Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Понедельник, 14 августа 2017 09:05

НАВЕДАЎ РАДЗІМУ ГЕРОЙ

 

    "Кожны раз сэрцам імкнуся сюды, на малую радзіму, і кожны раз баюся не паспець: гады прымушаюць задумвацца аб гэтым", – дзеліцца разважаннямі наш знакаміты зямляк, Герой Расійскай Федэрацыі Аляксей Мікалаевіч Бацян. Нядаўна разведчык чарговы раз прыехаў з Масквы ў суседнюю з роднымі для яго Чартавічамі вёску Пруднікі і правёў некалькі цудоўных гадзін на ўлонні прыроды разам са шматлікімі сваякамі.

    Сустрэцца з кавалерам ордэнаў Мужнасці і "За заслугі перад Айчынай" IV ступені, двух ордэнаў Чырвонага Сцяга, ордэна Айчыннай вайны I ступені, ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэна Віртуці Мілітары, уладальнікам медалёў «За баявыя заслугі» і «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, якому сёлета споўнілася 100 гадоў, завітаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў С. Ф. Глінскі. Ад імя раённай улады ён уручыў Аляксею Мікалаевічу падарунак-сувенір, а пасля пагутарыў з легендарным "маёрам Віхрам".

    Алаксей Мікалаевіч, нягледзячы на ўнушальны ўзрост, гадам стараецца не паддавацца: па сведчаннях сваякоў, вядзе актыўнае грамадскае жыццё, сустракаецца з патрыятычна настроенымі маладымі масквічамі, а таксама не мае промахаў у стралковых спаборніцтвах. Пры нашай сустрэчы ён падзякаваў за праяўляемую ўвагу, а таксама пажадаў раёну працвітаць і мацаваць дабрабыт. "З кожным маім прыездам радуюся за Валожыншчыну: год ад году яна харашэе, вабіць яркімі фарбамі, – зазначыў Герой Расіі. – Жадаю, каб так было і надалей. Упэўнены, яшчэ буду ганарыцца новымі поспехамі сваіх землякоў". Гэта пажаданне ўзаемнае, шаноўны Аляксей Мікалаевіч!

 

    На мінулым тыдні ў раёне прайшло выязное пасяджэнне абласнога савета дырэктараў ДП “Мінаблпаліва”, на якім былі падведзены вынікі работы паліўнай галіны за 6 месяцаў бягучага года. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі 18 філіялаў на чале з генеральным дырэктарам Міхаілам Анатольевічам Шпакам.

    Напачатку ўдзельнікі азнаёміліся з асноўнай базай Валожынскага філіяла, якая размешчана па вуліцы Набярэжнай у райцэнтры, а пасля наведалі вытворчы ўчастак па выпуску пелетаў у вёсцы Філіпіняты.

    Як адзначыў кіраўнік галаўнога прадпрыемства М. А. Шпак, маршрут быў выбраны невыпадкова: філіял не першы год ходзіць у перадавіках, займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці па асноўных паказчыках, больш за ўсіх мае прыбытку, працуе эфектна і эфектыўна. Крыніцай поспеху з’яўляецца зладжаная работа: калі ёсць сапраўдны кіраўнік на месцы, то ён і калектыў працаздольны падбярэ, і работу наладзіць.

    Ва ўсім гэтым можна было пераканацца падчас справаздачы, якую трымаў дырэктар Міхаіл Ігнацьевіч Радына. Усе даведзеныя планавыя паказчыкі прадпрыемства выканала. Што датычыцца ўзроўню мінулага года, нязначна зменшылі рэалізацыю торфабрыкету – усяго на 3 працэнты. Аднак не за гарамі новы ацяпляльны сезон, таму насельніцтва ізноў актывізавалася, і да канца года сітуацыя выправіцца. За 6 месяцаў бягучага года рэалізавалі 1733 тоны брыкету і амаль 4 тысячы кубаметраў дроў. Выручка склала 109,3 працэнта да ўзроўню мінулага года, чысты прыбытак – 102 тысячы рублёў (82 тысячы – у 2016 годзе), прыбытак ад рэалізацыі і аказання паслуг – 124 тысячы рублёў супраць 100 тысяч летась. Крыху недавыканалі планавы паказчык па экспарце тавараў: ламалася тэхніка, многа прастойвалі. За паўгода адгружана пелетаў на 14,5 тысячы еўра, у апошнія дні адпраўлены дзве машыны, яшчэ адна – стаіць на пагрузцы, а гэта дадаткова 66 тон, ці 4300 еўра. А пачыналі з заказчыка, які даваў 60 еўра за тону тавару, знайшлі другога – ужо за 62 еўра, а зараз паднялі цану да 65-і – такая вось канкурэнцыя дазволіла павысіць кошт адпраўляемай на экспарт прадукцыі.

    Выжываць толькі за кошт рэалізацыі торфабрыкету і дроў становіцца ўсё цяжэй, бо колькасць карыстальнікаў з кожным годам змяншаецца. Існуюць і праблемы разлікаў за торфабрыкет – заводы не хочуць даваць растэрміноўку, леснікі таксама пачынаюць патрабаваць перадаплату, што непрымальна для філіяла. Па аплаце існуе часовы інтэрвал: пасля набыцця трэба прадаць гэты брыкет ці дровы, атрымаць у казначэйстве розніцу ў цане і толькі пасля можна разлічыцца з пастаўшчыком. Пакуль існуе паразуменне з Белпалівагазам, дырэктарамі торфабрыкетных прадпрыемстваў. Але апошнім часам яны знайшлі збыт сваёй прадукцыі на цэментных заводах, якія перавялі з газу на торфабрыкет. І там да якасці брыкету прэтэнзій не існуе, бо яго яшчэ і раздрабняюць. На філіялах сітуацыя іншая: нараканняў з боку насельніцтва шмат.

    Трымацца на плаве дамагае бюджэтная падтрымка, за кошт якой пакрываецца розніца ў цане на паліва для насельніцтва. Ільвіную долю прыбытку складае аказанне транспартных паслуг, асабліва сельгаспрадпрыемствам раёна. Безумоўна, разлікі ідуць няпроста, аднак кіраўніцтва раёна  дапамагае пагашаць даўгі аграрыяў іншай прадукцыяй. На прадпрыемстве налічваецца 25 адзінак рухомай тэхнікі, прытым як у такіх жа філіялах па вобласці маюцца ўсяго па 2-3 адзінкі, ёсць прычэпы, прэсы. Дарэчы, тэхніка таксама патрабуе значных выдаткаў: каб падрыхтаваць адну машыну да тэхагляду, неабходна зрасходаваць каля 6-7 тысяч рублёў.

    Паступова з заняпаду выходзіць і далучаны ў студзені 2016 года Стаўбцоўскі ўчастак, кіруе якім жанчына – Вікторыя Пятроўна Янушкевіч. І кіруе, трэба сказаць, досыць паспяхова: там цяпер чысціня і парадак, на ўзроўні стала выканальніцкая і працоўная дысцыпліна. На чарзе – будаўніцтва новага склада для захоўвання прадукцыі, кошт якога складзе 25 тысяч рублёў. Нядаўна набылі туды новую машыну “Ніва” за 14 тысяч рублёў, таксама разлічваемся з даўгамі, што цягнуліся гадамі.

   У калектыве працуюць 50 чалавек, сярэднямесячная зарплата складае 645 рублёў пры раённым паказчыку ў 576 рублёў. Безумоўна, матэрыяльны стымул адыгрывае вялікую ролю, аднак усё ж галоўным у паспяховай рабоце з’яўляецца чалавечы фактар. Як расказаў М. І. Радына, за 17 гадоў кіраўніцтва ён ні разу не даў ніводнай вымовы, нікога не звольніў. І ад гэтага застаўся толькі ў выйгрышы. Людзі даражаць сваім працоўным месцам – стараюцца апраўдаць давер і не падвесці калектыў.

Понедельник, 14 августа 2017 09:03

Жнiво

Такімі разлікамі на сёлетні ўраджай падзяліўся першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Мікалаевіч МАКАР, які пабываў на свяце першага снапа ў СГУ "Бабровічы" УП "Мінскаблгаз". У раён кіраўнік аблсельгасхарчу завітаў у рамках кантролю за ходам жніва. Разам са старшынёй райвыканкама Мікалаем Анатольевічам АСТРЭЙКАМ яны наведалі шэраг прадпрыемстваў АПК, вызначыўшыся з найбольш эфектыўнай стратэгіяй уборачнай кампаніі бягучага года.

Понедельник, 14 августа 2017 08:57

“Як сабралі талаку”

Не толькі смачным, але і вясёлым выдаўся абедзены перапынак для працаўнікоў жніва ООО “Тарасава”. “Як сабралі талаку”, пад такой назвай адбыліся міні-канцэрты ў выкананні супрацоўнікаў Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці.

 

 

Четверг, 10 августа 2017 16:45

Прием граждан

22 августа 2017 года с  10.00 до 12.00 в Воложинском районном исполнительном комитете по адресу пл. Свободы, 2,  личный прием граждан  будет проводить депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва по Молодечненскому сельскому избирательному округу № 73 Иван Станиславович Маркевич.

Предварительная запись на прием 16 августа 2017 года с 12.00 до 14.00

по телефону 80176 - 77 45 59

Четверг, 10 августа 2017 16:43

ААТ “Багданаўскае”.

Аматыры мастацкай творчасці Багданаўскага сельскага дома культуры ствараюць добры настрой ў час абедзеннага перапынку камбанёраў ААТ “Багданаўскае”.

Среда, 09 августа 2017 08:34

"Молодая Минщина -ЗА УРОЖАЙ!"

Ежегодная областная акция "Молодая Минщина -ЗА УРОЖАЙ!" стартовала на Воложинской земле, и самые молодые, активные, труженики села принимают участие в уборке урожая зерновых, зернобобовых культур. Молодежный экипаж ОАО "Лоск" в составе старшего комбайнера Ярота Владислава и комбайнера Артемчика Павла входят в тройку лучших молодежных экипажей Воложинского района.

 

Специалистами государственного учреждения «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» продолжается государственный санитарный надзор за санитарным состоянием и благоустройством территорий населенных пунктов, учреждений и организаций всех форм собственности.

В июле 2017 года специалистами центра обследовано санитарное состояние 172 объектов. На 92 объектах выявлены нарушения, в т.ч. нарушения санитарно-эпидемиологического законодательства при содержании контейнерных площадок для сбора твёрдых отходов установлены на 15 объектах, замусоренность территорий объектов и населённых мест – 36, нарушения целостности покрытия автомобильных и пешеходных дорог территорий населённых мест и объектов надзора – 6, другие нарушения – 35 (не проведена своевременная уборка смета, не очищены бордюры от песка, не организован покос сорной растительности). За указанные нарушения наложено 12 штрафов на сумму 1173 рубля, дано 6 предписаний, подготовлено 63 рекомендации по устранению выявленных нарушений. Также проверено 506 территорий, прилегающих к усадебным жилым домам, из них выявлено 17 нарушений, по которым гражданам подготовлены  предупреждения. Выявлено и по предложениям санитарной службы ликвидировано 2 свалки мусора.

Примеры выявленных нарушений:

 не содержится в чистоте, загрязнена твердыми отходами территория остановок общественного транспорта д.Саковщина, д.Подберезье, Чабаи, Маршалки;

загрязнены твердыми отходами контейнерные площадки кладбища д.Реченята, н.п. Узболоть.

на кладбище  д.Доры  РУП  «Воложинский  ЖКХ»  емкости  для  сбора  мусора  переполнены; 

не проведен своевременный покос сорной растительности на объектах ОАО «Лоск»: не обкошена подъездная дорога к МТФ д.Малое Запрудье, не полностью обкошена территория на МТФ д.д.Седлище, Кащеличи, Большое Запрудье; придорожная полоса из д.Лоск в д.Кащеличи; территория бывшего административного здания ОАО «Лоск» в д.Лоск, прилегающая территория к машинному двору в д.Забрезье ОАО «Лоск»;

не содержится в чистоте, имеются свалки твердых отходов на прилегающей территории, территория не обкошена на кладбище в д.Петрашунцы;

загрязнены твердыми отходами контейнерные площадки кладбища д.Реченята, н.п. Узболоть.

Руководителям учреждений, организаций, предприятиям, а также гражданам необходимо своевременно проводить покос сорной растительности, очистку территорий, своевременный вывоз твердых отходов, не допускать складирования твердых отходов в неустановленных местах.

Напоминаем, что за нарушения требований санитарно-эпидемиологического законодательства, в т.ч. по санитарному состоянию территорий, предусмотрены меры в соответствии с законодательством Республики Беларусь, в т.ч. привлечение к административной ответственности.

Заведующий отделом гигиены

Воложинского РЦГЭ                                     С.А.Марчик

Вторник, 08 августа 2017 10:49

Спёка

Вторник, 08 августа 2017 10:44

НЕ ЦУРАЮЦЦА ЦЯЖКАЙ ПРАЦЫ

Экіпаж камбайнераў ААТ “Агра-Дубінское” ў складзе Віктара Васільевіча і Сяргея Віктаравіча САЛОМКАЎ шчыруе на палетках гаспадаркі не першы год. І кожны раз падчас жніва бацька з сынам паказваюць добрыя вынікі. Старэйшы Саломка нарадзіўся ў вёсцы Узбалаць і ў свой час дапамагаў бацьку – механізатару калгаса “Зара”. Малодшы, хоць скончыў Мар’інагорскі каледж і з’яўляецца інжынерам па ахове працы, ніколі не цураецца цяжкай, але пачэснай працы хлебароба. Ужо сем гадоў ён у тандэме з бацькам уключаецца ў кампанію па ўборцы ўраджаю. За добрыя паказчыкі ў даручанай справе, актыўны ўдзел у мерапрыемствах, што ладзяцца гаспадаркай, а таксама сельвыканкамам, малады чалавек нядаўна атрымаў падзяку з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Дзмітрыя Казіміравіча Карачуна. Васіля Канстанцінавіча ЛУКАШЭВІЧА мы засталі ў полі ля вёскі Люціна. На трактары “Беларус 892” механізатар КСУП “Пяршаі-2014” займаўся прэсаваннем саломы. Спякотным летнім днём выконваць гэту работу няпроста, аднак вопытны працаўнік упэўнены: патрэбна шанаваць кожны сонечны дзень і ў час завяршыць уборачную кампанію. “Адпачываць будзем пасля, – з усмешкай адказаў на пытанне пра цяжкасці. – Мая сям’я добра разумее, які зараз гарачы час. Жонка і сын працуюць у гаспадарцы, таму таксама члены каманды”. За першы дзень уборкі азімага трыцікале Васіль Канстанцінавіч апрацаваў салому на 30 гектарах. Да пачатку ўборкі выконваў такую ж задачу ў дачыненні да сена. Вынік гэтай работы – 385 тон.

Страница 1951 из 2145

Задайте вопрос