фарбамі, – зазначыў Герой Расіі. – Жадаю, каб так было і надалей. Упэўнены, яшчэ буду ганарыцца новымі поспехамі сваіх землякоў". Гэта пажаданне ўзаемнае, шаноўны Аляксей Мікалаевіч!

Задайте вопрос