Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ПЕРАДНАВАГОДНІ “МЕРЫДЫЯН”

19.12.2017

 

Магазін райспажыўтаварыства “Мерыдыян”, які абслугоўвае жыхароў мікрараёна Сельгастэхніка ў Валожыне, напярэдадні Новага года парадаваў сваіх наведвальнікаў не толькі асартыментам, але і святочным афармленнем. Нават такая капрызная і непрадказальная асоба, як паэтычная Муза, гэта ацаніла і “падкінула” рыфму: 

І зал гандлёвы так змяніўся,

Так мішурою заіскрыўся,

Што проста глянуць было люба – 

Хоць ты вядзі яго да шлюба…

Здзівіць чымсьці су-часнага чалавека – справа вельмі складаная. Таму адзначыць фантазію прадаўцоў “Мерыдыяна”, загадчыцы магазіна Алы Міхайлаўны Піраговай трэба абавязкова. Адчуваецца, што тут з любоўю і веданнем справы расстаўлены тавары, не пашкадавана сіл і творчай энергіі пры ўпрыгожванні памяшкання гірляндамі і аплікацыямі. Вядома, такому дэкору ў перыяд зімовых свят аддаюць перавагу і іншыя гандлёвыя кропкі. Аднак калектыў “Мерыдыяна” аказаўся больш аператыўным. Да таго ж работнікі ўспомнілі, што ўсё новае – добра забытае старое – і аднавілі выпуск насценгазеты. Першы нумар “Мерыдыяначкі” (такую назву далі газеце) апісвае іх працоўныя будні, раскрывае планы на будучыню. Не забыты і пакупнікі: ім адрасаваны рэклама, віншаванні, найлепшыя пажаданні.  

Наведвальнікі магазіна ў сваю чаргу таксама не скупяцца на добрыя словы. Жыхарка Валожына Ала Рэут расказала, што бывае ў “Мерыдыяне” ледзь не кожны дзень і заўважае шматлікія перамены ў лепшы бок: стала больш тавараў, палепшылася іх якасць і разнастайнасць, радуе вока выкладка. Але асабліва з прыходам Алы Міхайлаўны змяніліся прадаўцы. Яны – сама ветлівасць і добразычлівасць. Кожнага, хто завітаў да іх, сустракаюць як найлепшага госця, радуюцца яго прыходу і стараюцца, каб ніхто не пакінуў магазін без пакупак. 

Правільнасць падыходу новай загадчыцы да сваіх абавязкаў пацвярджаюць і эканамічныя паказчыкі. Пры падвядзенні вынікаў работы за 11 месяцаў магазін паказаў дынаміку развіцця рознічнага тавараабароту на 103,2 працэнта, што вышэй, чым запланавана.

Алена ЗБІРЭНКА

Фота Сяргея БОБРЫКА

Задайте вопрос