Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ПАПАЎНЯЮЦЬ ДЗЯРЖАЎНУЮ СКАРБОНКУ

06.07.2018

     Работнікі падатковых органаў адзначаюць сваё прафесійнае свята ў другую нядзелю ліпеня. На гэтых людзей ускладзены адказны абавязак – сачыць, каб фізічныя і юрыдычныя асобы папаўнялі дзяржаўную скарбонку, згодна з заканадаўствам, і не парушалі ўстаноўленыя нарматывы грашова-таварных адносін.

    Штат раённай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах налічвае зараз больш за 20 чалавек. Кіруе імі вопытны спецыяліст сваёй справы з 26-гадовым стажам, эканаміст па адукацыі Галіна Станіславаўна Шабаль. Дзякуючы  агульнай дзейнасці работнікаў службы, у бюджэт раёна штогод паступаюць запланаваныя грошы. А гэта важкі ўклад  – амаль 28 мільёнаў рублёў, якія размяркоўваюцца на патрэбы сацыяльнай сферы, ідуць на фінансаванне эканамічных праектаў і, такім чынам, павышаюць узровень жыцця жыхароў Валожыншчыны. 

    У першым паўгоддзі раённая інспекцыя працавала ў адпаведнасці з патрабаваннямі. Не сакрэт, што ў сферы падаткаабкладання недахопы сустракаюцца. Сёлета выяўлены недакладнасці, якія датычацца парушэння правіл перавозкі пасажыраў, здачы жылля ў наём, незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці. Для таго, каб выкараніць падобнае, работнікі інспекцыі па падатках і зборах праводзяць растлумачальную работу сярод суб’ектаў гаспадарання, фізічных асоб. Дзейнасць сваю будуюць па прынцыпе: найперш – вучыць, а не прымяняць меры ўздзеяння.    

    Выніковая праца падатковага інспектара залежыць ад узроўню яго ведаў, умення працаваць з людзьмі і знаходзіць індывідуальны падыход. Словам, гэта павінен быць чалавек, улюбёны ў сваю работу. Менавіта такімі з’яўляюцца начальнікі структурных падраздзяленняў Таццяна Анатольеўна ЯКУТОВІЧ, Галіна Васільеўна ЗЯНЬКО, Аксіння Станіславаўна ГАРУНОВІЧ. 

Алена ЗБІРЭНКА,

Задайте вопрос