Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Прафсаюзы ўшануюць лепшых

27.11.2014
Ушаноўванне пераможцаў конкурсу «Майстар Мінскай вобласці-2014» і канцэрт для іх адбудзецца 28 лістапада 2014 года ў 15.00 у Валожынскім раённым цэнтры культуры.Мерапрыемства пройдзе ў рамках святкавання 110-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі. Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца павышэнне прэстыжу чалавека працы, стымуляванне росту кваліфікацыі працаўнікоў, прыцягненне моладзі ў рэальны сектар эканомікі, актывізацыя дзейнасці працоўных калектываў, прафсаюзных арганізацый вобласці па прапагандзе дасягненняў перадавога вопыту, фарміраванне пазітыўных грамадскіх адносін да прафесій, якія пашыраны ў гаспадарцы, аднаўленне кадравага патэнцыялу прадпрыемстваў вобласці.Сёлета ў фінал выйшлі прадстаўнікі 12 прафесій: вальшчык лесу, медсястра, настаўнік, прадавец, вадзіцель, машыніст вежавага крана і інш. Гэта сапраўдныя майстры сваёй справы!

Задайте вопрос