Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Першы званок паклікаў на ўрок

05.09.2017

 

У рамках адной з выдатных традыцый Валожыншчыны старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА завітаў на Дзень ведаў у Пяршайскую школу-сад. Падарункам стаў сертыфікат на 500 рублёў, які кіраўнік раённай вертыкалі ўлады на лінейцы ўручыў дырэктару Святлане Леанідаўне ЛАМАКА.

Першы званок выклікае нязменна хвалюючае пачуццё і ў саміх вучняў, і ў педагогаў, і ў бацькоў. Старшакласнікі сталі на крок бліжэй да самастойнага дарослага жыцця. Малышы, якія закончылі наведваць садок, вось-вось пачнуць адкрываць для сябе новыя веды пад трапяткім і чулым наглядам вопытных настаўнікаў. А таты і матулі рыхтуюць для сваіх любімых школьнікаў новыя ўборы і плануюць, як за паўсядзённымі клопатамі будуць выкройваць час на дапамогу ў выкананні дамашніх заданняў... У аграгарадку Пяршаі такіх сем'яў шмат. Сёлета ў навучальна-педагагічным комплексе будзе спасцігаць навуку 81 вучань, сярод іх – 13 першакласнікаў. Стае добрых клопатаў і ў выхавальнікаў, што раскрываюць таямніцы свету і ўзаемаадносін 29-і дзеткам дашкольнага ўзросту.
На ўрачыстай лінейцы гучалі не толькі адрасаваныя навучэнцам наказы на добрую вучобу і шматлікія пажаданні. Узнёслую атмасферу свята падтрымала і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Крыкала, якая асабіста ўзнагародзіла Ганаровай граматай настаўніка беларускай мовы і літаратуры Ядзвігу Зігмундаўну Калясінскую. Падзячны ліст за яе подпісам атрымала таксама повар Пяршайскай школы-сада Ірына Аляксандраўна Шарко. Несумненна, запомніўся Дзень ведаў і першакласнікам: дырэктар установы адукацыі перадала кожнаму з іх падарункі Прэзідэнта краіны – першыя кнігі пад назвай "Беларусь – наша Радзіма". А затым пасля вясёлага голаса званочка ўсе адправіліся на першы ў новым 2017/2018 навучальным годзе ўрок...

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Задайте вопрос