Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дзіця - галоўны пасажыр

03.09.2018

Напярэдадні новага навучальнага года на тэрыторыі вобласці супрацоўнікі службы ДАІ арганізавалі спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”.

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму не губляе сваёй актуальнасці. Сёлета нават назіраецца рост аварый з удзелам непаўналетніх. Асабліва шкада, калі ахвярамі становяцца зусім маленькія грамадзяне нашай краіны. На мінулым тыдні ў раёне прайшла акцыя “Дзіця – галоўны пасажыр”. Інспектары Дзяржаўтаінспекцыі пракантралявалі галоўныя аўтатрасы і праверылі, ці прытрымліваюцца вадзіцелі правіл перавозкі непаўналетніх пасажыраў, ці выконваюць патрабаванні хуткаснага рэжыму. Самыя дысцыплінаваныя ўладальнікі аўтатранспарту атрымалі падарункі.

Алена ЗБІРЭНКА

Фота Віталя МЫШЛЁНА

Задайте вопрос