Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ЁСЦЬ 100 БАЛАЎ!

18.07.2018

    Менавіта такі вынік атрымала на цэнтралізаваным тэсціраванні па англійскай мове выпускніца СШ № 2 райцэнтра Марыя РАГЕЛЬ.

    Дзяўчына не толькі пацвердзіла залаты медаль, але і моцна здзівіла самую сябе. “Максімум, на што разлічвала па англійскай мове, – 80 балаў, – дзеліцца ўражаннямі выдатніца. – Пры здачы тэсціравання выправіла тры памылкі, яшчэ дзве, якія меліся па маім меркаванні, не паспела: у камісіі сказалі пакласці ручкі і пакінуць аўдыторыю. Выйшла разгубленая і засмучаная. 1 ліпеня раніцай на тэлефон прыйшло паведамленне, што набрала 100 балаў. Не паверыла сваім вачам і эсэмэсцы, чакала да вечара, пакуль не з’явіліся вынікі на сайце”. Хаця, чаму здзіўляцца – апошні год прадметам Марыя займалася мэтанакіравана, настойліва, амаль што ўвесь вольны час.

    Згодна з афіцыйнымі данымі, у ЦТ па англійскай мове сёлета прыняў удзел 26031 чалавек, 94 з іх набралі 100 балаў. Увогуле ж, на 100 балаў па прадметах здалі тэсты 408 чалавек, па двух прадметах – пашчасціла 16-і, а вось атрымаць 100 балаў па трох не ўдалося нікому.

    Марыя Рагель плануе паступаць у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на факультэт маркетынгу і лагістыкі. Пажадаем ёй удачы!

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота з раённага выпускнога балю

Задайте вопрос