Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Выстава ікон “Свет душы”

17.07.2018

Усіх жыхароў і гасцей нашага горада і раёна мы запрашаем наведаць выставу ікон “Свет душы” мастачкі Ядзвігі Сянько з  г. Маладзечна, якая адкрыта   у Валожынскім  краязнаўчым  музеі 16 ліпеня 2018 года. На выставе прадстаўлена 44 работы.

  Магчыма, не кожны чалавек можа пераступіць парог храма, хаця мае цягу да веры.  Таму наведайце наш музей,  пазнаёмцеся  з работамі мастачкі, уважліва  паглядзіце на лікі святых і, магчыма,   наступным вашым крокам будзе дарога да Бога…

Ядвіга Сянько -  прафесійны мастак. Закончыла факультэт выяўленчага мастацтва Маскоўскага ўніверсітэта мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу і графікі). Яе творчасць неразрыўна звязана з тэматыкай хрысціянства. Для перадачы сваіх пачуццяў і адносін да хрысціянскіх каштоўнасцей мастачка выбрала іконапіс.  Большая частка работ  - вобраз  Багародзіцы і святых жаночых лікаў. 

Ядзвіга Сянько піша для каталіцкіх і праваслаўных храмаў. Гэта дае ёй магчымасць дакрануцца да традыцый візантыйскага і італьянскага стылю (“грэчаскі”  і “ лацінскі”). Яна супрацоўнічае з каталіцкімі і праваслаўнымі храмамі, мастацкай галерэяй, “Духоўнай кнігай” у г.Мінску і г.Гродна.

.

Задайте вопрос