Прыгажуня, спартсменка, актывістка… Усё гэта – пра Наталлю РАМАНОЎСКУЮ, трэцякурсніцу ліцэя. Непасрэдна ў дзень выбараў – 18 лютага 2018 года –– ёй споўнілася 18 гадоў, і дзяўчына ўпершыню атрымала бюлетэнь… Члены камісіі павіншавалі імянінніцу з важнымі ў яе жыцці падзеямі. Не абышлося і без прыемных сюрпрызаў.
Ураджэнка Смаргоні набывае ў валожынскай установе адукацыі дзве спецыяльнасці – цырульніка і швачкі. Выкладчыкі ганарацца актыўнай грамадзянскай пазіцыяй сваёй выхаванкі, а сябры цэняць за дабрыню, пачуццё гумару і цудоўныя вакальныя здольнасці.
Дарэчы, у той дзень Наталля была вядучай канцэртнай праграмы, што ладзілася на ўчастку.
Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ



