Нядаўна каманда навучэнцаў ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна» ў складзе 23-х чалавекі прыняла ўдзел у адкрытым першынстве па лёгкай атлетыцы, што праходзіў у Дзераўнянскай ДЮСШ.
Дзяўчыны бегалі дыстанцыю 600 м, юнакі – 800 м. Па выніках спаборніцтваў сярод хлопцаў узростам 10-11 гадоў першым стаў Антон Бібік, сярод дзяўчат Анастасія Дубатоўка заняла другое месца. У наступнай узроставай групе (8-9 гадоў) лепшымі былі Данііл Мамыш і Марыя Бычкевіч, другое месца атрымала Дар’я Бычкевіч, трэцяе – Валянцін Дубатоўка.
У агульнай суме каманда набрала 14 ачкоў і заняла першае месца.
21 кастрычніка ў Мінску ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па настольным тэнісе завяршыўся рэспубліканскі турнір мацнейшых ігракоў. У ім удзельнічалі 16 тэнісістаў.
Дзіяна Ліхтаровіч, навучэнка ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна», заняла трэцяе месца, саступіўшы адно ачко саперніцам. Пераможцай стала Дзіяна Каролек з Клічава, Лізавета Цімашкова з Мінска ўзышла на п’едэстал другой.
Вольга КАЧАЛКА,
Метадыст ДУ “ДЮСШ Валожынскага раёна”



