Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Абрад хросту ладзілі ў музеі

14.09.2018

     Івянецкі музей традыцыйнай культуры прадаўжае адраджаць традыцыйныя абрады. На гэты раз  Хрэсьбіны.

    Як і раней “галоўнымі героямі” гэтага абраду былі кумы, яны везлі дзіця ў храм, яны адорвалі дзіця  і абяцалі дапамагаць у жыцці.

    Супрацоўнікі музея распавялі, як  святкавалі гэты абрад. Цікава, што раней быў яшчэ адзін важны ўдзельнік свята – бабка – павітуха. Яна рыхтавала адмысловую кашу, якой частавала гасцей за дарункі для немаўляці. Яе вазілі на баране па вёсцы, пакуль тая не паставіць магарыч, або купіць цукерак.

   У Музеі местачковага побыту была наладжана фотавыстаўка, на якой прадстаўлены фотаздымкі дзяцей і з дзецьмі.

P.S. Абрад быў зладжаны ў жніўні 2018 г.падчас сапраўдных хрэсьбін.

Задайте вопрос