Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

17 июня 2021 воспитанники отделения дневного пребывания для инвалидов ГУ «Воложинский территориальный центр социального обслуживания населения» приняли участие в благотворительном инклюзивном фестивале «Мы нужны друг другу» для людей с инвалидностью на территории Минского зоопарка. Главной целью мероприятия было предоставление возможности людям с инвалидностью наравне со всеми участвовать в различных сферах жизни общества, а также создать комфортные условия, чтобы инвалиды не чувствовали себя изолированными и не испытывали недостатка в общении.

Для гостей и участников фестиваля был подготовлен праздничный концерт с участием артистов белорусской эстрады и насыщенная развлекательная программа: научное шоу «Увлекательная лаборатория» и шоу мыльных пузырей, общение с собаками-терапевтами, контактный зоопарк, театр ростовых кукол, выставка здоровья, игровые площадки и мастер-классы, благотворительная ярмарка-продажа. Волонтеры сопровождали инвалидов-колясочников на протяжении всего мероприятия, а также бесплатно раздавали мороженое и другие сладости, напитки и подарки.

Большое впечатление произвело на людей с инвалидностью посещение дельфинария. Природа щедро одарила дельфинов, и есть у них поразительная способность − дарить радость людям. Огромный заряд энергии, отличное настроение и много позитивных эмоций получили наши воспитанники от увиденного представления.

Фестиваль стал для всех ярким и запоминающимся событием!

З нагоды

Такія пажаданні выказаў медыкам Валожыншчыны намеснік старшыні райвыканкама Ігар Уладзіміравіч ШАКУН, узнагароджваючы лепшых работнікаў галіны з нагоды прафесійнага свята.

Безумоўна ж, словы прызнання і ўдзячнасці заслугоўваюць усе, хто дапамагае чалавеку з’явіцца на свет, лечыць хваробы, дае надзею і вяртае да жыцця. Тым больш, што святочных дзён у людзей такой гуманнай і высакароднай прафесіі амаль не бывае. У сувязі з няпростай эпідэмічнай сітуацыяй ва ўсім свеце ўрачыстасць не праводзілі, аднак падзякаваць за працу і адзначыць тых, хто ўнёс вялікі ўклад у захаванне і падтрыманне здароўя валожынцаў, палічылі важным і неабходным. Таму ў невялікай канферэнц-зале раённай паліклінікі сабралі толькі ўзнагароджваемых.

Сёлета ў спісе ўшанаваных – пад сотню чалавек. Сярод самых значных узнагарод – знак “Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь” ад міністэрства: ім заахвочана загадчыца Вішнеўскай урачэбнай амбулаторыі Аліна Уладзіміраўна КРУЦЬКО; Падзяка міністра аховы здароўя аб’яўлена медыцынскай сястры паліклінікі Алене Эдуардаўне РЫНКЕВІЧ; Падзяку старшыні Мініскага абласнога выканаўчага камітэта атрымала ўрач-педыятр раённы Ірына Аляксандраўна ЮХНОЎСКАЯ; ад Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Ганаровай граматай узнагароджана загадчыца клінічна-дыягнастычнай лабараторыі раённай паліклінікі Наталля Паўлаўна ДУБІНКА, падзякамі – медыцынская сястра тэрапеўтычнага аддзялення Марына Аляксандраўна БЯЗЗУБЕНКА, вадзіцель медыцынскай дапамогі Сяргей Іванавіч МОШКА.

Валожынскі раённы выканаўчы камітэт узнагародзіў урача-тэрапеўта прыёмнага аддзялення Іллю Алегавіча ДЗЯМБІЦКАГА, урача агульнай практыкі Ірыну Іосіфаўну ШОТУ, медыцынскую сястру хірургічнага аддзялення Марыну Георгіеўну ЮШУ, памочніка ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Багданаўскай амбулаторыі агульнай практыкі Вольгу Тадэвушаўну ШЫНГЕР, інжынера Пятра Іванавіча ПЯТРОВІЧА, бухгалтара Людмілу Антонаўну СТАРАСВІЦКУЮ, санітарку аперацыйнага блока хірургічнага аддзялення Марыну Іванаўну ТУР.

Уручаючы заслужаныя ўзнагароды, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Уладзіміравіч Шакун адзначыў высокі прафесіяналізм валожынскіх медыкаў, іх самаахвярнасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу хвораму ў любы час сутак. Ён падкрэсліў, многія з тых, хто патрапіў у пастку COVID-19, шкадавалі, што не праходзілі лячэнне менавіта ў нашым інфекцыйным шпіталі. Такую ж думку выказаў і міністр аховы здароў Беларусі Дзмітрый Леанідавіч Піневіч падчас наведвання райбальніцы і размовы з работнікамі ўстановы. Віншуючы прысутных, Ігар Уладзіміравіч пажадаў паменш работы і пабольш здаровых пацыентаў.

Словы ўдзячнасці за добрасумленную працу адрасавала падначаленым і намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Ганна Валер’еўна Шурыгіна. Яна звярнула асаблівую ўвагу на тое, наколькі важна ў калектыве разумець і падтрымліваць адзін аднаго і выказала пажаданне, каб усмешкі і радасць на твары былі ў кожнага з іх штодзень. А таксама ўручыла Ганаровыя граматы і падзякі ад адміністрацыі райбальніцы.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота аўтара

Традиционно фестиваль объединил  на одной площадке детей-инвалидов и детей с ограниченными возможностями здоровья, их родителей и всех желающих. Для гостей и участников фестиваля была подготовлена  насыщенная развлекательная программа и  праздничный концерт с участием артистов белорусской эстрады. В концертной программе принимала участие солистка образцовой студии эстрадной песни «Праменьчыкі”  Воложинского районного центра культуры  Яна Санюкович.

17.06.2021 г. у Ракаўскім цэнтры народнай творчасці з дзецьмі было праведзена мерапрыемства “Мая краіна – Беларусь” па прапагандзе беларускай сімволікі.

Мерапрыемства прайшло у форме гутаркі і конкурса малюнкаў.

17.06.2021 г. у Ракаўскім ЦНТ з децьмі Ракаўскай СШ праведзена гульнёва-забаўляльная праграма “Летнія розгары”. Пятроўская Лізавета Станіславаўна правяла беларускія традыцыйныя гульні “Шуляк” і “Явар”.

Детские развлекательные программы– это море позитива, популярной музыки и разных игр. Это всегда яркое и запоминающееся событие для каждого ребёнка.

16 июня на базе Воложинского районного центра была проведена детская танцевально-развлекательная программа «Весёлая карусель» для участников оздоровительного лагеря ГУО «Средняя школа №2 г.Воложина».  Программа прошла весело и непринужденно, у каждого присутствующего  была возможность проявить свою индивидуальность в конкурсе «Звезда дискотеки» и «Танцевальный батл»,  а весёлые игры не дали ребятам заскучать ни на минуту. Было смешно, интересно и задорно. Все получили заряд бодрости и хорошего  настроения.

Пятница, 18 июня 2021 09:41

Іх клопат – наша здароўе

Урач-эндаскапіст Антон ДУБІНКА захапіўся медыцынай з падачы матулі. Складаныя абавязкі загадчыцы амбулаторыі здаваліся яе сыну бясконцымі, адказнымі і разам з тым бязмежна цікавымі.

Хлопчык, назіраючы, як родны чалавек працуе з хворымі, старанна запамінаў тэрміны, дыягназы, прызначэнні. Яго ўражвала, з якой павагай ставяцца да супрацоўнікаў медустановы наведвальнікі, і ўжо ў той час прымяраў гэту работу на сябе. Даволі рана высветліў: у адносінах да любых медыцынскіх маніпуляцый не адчувае ні страху, ні агіды. Сам ён уколаў баіцца і зараз, а вось складаныя працэдуры эндаскапічнага даследавання страўніка і кішэчніка праводзіць упэўнена і ўважліва. Наведвальнікі яго кабінета звычайна хвалюцца перад працэдурай, аднак пасля расказваюць: “Доктар Дубінка ўсё зрабіў на вышэйшым узроўні”. Яго ўпэўненасць, вывераныя рухі і добразычлівае стаўленне дапамагаюць людзям з лёгкасцю перанесці неабходныя маніпуляцыі.

Сын фельчара і сам пабываў у ролі вясковага медыка. Пасля заканчэння Гродзенскага медінстытута атрымаў размеркаванне на радзіму (Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці), дзе спачатку працаваў участковым тэрапеўтам, затым – загадчыкам амбулаторыі, а яшчэ пазней – загадчыкам участковай бальніцы. Пасля практыкаваўся ў адной з клінічных бальніц Гродна, дзе набыў спецыялізацыю гастраэнтэролага, а ўжо адтуль атрымаў запрашэнне ў Валожынскую ЦРБ, дзе патрабаваўся эндаскапіст. Так склалася, што менавіта аб гэтым марыў Антон Віктаравіч. Таму пераезд у незнаёмы горад і накіраванне на перанавучанне ў Мінскую абласную клінічную бальніцу ўспрыняў з радасцю. Зараз ён валожынскі доктар. Нават другую палавіну сустрэў менавіта ў нашым горадзе. Наталля Паўлаўна – таксама медык. Працуе загадчыкам лабараторыі ў райпаліклініцы.

Урач, які прайшоў добрую школу прафесійнага сталення, з удзячнасцю ставіцца да ўсіх, хто дапамагаў набываць веды і вопыт, хто цэніць яго ўклад у справу развіцця аховы здароўя, а сваім пацыентам і кожнаму жыхару Валожыншчыны перадае пажаданні здароўя і дабрабыту.

Вольга БІТЭЛЬ – наша зямлячка. 10 гадоў яна займае пасаду галоўнай медыцынскай сястры Валожынскай райбальніцы. Гэта выдатніца выбрала прафесію яшчэ ў 9 класе. Нават сярэбраны медаль, які атрымала за цудоўныя вынікі ў вучобе, не стаў падставай паспрабаваць сябе ў якойсці іншай справе.

Што і казаць, яна магла замахнуцца на вышэйшую адукацыю (бацька бачыў дачку юрыстам, маці – эканамістам), толькі вось не палічыла такі крок для сябе неабходным. Чаму зрабіла падобны выбар? Што вабіла юную дзяўчыну ў медыцыну? Па-першае, знешні выгляд медыкаў. Людзі ў белых халатах (рэальныя і з тэлевізара) здаваліся ёй небажыхарамі. Па-другое, знаёмства з фельчарам-акушэркай Марыяй Васільеўнай Жвірко. Прыгожая, статная, разумная жанчына карысталася ў вяскоўцаў бязмежнай павагай. А яе аўтарытэт як у медыцынскіх пытаннях, так і многіх іншых прызнаваўся без акалічнасцей. Калі мясцовы медработнік прыходзіла ў школу, дзяўчына не магла ад яе адвесці вачэй. Вось тады і выспела рашэнне вучыцца на медыцынскую сястру. Дарэчы, яна была не адзінай медалісткай сярод студэнтак Маладзечанскага медвучылішча. Высакародная прафесія ва ўсе часы прываблівае лепшых. Вучобу Вольга Яраславаўна ўспамінае з задавальненнем. Яна нічога не баялася, наадварот, імкнулася як мага хутчэй дакрануцца да самага складанага. Так бы мовіць, падрыхтавацца да сітуацый на пераадоленне.

Энергічная сястрычка шмат гадоў адпрацавала ў адным з самых складаных аддзяленняў – рэанімацыі. У 2011 годзе ёй прапанавалі пасаду галоўнай медыцынскай сястры. З той пары нясе адказнасць за арганізацыю работы ўсяго сярэдняга і малодшага персаналу цэнтральнай раённай бальніцы. У яе ў падначаленні каля 300 чалавек, а гэта вялікая адказнасць. Ці лёгка даўся пераход на адміністрацыйную пасаду? Напэўна, не. Вельмі доўга жыла абавязкамі медыка-практыка. Аднак і на гэтай рабоце зараз ужо вопытны кіраўнік знайшла сябе. Аб чым сведчаць узнагароды, якімі адзначана яе дзейнасць, і водгукі калег, большасць з якіх аднагалосна пацвярджаюць заслугу Вольгі Яраславаўны ў арганізацыі работы часовага інфекцыйнага шпіталя, дзе валожынскія медыкі вялі барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй. У мінулым годзе галоўнай медыцынскай сястры ЦРБ уручана Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя.

Прафесію медсястры Паліна ПАШКОЎСКАЯ выбрала не з першага разу. У медвучылішча накіравалася, калі зразумела, што яе паступленне на фізіка-матэматычны факультэт БДУ – памылка.

Выпускніца Дорскай школы добра паспявала па ўсіх прадметах, і па сутнасці што вучыць – для яе розніцы не мела. А вось непасрэдны занятак хваляваў. У яе часта пытаюць, чаму не замахнулася на медуніверсітэт? Проста так вырашыла: абавязкі сярэдняга медыцынскага персаналу цудоўна ёй падыходзяць. Як высветлілася, рэальнасць пацвердзіла меркаванні. Шэсць гадоў Паліна Аляксандраўна працуе ў прыёмным аддзяленні райпаліклінікі. Работа тут даволі спецыфічная. Хворыя паступаюць адзін за адным. Сімптомы – самыя розныя. Менавіта медсястра Пашкоўская падчас свайго дзяжурства першая абавязана ацаніць іх стан і выклікаць адпаведнага спецыяліста. З людзьмі, якія звяртаюцца ў прыёмны пакой, бывае няпроста. Дрэннае адчуванне, боль, страх многіх робяць нервовымі. Але спакойная, вытрыманая дзяўчына ў белым халаце робіць усё магчымае, каб супакоіць пацыента, своечасова аказаць яму дапамогу. Тое, што медыцына – яе сапраўднае прызванне, пацвердзіў і момант, які стаў для яе сюрпрызам. Некалькі месяцаў таму П. А. Пашкоўскай уручана Падзяка старшыні райвыканкама.

Валянціна ПАЎЛОЎСКАЯ 17 гадоў працуе санітаркай у акушэрска-гінекалагічным корпусе ЦРБ. Спакойная, працавітая ўраджэнка Мінскага раёна ў свой час вывучылася на кандытара і шмат гадоў аддала гэтай “смачнай” прафесіі.

На Валожыншчыну яна пераехала пасля таго, як звязала лёс з нашым земляком. Узяўшы шлюб, пара вырашыла асесці ў Валожыне. Купілі і абсталявалі пад свой густ дом. Што тычыцца работы: яна заўсёды знойдзецца для адказнага чалавека. Спачатку Валянціна ўпарта крочыла па шляху, які выбрала ў юнацтве, – працавала ў райспажыўтаварыстве. Зараз дазваляе сабе смела прызнацца, што даўно марыла памяняць прафесію. Калі пераходзіла ў медыцыну, вельмі хвалявалася. Тым не менш усё ў яе атрымліваецца выдатна. Зараз нават шкадуе, што ў маладыя гады скончыла не медвучылішча. Аднак і на сваім сённяшнім месцы адчувае сябе добра. На Свяце працы ў бягучым годзе Валянціна Мікалаеўна Паўлоўская адзначана Падзякай старшыні райвыканкама.

Вітольд ЛАГВІНОВІЧ ужо амаль два гады працуе правізарам у Валожынскай цэнтральнай раённай аптэцы № 123. Сюды юнак з Маладзечна размеркаваўся пасля заканчэння фармацэўтычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Калектыў сустрэў маладога спецыяліста вельмі цёпла. Вопытныя супрацоўнікі ва ўсім стараліся дапамагчы, давалі слушныя парады. Вітольд Сяргеевіч лічыць, што яму пашанцавала з першым месцам працы.

Ціхі і спакойны Валожын прыйшоўся Вітольду Сяргеевічу даспадобы, хаця спачатку гэта было нязвыкла. Жыхары горада ветлівыя, добразычлівыя, заўсёды дзякуюць за дапамогу, параду, а гэта вельмі матывуе. Малады чалавек не выключае магчымасці застацца тут назаўсёды.

З захапленняў на першым месцы стаіць веласіпед. Катаецца на ім з самага дзяцінства і зімой, і летам. Амаль кожны тыдзень гэты від транспарту дапамагае яму дабрацца дамоў у Маладзечна. У вольны час Вітольд Сяргеевіч любіць на веласіпедзе падарожнічаць па Беларусі – ужо наведаў 86 раёнаў. Аддае перавагу маршрутам удалечыні ад трас і асфальтных дарог. Ён упэўнены, што наша краіна надзвычай прыгожая, мае шмат цікавых месцаў, і неабавязкова ехаць куды-небудзь далёка, каб выдатна правесці свой адпачынак. Ужо 10 гадоў удзельнічае ў аматарскіх спаборніцтвах, у тым ліку і ў зімовых марафонах на сто кіламетраў. Нядаўна заняў 3-е месца на дыстанцыі 200 кіламетраў падчас марафону «Налібокі». Шмат катаецца па нашым раёне. Па прызнанні Вітольда, ён вельмі маляўнічы: і лясы Налібоцкай пушчы, і пагоркі Мінскага ўзвышша.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА,

Валянціны КРАЎНЕВІЧ,

За активное участие в областном этапе Республиканского конкурса "Нам  мир завещано беречь" Маковская Виолетта награждена дипломом и ценными подарками областным Советом ветеранов  в агроусадьбе д. Станьково .

За активное участие в областном этапе Республиканского конкурса "Нам  мир завещано беречь" Маковская Виолетта награждена дипломом и ценными подарками областным Советом ветеранов  в агроусадьбе д. Станьково .

Страница 1326 из 2155

Задайте вопрос