Паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу
Валожыншчыны, ветэраны вытворчасці!
Віншую вас з прафесійным святам і ад усёй душы дзякую за нялёгкую працу і адданасць абранай справе.
Аграрны сектар – важнейшая сфера эканамічнага жыцця нашай дзяржавы. Менавіта вы, хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, работнікі харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, самаадданай працай забяспечваеце харчовую бяспеку дзяржавы, дабрабыт і росквіт кожнай сям’і.
Я ўдзячны ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай бадзёрасці і энергіі, новых поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях! Няхай ваша праца заўсёды акупляецца багатым ураджаем і дастойнымі вынікамі, а кожны новы дзень дорыць толькі радасць!
Старшыня раённага выканаўчага камітэта
Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА



