Этнаграфічная выстаўка
«Не хитра моя работа угодить была охота»
з калекцыі фондаў Івянецкага музея традыцыйнай культуры.
З 15 сакавіка 2018 г. на працягу месяца вас чакае незабыўнае падарожжа па сімвалічнай рацэ жыцця – ручніку.
Менавіта ручнік суправаджаў чалавека ад нараджэння і да смерці. Ён быў абярэгам і абаронай, абавязковым складанкам пасагу і найлепшым дарункам.
На выстаўцы прадстаўлены ручнікі, посцілкі, паясы канца 19 – першай паловы 20 ст.ст.



