Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ЗНОЎ СЯРОД ЛІДАРАЎ

10.08.2018

 

За дасягнутыя высокія вынікі ў ходзе ўборкі ўраджаю камбайнеры КУП “Сівіца” бацька і сын Генадзій Сільвестравіч і Дзмітрый Генадзьевіч ЧЫШЭВІЧЫ ўзнагароджаны пісьмом з падзякай начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання У. С. Чычкіна і старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК В. С. Гідлеўскага. Працаўнікам уручаны таксама каштоўныя падарункі.

Старэйшы Чышэвіч на ўборцы 19-ы сезон. Дзесяць гадоў таму стаў адзіным механізатарам у раёне, чый намалот склаў 2000 тон. Апошнія гады яго пастаянная пасада – інжынер па працаёмкіх працэсах, займаецца абслугоўваннем абсталявання ферм. Аднак падчас жніва ён зноў і зноў садзіцца ў кабіну свайго “Лексіёна-540”, каб шчыра змагацца за кожную тону зерня, якое ў гэтым неспрыяльным для раслінаводства годзе літаральна на вагу золата. 

Інжынерам на прадпрыемстве “Івянецкая птушка” працуе 22-гадовы Дзмітрый. Роднай гаспадарцы малады спецыяліст дапамагае па дагаворы. Сямейны дуэт разам з калегамі (усяго на палях працуюць шэсць экіпажаў) выдатна паказаў сябе на ўборцы азімых культур – рапсу, жыта, пшаніцы, трыцікале. Зараз заканчваюць жаць ячмень. Калі надвор’е не сапсуецца, у бліжэйшыя дні ўборка будзе завершана. Як адзначыў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Леанід Уладзіміравіч Ахрэм, на палях засталося каля 24% культур. Гэта авёс, яравая пшаніца, зернебабовыя.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Задайте вопрос