Мы падрыхтавалі для Вас шэраг мерапрыемстваў і запрашаем стаць іх удзельнікамі!
Першым крокам была акцыя – сэлфі ў музеі ( #ivenecmuseum ).
Наступны крок – выстава творчых работ нашых сяброў, землякоў, івянчан.
Запрашаем усіх, хто займаецца творчасцю, прынесці ў музей свае работы на час правядзення выставы. Работы могуць быць выкананы ў любой тэхніцы і будуць прымацца да 9 мая 2017 г.
Выстава пачне сваю працу 18 мая 2017 г. (міжнародны Дзень музеяў).
Давайце пакажам сабе і ўсяму свету, што мы можам!
Дадатковая інфармацыя па тэл.8 01772 53541, 8 029 5638493



