Як сцвярджаюць самі страхоўшчыкі, іх служба існуе дзеля таго, каб звесці да мінімуму рызыку ў выпадку стыхійных бедстваў, надзвычайных сітуацый, нечаканых захворванняў.
Кіраўнік Валожынскага прадстаўніцтва Сяргей Анатольевіч Бражаловіч тлумачыць: “Менавіта страхаванне дазваляе стварыць неабходныя ў крытычных сітуацыях рэсурсы, гэта значыць: мы забяспечваем грамадству і кожнаму грамадзяніну ў прыватнасці пэўную “падушку бяспекі” для хуткага ўзнаўлення панесеных страт, пашкоджанняў”.
Рынак страхавых паслуг на месцы не стаіць, ён развіваецца досыць інтэнсіўна – людзі цэняць магчымасць зберажэння (пры нязначных укладаннях!) нажытай маёмасці. Сёння амаль кожны другі жыхар раёна мае дагавор добраахвотнага страхавання пабудоў і хатняй маёмасці. Таму прадстаўніцтва – адна з самых паспяховых арганізацый Валожыншчыны. Яе калектыў – 12 штатных спецыялістаў і 14 агентаў – стабільна і якасна працуе ў кірунку задавальнення патрабаванняў грамадзян і прадпрыемстваў раёна ў абароне іх дабрабыту шляхам прадастаўлення якасных і даступных паслуг. Гэта 11 відаў абавязковага і 69 добраахвотнага страхавання.
У бягучым годзе тэмп росту налічаных узносаў па добраахвотных відах страхавання склаў 117,9%. За выдатную працу кіраўнік арганізацыі С. А. Бражаловіч адзначаны падзякай старшыні абласнога выканаўчага камітэта. Святлана Віктараўна Грышаткіна прызнана лепшым страхавым агентам вобласці ў намінацыі “Страхаванне маёмасных інтарэсаў грамадзян”.



