Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

З 18 снежня 2017 года на пасаду дырэктара РУП “Валожынскі жылкамунгас” назначаны Міхаіл Міхайлавіч УНУЧАК.

09.01.2018

 

Ён нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Бабровічы. Да службы ў арміі працаваў механікам у калгасе імя Суворава, туды ж вярнуўся і пасля дэмабілізацыі. Затым паступіў у Валожынскае ПТВ № 208, а па заканчэнні вучобы доўгі час – з 1992 па 2008 год – працаваў у ДВЛГУ “Валожынскі вопытны лясгас”: спачатку лесніком, затым майстрам, памочнікам ляснічага, інжынерам па лясной гаспадарцы. У 2000 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт. У сістэму жылкамунгаса Міхаіл Міхайлавіч прыйшоў у 2008 годзе, уладкаваўшыся на пасаду майстра ўчастка па нарыхтоўцы драўніны. А з 2012-га да самага назначэння кіраўніком структуры працаваў намеснікам дырэктара па жыллёвых і камунальных пытаннях.

Задайте вопрос