Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

БЫЦЬ АФІЦЭРАМ – ПРЫЗВАННЕ...

26.02.2018

Афіцэры 153-й асобнай радыётэхнічнай брыгады асобага прызначэння пра агорнутую покрывам тайны службу расказваюць няшмат. Не дзіўна – радыёразведчыкі першымі атрымліваюць важную і актуальную інфармацыю.

Падпалкоўнікі Леанід Зігмундавіч КАВЭЦКІ (афіцэр штаба), Вячаслаў Казіміравіч САКАЛОЎСКІ, Аляксей Уладзіміравіч ЖЫГУНОЎ (камандзіры батальёнаў) і капітан Аляксандр Анатольевіч КАРОЛЬ (афіцэр па сувязі) шмат гадоў аддалі армейскай службе. Кожны з іх ішоў сваім шляхам. Аднак аб’ядноўвае іх выключна свядомы выбар будучай справы жыцця. Інакш і быць не можа. Выпадковы чалавек наўрад ці вытрымае складанасці і выпрабаванні, якія суправаджаюць спачатку курсантаў ваенных вучылішчаў ці слухачоў акадэміі, а пасля прафесійных афіцэраў на кожнай з прыступак, што даводзіцца прайсці, каб дасягнуць павагі камандзіраў, калег і падначаленых, пэўнага становішча і звання.

Сярод тых, хто перад Днём абаронцаў Айчыны быў узнагароджаны юбілейнымі медалямі “100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” і яны, нашы землякі, што годна нясуць службу на роднай Валожыншчыне.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ

Задайте вопрос