Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

БРСМ – ПЕРАЕМНІК ТРАДЫЦЫЙ КАМСАМОЛА

30.10.2018

 

     Нядаўна ў Дорскім навучальна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа прайшоў адкрыты дыялог на тэму “БРСМ: учора, сёння, заўтра”. Мерапрыемства было прысвечана стагоддзю ВЛКСМ.

    Вучні дзявятага і адзінаццатага класаў абмеркавалі шэраг розных пытанняў з госцем школы – першым сакратаром РК БРСМ Юліяй Лагуцінай. У размове актыўна ўдзельнічалі не толькі школьнікі, але і іх настаўнікі. Больш за ўсё хлопцаў і дзяўчат цікавілі пытанні, звязаныя з дзейнасцю Саюза моладзі. Даведаліся, як уступіць у БРСМ, пра бонусы і скідкі, што дае членскі білет новага ўзору, пра маладзёжныя падзеі і акцыі, якія праходзілі на працягу 2018 года на Валожыншчыне.

    Не забыліся абмеркаваць гістарычную тэму. Дарослыя падзяліліся сваімі ведамі пра ВЛКСМ з малодшым пакаленнем. Усе разам прыйшлі да агульнага выніку: Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі – пераемнік традыцый камсамола. Менавіта яго сіламі ўдалося аднавіць традыцыі студэнцкіх атрадаў і працоўных спаборніцтваў моладзі, і студатрадаўскі рух штогод набірае ўсё большую папулярнасць.

Задайте вопрос