Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ШУКАЛІ ПРАЎДУ Ў ПАРЛАМЕНТАРЫЯ

05.09.2017

 

Прыём жыхароў Валожыншчыны па хвалюючых іх пытаннях правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання па Маладзечанскай выбарчай акрузе № 73 Іван Станіслававіч Маркевіч.

Жыхар Валожына прыйшоў да Івана Станіслававіча, каб дэпутат дапамог атрымаць канчатковы разлік за выкананыя па заключаным з ААТ “Сакаўшчына-агра” дагаворы падраду работы. Разбіраліся ў сітуацыі калегіяльна – у прысутнасці начальніка планава-эканамічнага аддзела райсельгасхарчу А. Б. Язерскай і дырэктара сельгаспрадпрыемства У. У. Кругліка. Хутка мужчына атрымае заробленыя грошы: затрымка адбылася з-за нестабільнай фінансавай сітуацыі ўнутры гаспадаркі.

Па пытанні патравы дзікімі жывёламі 70 сотак пасеянай азімай пшаніцы і кампенсацыі прычыненага ўрону звярнулася да Івана Станіслававіча пенсіянерка з вёскі Макараўка. Яе ўчастак размяшчаецца акурат побач з лесам, таму і была зроблена выснова аб віне ў панесеных стратах яго насельнікаў. Парламентарый даручыў спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама кіраўніку ДЛГУ “Валожынскі лясгас” разабрацца з сітуацыяй.

Яшчэ адзін чалавек, які арандуе ў ракаўскіх ваколіцах участак для вядзення падсобнай гаспадаркі (вырошчвання гародніны), паскардзіўся на неадпаведнасці ў дакументальным афармленні гэтай зямлі. Складанасць у тым, што пасля ўдакладнення геадэзічна-картаграфічных даных, праведзеных рэспубліканскай службай некалькі гадоў таму, надзел аднеслі да ўгоддзяў дзяржаўнага ляснога фонду, а гэта азначае, што арандаваць яго нанова пасля заканчэння тэрміну не атрымаецца. Мужчыну параілі звярнуцца ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: вырашэнне пытанняў падобнага кшталту ў кампетэнцыі вышэйшых органаў дзяржаўнага кіравання.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

Задайте вопрос