Івянецкі музей традыцыйнай культуры
запрашае маладых правесці абрад “Вяселле ў музеі”
Мы дапаможам Вам адмовіцца ад стандартных сцэнарыяў і ўвасобіць у жыццё самыя смелыя мары.
Абрад у музеі добра падыдзе тым парам, што цікавяцца беларускай традыцыяй, ну і тым , каму проста важныя цікавыя і прыгожыя здымкі.
Прапануем правесці рэгістрацыю шлюбу ў Музеі местачковага побыту сярод прадметаў канца 19 – першай паловы 20 ст.
Супрацоўнікі музея ў традыцыйных строях узновяць для маладых элементы старажытнага вясельнага абраду з конкурсамі і загадкамі.
У ганчарні будзе выраблена адмыслоывая гліняная пасудзіна, на якой маладыя і госці пакінуць надпісы і адбіткі сваіх рук.
Зразумела, будуць і падарункі ад музея.
Дадатковая інфармацыя па тэл. 8 029 5638493, 8 01772 53541
Адрас: г.п.Івянец, вул.Музейная, 2



